Мотарух у Гродне з кожным годам набірае абароты. Адначасова ўзнікае дэфіцыт спецыялістаў, гатовых абслугоўваць матацыклы і скутары. Таму гэтай вясной у Гродне адкрываецца першая спецыялізаваная майстэрня – “Мотабаза”.
Чыя гэта задумка і як менавіта будзе пабудавана праца, Autogrodno.by разбіраўся падчас інтэрв’ю з уладальнікам.
Адкрыў “Мотабазу” Дзмітрый, які ўжо 10 гадоў прысвячае сябе спаборніцтвам на квадрацыклах. За яго плячыма “Merlin Trophy”, “Дрыгва”, “Паплавы”, “Партызанскія сцежкі” і іншыя гонкі па бездаражы, дзе ён падоўгу заставаўся сам-насам з мотаўсюдыходам.
– Да такіх спаборніцтваў тэхніку прыходзіцца карпатліва рыхтаваць. Па механіцы ўсе працы выконваю сам, часта дапамагаю сябрам. Адначасова займаюся вузкаспэцыялізаванай інтэрнэт-крамай для квадрацыклаў. Мой бізнес больш вядомы ў іншых гарадах Беларусі, чым у Гродне, – распавядае Дзмітрый.

Цяпер Дзмітрый разумее, што гатовы паспяхова абслугоўваць і матацыклы са скутэрамі.
– З мінулага года ў нас працуе аднайменны магазін для матацыклістаў. Паралельна пачаў абслугоўваць матацыклы кліентаў і адчуваю да гэтага большую цягу, чым да звычайнай гандлю. Так справа перарасла ў мотасэрвіс, – тлумачыць вытокі ідэі суразмоўца.
Па квадрацыклах Дзмітрый бярэ на сябе працу любой складанасці. Гэтыя рамонты ён вывучыў дасканальна. Што тычыцца матацыклаў і скутэраў, то ў гэтым сезоне хлопцы абмяжуюцца тэхабслугоўваннем двухколавай тэхнікі.
– Наогул, нас ведаюць у Гродне як спецыялістаў па рамонце пластыку на аўтамабілях і на матацыклах. У гэтай сферы мы ўжо больш за восем гадоў. Паспяхова рамантуем пластыкавыя бамперы, крылы, абвесы, – удакладняе суразмоўца.
– Зараз у нас ёсць любыя расходныя матэрыялы на любыя матацыклы. У наяўнасці трымаем вялікі выбар техвадкасцяў, акумулятараў, тармазных дыскаў і калодак, зорачак, ланцугоў і лямпачак. Усё астатняе прывозім пад заказ, у тым ліку і шыны, – знаёміць з асартыментам Дзмітрый. – Прычым пад заказ прывозім нават такія пазіцыі, якія мотааматары парою адчайваюцца шукаць.
– У перспектыве “Мотабазу” хочам зрабіць роднай кропкай для матацыклістаў Гродна. З многімі хлопцамі нам удалося пазнаёміцца ў мінулым сезоне дзякуючы нашай краме на Чырвонаармейскай, а цяпер мы рады бачыць прадстаўнікоў мотасупольнасці і ў майстэрні, – кажа Дзмітрый.

Тут могуць выканаць і складаны рамонт, але гэта трэба агаворваць асобна. Справа ў тым, што пакуль у “Мотабазе” не могуць захоўваць разабраны матацыкл у чаканні новых запчастак.
– Па вопыце ведаем, што прывоз некаторых пазіцый можа заняць больш за месяц. Да наступнага сезона завершым рамонт у суседнім памяшканні, дзе з’явіцца магчымасць захоўваць матацыклы, – кажа Дзмітрый.
Новы сэрвіс “Мотабаза” размясціўся па адрасе: вул.Панямуньская, 15а (паварот налева ў гаражы за чорным бізнес-цэнтрам).
Знайсці яго можна тэлефонах: +375 (29) 28-88-994 / +375 (29) 675-14-15








