Дворык музея гісторыі рэлігіі 19 мая прымаў адкрыццё новага сезона «Jazz Stories». Праект стварыў і праводзіць гродзенскі саксафаніст Аляксандр Краўчук. Другі год запар з надыходам цяпла ён запрашае ў Гродна джазмэнаў, каб разам з імі расказваць гродзенцам бясконцыя і вечна новыя джазавыя гісторыі. Першы сёлетні выступ прайшоў з удзелам легендаў мінскага джазу. Разам з гродзенцамі, саксафаністам Аляксандрам Краўчуком і клавішнікам Ігарам Гіро, на сцэну вышлі саксафаніст Павал Аракелян, бас-гітарыстка Людміла Крукоўская і барабаншчык Аляксандр Сапега.

Джаз — гэта дыялог. Разуменне без адзінага слова — па рытму сэрца. Менавіта такое щражанне рабілі музыкі са сцэны. Гэты настрой не мог застацца толькі на падмостках. Разам з музыкай ён хвалямі накрываў шэрагі слухачоў.

“Зламалася клавіша? Гэту ноту спявай!” У Гродне  адкрылі новы сезон джазавых гісторый

А нават калі б хто і не пачуў джазу, то назіраць за музыкамі было не менш цікава — выразы твараў і постаці дэманстравалі неверагодны дыяпазон эмоцый. У перапынках паміж музычнымі джазавымі гісторыямі Аляксандр Краўчук бавіў гасцей імпрэзы яшчэ і джазавым байкамі - выпадкамі з жыцця і сумеснай творчасці артыстаў. Не да баек у пэўны час стала хіба толькі Ігару Гіро. Напору яго эмоцый не вытрымала адна з клавіш яго інструмента.

«Зламалася клавіша?А ты гэту ноту спявай!», — прапанаваў Краўчук.

У гэтым сезоне гродзенцаў чакае яшчэ 4 джазавых канцэрта праекта «Jazz Stories»:

16 чэрвеня прыедуць Гінтарас Шулінскас (гітара) і Владыславас Клімовіч (кантрабас) з Літвы

21 ліпеня Гродна наведае мінскі калектыў «La Mamounia jazz trio» і саксафаніст Раман Шиманец.

18 жніўня на сцэну выйдзе «GreenStream» Владзіммірам Бяловым і Яўгеніяй Лятун

15 верасня на закрыцці сезона зайграюць музыкі з праекта «OpTeamist Project» гітарыста Паўла Трыпуця.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life