Горад

У старадаўнім доме і з акном у ваннай. Самы дарагі другасны рынак нерухомасці ў Гродне

Зараз на гродзенскім рынку нерухомасці шмат прапаноў як новых кватэр, так і другаснага рынку. Традыцыйна, самыя дарагія кватэры ў Гродне прадаюць у цэнтры горада — у «свечках» на Паповіча і ў «кансэнтаўскім» доме, піша REALTY.T*T.Б*Й.

Цэны на другаснае жыллё ў Гродне вар'іруюцца ад 400 да амаль 1800 долараў за «квадрат».

Напрыклад, трохпакаёвую кватэру ў доме 2013 года пабудовы на завулку Паповіча прадаюць за за 147 тысяч долараў. Плошча — 85 квадратных метраў, амаль 1800 долараў за «квадрат».

Фота: realt.by

Яшчэ адзін лідар — трохпакаёвая кватэра на вуліцы Маставой. Дом 1960 года пабудовы, па сутнасці, стаіць прама на плошчы Савецкай — цэнтральней няма куды. Напэўна, таму «троечку» плошчай усяго 52 квадратных метры прадаюць за 85 тысяч долараў (1635 у.а. за квадрат).

На вуліцы Горкага прадаецца чатырохпакаёвая кватэра коштам 99 тысяч долараў - з мэбляй, убудаванымі шафамі і рамонтам. Агульная плошча жылля — 80 метраў, кошт «квадрата» — 1238 долараў.

На чацвёртым месцы ў імправізаваным рэйтынгу знаходзіцца трохпакаёвая кватэра на вуліцы Савецкай у доме 1900 года пабудовы. Яе прадаюць за 60 тысяч. Агульная плошча — 56 метраў, квадратны метр — 1071 долар. У апісанні гаворыцца, што ў доме два пад’езды, 7 кватэр. У самой кватэры тры пакоі: прахадная зала, спальня, кабінет. Прасторны санвузел, газавая калонка, высокія столі.

Кватэра на вуліцы Савецкай. Фота: realt.by

На Горкага можна купіць двухпакаёвую кватэру за 43 тысячы долараў. Праўда, агульная плошча тут трошкі менш, чым у папярэдніх варыянтах, а кошт квадратнага метра — 982 долары.

На Кляцкова прадаецца чатырохпакаёвая кватэра ў доме 1987 года пабудовы. Прасторныя пакоі, убудаваныя шафы і кухня з мікрахвалёўкай, пральная машына. Кошт — 75 тысяч долараў, «квадрат» — 958 долараў. Агульная плошча — 78 метраў.

Крыху танней будзе каштаваць трохпакаёвая кватэра на вуліцы Свярдлова. За яе просяць 81 500 долараў (900 за «квадрат»). Агульная плошча — 90 метраў. З асаблівасцяў жылля — два санвузлы, тры лоджыі, акно ў ваннай. А яшчэ здавальняючы рамонт, убудаваная мэбля, выдатны від з акна і ціхі раён.

У «кансэнтаўскім» доме каля аўтавакзала можна купіць двухпакаёвую кватэру за 55 тысяч долараў. Квадратны метр — 846 долараў. Гэтая кватэра з убудаванымі шафамі, уцепленай лоджыяй і цалкам абсталяванай кухняй.

Любите спорт? Нравится делать прогнозы? Смотрите прогнозы волейбольных игр на сайте sportivnye-prognozy.ru. Делайте свои ставки и выигрывайте.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025