Спадчына

Забытыя мясціны Гродна. Кармяліцкая камяніца — гродзенскі дом, які ніхто не намаляваў

Гэты будынак знік з карты Гродна толькі ў 80-х гадах ХХ стагоддзя, але да сёння захавалася зусім няшмат яго выяваў. Між тым, цяпер ён выдатна дапаўняў бы галоўнае аддзяленне «Прыёрбанка».

Разглядаючы гродзенскія малюнкі Напалеона Орды (а ён пакінуў іх нашчадкам больш за трыццаць), адчуваеш дваякія пачуцці. З аднаго боку велізарную ўдзячнасць мастаку, што намаляваў нам горад, які збольшага загінуў у полымі пажара 1885 года ды войнаў ХХ стагоддзя, і зрабіў гэта тады, калі фатографы яшчэ толькі пачалі завітваць у наш горад. З другога боку так і хочацца папрасіць мэтра: «А намалявалі б вы яшчэ карчму на Занёманскім фарштаце, або забудову Тэатральнай плошчы».

І праўда, шмат якія цікавейшыя месцы Напалеон Орда так і не ўвекавечыў сваёй рукою і нам цяпер застаецца толькі здагадвацца, як яны выглядалі раней і чакаць цуда — мо знойдзецца ў якім далёкім архіве старая фотка з якім таямнічым завулкам або будынкам.

[irp posts="19 009″ name="Забытыя мясціны Гродна: дом, ад якога засталася толькі рыбка"]

Так адбылося і з будынкам, які знік з карты Гродна толькі ў пачатку 1980-х гг. — так званай «кармяліцкай камяніцай». Камяніцу пабудавалі ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, адначасова з узвядзеннем аднаго з самых прыгожых гродзенскіх касцёлаў - кармяліцкага на вуліцы Маставой.


Абноўлена 23.03.2020: Паводле больш актуальнай інфармацыі, кармеліцкая камяніца насамрэч была з фахверку і яе разабралі ў другой палове 19 ст. На тым жа месцы ў самым пачатку 20 ст. быў пабудаваны іншы будынак — гаўптвахта. Ён і быў знесены ў 1980-х.


Манахі-кармяліты былі людзмі сучаснымі і стараліся зрабіць свой касцёл і кляштар не толькі максімальна прыгожым, але і камфортным для жыхароў. Устаў ордэна быў строгі, манахі трымаліся аскетычнага ладу жыцця, але гаспадарка кляштара была арганізавана «на выдатна». Манахі жылі ў кляштары, будынак якога захаваўся дасюль, а вось служба: кравец, гадзіннікавы майстар, цырульнік, кухар разам з сем’ямі пасяліліся ў камяніцы вышэй па Маставой.

Як будынак выглядаў у XVIII — першай палове XIX стагоддзя мы не ведаем. Хутчэй за усё быў трохпавярховы, меў высокі дах і быў злучаны адкрытай галерэяй на ўзроўні 1−2 паверхаў з кармеліцкім касцёлам, адкуль можна было перайсці ў кляштар. Вось так выглядаў гэты выключна цікавы комплекс, які ў адносна добрым стане можна ўбачыць толькі на здымку 1861 г.

Самы першы фотаздымак Гродна, зроблены ў 1861 г. Бачныя адразу тры гродзенскія храмы — кармяліцкі касцёл (унізе), касцёл бернардынак (яшчэ не перабудаваны, але ўжо праваслаўны), манастыр Раства Багардзіцы (вышэй, выглядае з-за бернардынак). Акурат у цэнтры здымка да кармеліцкага касцёла прымыкае галерэя з вялікімі вокнамі, што вяла да кармяліцкай камяніцы.
[irp posts="2879″ name="З біноклем па старым Гродне: горад на літаграфіі канца ХІХ ст."]
План 1753 г. Кармяліцкі касцёл — чырвоны з крыжам. Над ім — кармяліцкая камяніца. Чырвоны будынак унізе — будучы піўзавод, які ў 18 ст. быў магнацкім палацам.
Кляштар і касцёл зачынілі ў 1840-х гг. У канцы XIX ст. хацелі яго перарабіць у гарадскую турму або будынак суда але вайсковае ведамства забрала кляштар сабе і, зруйнаваўшы большую частку храма, зрабіла там казармы. Кармеліцкая камяніца хаця і змяніла выгляд, але найлеш з усяго комплексу захавала арыгінальныя рысы.
Фота з нямецкага самалёта, 1915 г. У цэнтры перароблены расійскімі ўладамі ў казармы кармяліцкі касцёл, справа — кармяліцкая камяніца.
Будынак стаяў доўга. Ужо пабудавалі драмтэатар, а камяніца яшчэ стаяла. Але падчас пабудовы ўсялякіх лесвіц да тэатра яе знеслі. Шкада, бо ўжо праз дзясятак гадоў, у 1994 годзе, адміністрацыя «Прыёрбанка» замовіла праект, які быццам аднавіў сімвалічны фасад касцёла і «высунуў» яго на чырвоную лінію вуліцы. Камяніца паміж адноўленым фасадам кармяліцкага касцёла і новым тэатрам глядзелася б вельмі добра.

У 1968 годзе кармяліцкая камяніца выглядала цалкам прыстойна.

1980 год. Ужо выбетанавалі гаргарыну драмтэатра. Кармяліцкая камяніца ўжо аблупленая, але яшчэ стаіць.

Будынак камяніцы стаяў там, дзе бачныя жоўтыя сцягі банка. Фота 2015 г.

[irp posts="3624″ name="З біноклем па старым Гродне. Глядзі дэтальнае фота горада, якім ён быў 150 гадоў таму"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Шматразовыя лампадкі і шалупіна замест фарбавальніка. Тры спосабы скараціць экаслед на Радаўніцу

Штучныя кветкі на магілах доўга раскладаюцца і вылучаюць таксіны. Іх лепш замяніць жывымі кветкамі. Яйкі…

8 мая 2024

«Усё, што заўгодна, каб выратаваць чалавечыя жыцці». Музыкі гурта Irdorath далі першае інтэрв'ю пасля вызвалення

Музыкі гурта Irdorath Уладзімір і Надзея Калач далі першае інтэрв'ю пасля свайго вызвалення вясной 2023…

7 мая 2024

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024