З пачатку жніўня гродзенскі мастак-рэстаўратар Аляксей Навумчык заняўся роспісам сцен у двары гандлёвага цэнтра ABC. Плануецца, што ў верасні праца будзе скончаная і там з’явіцца фотазона з відамі старога Гродна.
За аснову роспісу Аляксей узяў фатаграфіі Гродна пачатку XX стагоддзя. Гэта будзе першая публічная работа мастака. Да гэтага моманту работы Аляксея былі толькі ў прыватных калекцыях.
«Са мной звязаліся прадстаўнікі ABC і прапанавалі размаляваць сцены, я пагадзіўся, — кажа Аляксей. — Вырашылі зрабіць роспіс прысвечаны Гродна пачатку XX стагоддзя. За аснову ўзяў старыя здымкі цэнтра горада. Мы хочам паказаць, што страцілі за перыяд войнаў і разбурэнняў. Наша мэта — перадаць атмасферу старога горада».
У выніковым варыянце на сцяне можна будзе ўбачыць цэнтр Гродна пачатку XX стагоддзя з ратушай, Фарай Вітаўта (Сафійскім саборам) і іншымі пабудовамі, якіх ужо няма.
«У мяне вялікі аб’ём працы, думаю, на ўсё сыдзе каля месяца. Складанасць работы ў тым, што тут я займаюся не толькі роспісам, а яшчэ многімі іншымі рэчамі. Уся складанасць у памерах, з такім я працую ўпершыню», — дадаў мастак.
Побач з роспісам з’явяцца стэнды з інфармацыяй пра славутасці Гродна намаляваныя на сцяне.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…