Спадчына

Ці варта ўздымаць кілішак за Пілсудскага? Пяць фактаў пра культ маршалка ў Гродне

Асоба Юзафа Пілсудскага лічыцца досыць спрэчнай у кантэксце гісторыі Беларусі. З аднаго боку, ён першым прынёс у Вільню кнігу Францішка Багушэвіча, з іншага — у 1926 годзе ўрад маршалка зачыняў не толькі кнігарні, але і беларускія школы. У 1920−1930-я гады Пілсудскі часта наведваў Гродна. У гэты час тут паступова пачаў фармавацць і ўзмацняцца яго культ. Пра постаць Пілсудскага, ягоную сувязь з Гродна і культ маршалка ў горадзе распавёў гісторык Андрэй Чарнякевіч.

З кожным прыездам маршалка горад рабіўся ўсё больш польскім

Упершыню афіцыйна Юзаф Пілсудскі прыязджае ў Гродна вясной 1919 года ў ролі кіраўніка Польскай дзяржавы. Тагачаснае насельніцтва горада — у асноўным габрэі. Сустрэча адбывалася ў Старым замку. Пасля гэтага Гродна паступова пачынае пераўтварацца ў частку Польшчы.

Увесну 1919 года Пілсудскі з’язджае з Гродна з мясцовым дзеячом, каб ладзіць беларускую палітыку ў Вільні. Аднак ужо ўвосень пад ягоны шэраговы прыезд сюды была зачыненая беларуская школка. З кожным прыездам маршалка горад усё больш і больш схіляецца да польскасці, пераўтвараецца ў ідэалагічна польскі Grodno.

Любіў глядзець на Нёман і вежы касцёлаў

Кожны раз, калі Пілсудскі ехаў цягніком праз Гродна, ён прасіў разбудзіць яго, калі цягнік пад’язджаў да маста праз Нёман. Маршалак любіў глядзець на раку і гродзенскія касцёлы. Апошні раз праз Гродна ў бок Вільні ехала труна з сэрцам Пілсудскага — гэта было вясной 1935 года. Сустрэць цягнік з сэрцам маршалка выйшлі ўсе гродзенцы. Ён спыніўся на некалькі гадзін і праз вакно можна было паглядзець на урну.

Вуліца Пілсудскага

Адзначэнне дня імянін Пілсудскага, калі ён атрымаў званне Першага Маршала, стала ключавым момантам у фармаванні культа ягонай асобы. 19 сакавіка пачынае адзначацца як дзяржаўнае свята. Упершыню гэтая традыцыя была закладзеная вясной 1920 года.

Дзень быў вольным ад вучобы. Замест гэтага праводзяцца святочная служба ў касцёле, марш па вуліцах горада і прадстаўленні ў гарадскім тэатры. Менш чым праз месяц, 26 красавіка 1920 года, гродзенскі магістрат пераймяноўвае вуліцу Сафійскую ў гонар маршалка. Так у Гродне з’яўляецца вуліца Пілсудскага. Пазней імя маршалка з’яўляецца і сярод ганаровых грамадзян горада.

Культ Пілсудскага як праява патрыятызму

У верасні 1939 года савецкія войскі заходзілі ў Гродна праз мост імя Пілсудскага. З цягам часу ўспрыманне ягонай постаці мяняецца некалькі разоў. З прыходам бальшавікоў культ Пілсудскага стаў успрымацца як праява патрыятызму.

Пілсудскі ўсюды, нават у брукаванцы

Як і любы культ, які быў у Гродне, культ Юзафа Пілсудскага пакінуў свае сляды на вуліцах горада. Мы сустракаем яго кожны дзень, але нават не падазраем, што ён неяк звязаны з імем маршалка. Гэты помнік — гродзенская брукаванка, частка шашы імя Пілсудскага.


Сустрэча з Андрэем Чарнякевічам прайшла 15 лістапада ў этнакраме «Цудоўня».

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025