Людзі і справы

Амаль усе гасцініцы Гродна занятыя на Новы год, а хостэлы пакуль не. Чаму?

Загрузка гродзенскіх гасцініц у навагоднія святы можа скласці пад 100%. Пра гэта 24 студзеня паведаміў прадстаўнік Міністэрства спорту і турызму Віталь Грыцэвіч. Мы патэлефанавалі ў некаторыя гасцініцы і праверылі: сапраўды, з 31 снежня на 1 студзеня ў гатэлях Гродна амаль не засталося свабодных месцаў. У хостэлаў справы горай. У бюджэтных гасцініцах вялікая частка нумароў усё яшчэ пустуе.

Гасцініцы займаюць у асноўным арганізаваныя групы турыстаў. 25 снежня ўсе гасцініцы ў Гродне, акрамя «Турыста», заявілі пра запоўненасці ў навагоднюю ноч. Свабоднымі застаюцца толькі нумары люкс. Браніруюць гасцініцы ў асноўным турысты з Літвы, Польшчы і Расіі. Адзіная гасцініца ў Гродне, якая не можа пахваліцца добрай запаўняльнасцю ў навагоднюю, ноч гэта «Турыст». Там пакуль забраніравана каля 30% нумароў.

Хостэлы не папулярныя, таму што камфорт на першым месцы

Браніраваць хостэлы на навагоднюю ноч людзі пакуль не спяшаюцца. Чаму так адбываецца і навошта турысты едуць у Гродна на навагоднія святы Hrodna.life даведаўся ў кіраўніка турыстычнай фірмы «Студыя адпачынку» Канстанціна Карачанцава.

— Чаму турысты выбіраюць гасцініцы, а не хостэлы?

— Зараз у Гродне больш развіты групавы турызм, а не індывідуальны. Гэта групы замежнікаў у сярэднім па 40−45 чалавек. Такія групы патрабуюць, каб у кожным нумары быў санвузел. Таму мы не можам такія групы рассяляць па хостэлах.

Што тычыцца індывідуальных турыстаў, то ў іх патрабаванні камфортнасці таксама на першым месцы. Яны альбо жывуць у гасцініцах, альбо здымаюць апартаменты. Хостэлы разлічаны на больш бюджэтных турыстаў, якія прывыклі падарожнічаць улегцы. Як мы бачым, пакуль гэтыя турысты не даехалі да Беларусі.

Цяпер яшчэ не такая вялікая розніца ў цэнах хостэлаў, бюджэтных гасцініц і апартаментаў. Калі б розніца была як на захадзе — у тры разы, тады б запаўняльнасць у хостэлах была больш.

— Ці шмат турыстаў едзе ў Гродна на Новы год?

— У параўнанні з мінулым годам плынь турыстаў на навагоднія святы не змянілася. Мы ў першую чаргу прапануем вячэры са святочнай праграмай у рэстаранах горада, а таксама экскурсіі. На святы 95% нашых рэстаранаў больш занятыя мясцовымі жыхарамі, так што пакуль Новы год для турыстаў у нас не развіты.

Індывідуалаў робіцца больш

Беластоцкі прадпрымальнік Раман Банцар, які дапамагае польскім турыстам арганізоўваць індывідуальныя туры ў Беларусь, заўважае, што цікавасць да Новага году ў Гродне сярод яго кліентаў паволі расце. У гэтым годзе зацікаўленых правесці свята ў Беларусі больш, чым годам раней.

«Пытаюць пра клубы і кафэ. А вось пра афіцыйны канцэрт пад елкай не пытаўся ніхто. Але калі пойдуць, то напэўна здзівяцца. У мінулым годзе мае кліенты-палякі вельмі здзівіліся: ноччу пад елкай было ўсяго 20−30 чалавек — і ўсё замежнікі», — кажа Раман. Турысты дзівіліся, бо прывыклі,
што ў Польшчы ў навагоднюю ноч на цэнтральныя плошчы гарадоў выходзіць мноства людзей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025