Спадчына

У сярэднявеччы беларусы больш ваявалі з іншымі славянамі чым з немцамі: сем фактаў з айчыннай гісторыі ад Алега Трусава

Прэзентацыя беларускамоўнага падручніка гісторыі сярэднявечнай Еўропы адбылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гродна 20 лістапада. Аўтар кнігі Алег Трусаў падзяліўся акцэнтамі ў той гісторыі, мала знанымі і слаба пашыранымі сярод беларусаў. Hrodna.life запісаў сем найбольш цікавых фактаў пра дачыненні нашых продкаў з суседзямі.

Гарадзенскае княства — адзін з асноўных складнікаў генэзісу ВКЛ

Беларусы знаходзяцца ля вытокаў усяго славянскага, бо паводле археалагічных даследаванняў першыя славяне на нашых тэрыторыях з’явіліся ў IV-V ст. на Палессі. Таму мы — частка прарадзімы ўсяго славянства. Мы адныя з першых стварылі ўсходнеславянскую дзяржаву — Полацкае княства.

Але пазней адбыўся сапраўдны цуд — узнікла ўнікальнае Гарадзенскае княства, якое было на той час адным з найбольш культурных ва ўсходняй Еўропе: узяць хоць бы адмысловую архітэктурную школу. Дарэчы, на базе гэтага княства ўзнікне Навагарадская зямля, а на базе Навагарадчыны паўстане Вялікае княства Літоўскае.

Рыга заснаваная дзякуючы дазволу Полацка на евангелізацыю тамтэйшых плямён

Сталіца нашай паўночнай суседкі, горад Рыга, была заснаваная крыжакамі ў пачатку ХІІІ ст. Сталася гэта фактычна дзякуючы папярэдне атрыманаму ад полацкага князя Уладзіміра дазволу на хрышчэнне полацкіх даннікаў у вусці Дзвіны — плямёнаў ліваў. Пазней, так і не здолеўшы атрымаць перамогу над Рыгай дзеля выхаду па Дзвіне да Балтыйскага мора, у гэтым процістаянні Полацкае княства паступова заняпала.

Спробы захопу Панёмання галіцка-валынскімі войскамі паспрыялі нараджэнню ВКЛ

Татара-мангольская армія абламала зубы менавіта на нашых землях. Мы так і не сталіся задабычай гэтай арды і нават даніны ім не плацілі. З украінскіх земляў захаваць незалежнасць удалося толькі галіцка-валынскаму княства, якое пры гэтым увесь час спрабавала заваяваць Панёманне. Але тут галіцка-валынскі князь атрымаў адпор з боку Навагарадскай зямлі, якая вырашае запрасіць да сябе на княжанне Міндаўга.

Святы Расійскай Праваслаўнай Царквы — забойца першага і апошняга караля Літвы

Забойца Міндоўга, князь Даўмонт, уцёк у Пскоў, прыняў праваслаўе пад імем Цімафей, стаўся Пскоўскім князем. Пазней, пасля гэтак званага «Баторавага нашэсця» на Пскоў, быў кананізаваны да ліку святых. Праваслаўныя і па сёння да яго моляцца.

У ХІІІ-XV ст. мы вявалі не з немцамі, а з крыжакамі

Няправільна атаясамліваць усіх немцаў у сярэднявеччы з крыжакамі. Самі немцы недалюблівалі крыжакоў, асабліва гарады ганзейскага звязу. З гэтымі гарадамі заключылі саюз і нашыя Полацак ды Віцебск. Майстры з нямецкіх гандлёвых гарадоў дапамагалі нам будаваць каменныя замкі - супраць крыжакоў. Дык такія немцы былі нашыя лепшыя сябры. Можна сцвердзіць нават, што дзякуючы гэтаму сяброўству з немцамі ганзейскага звязу нам і ўдалося ў рэшце рэшт перамагчы крыжакоў.

Продкі беларусаў дапамаглі польскаму адраджэнню пры Ягелонах

Пры Ягайлу быў этап фактычна беларусізацыі Польшчы. Князь прывёз з сабой у Кракаў беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, якія распісалі фрэскамі Вавельскі сабор. Дзякуючы Ягайлу палякі адмовіліся ад анямечвання, бо з часоў Казіміра Вялікага ў польскім каралеўскім двары панавала нямецкая мова. Там пабачылі, што набліжаныя новага караля размаўляюць на сваёй, нават зразумелай палякам мове, дык чаму яны, палякі, самыя не ў стане карыстацца роднай мовай.

Прыход Ягелонаў паспрыяў адраджэнню польскай мовы і культуры. Ды і сам каралеўскі род Ягелонаў выводзіцца як мінімум на палову ад беларускі - Зоф'і Гальшанскай.

Чэхі і ў ХХ ст. не забываліся пра дапамогу Вітаўта гусітам

Чэхія — адна з нешматлікіх нашых блізкіх суседак, з якой мы маем даўнія сяброўскія традыцыі. Вядома, што Вітаўт даслаў на дапамогу гусітам у Чэхію больш за 3000 ваяроў. Прага дазваляла беларусам з Заходняй Беларусі, апанаванай ў 1920−30 гадах Польшчай, заставацца беларусамі і навучацца ў сваім знакамітым універсітэце. Хто ведае, можа чэхі памяталі пра тую дапамогу Вітаўта гусітам, і як падзяку дапамагалі ўжо ў ХХ ст. адстойваць беларусам сваю ідэнтычнасць, нягледзячы на розныя процідзеянні польскага ўрада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025