Здароўе і спорт

Трэцяя «Гарадзенская вандроўка» прайшла па вуліцах Гродна (ШУКАЙЦЕ СЯБЕ)

Больш за 700 удзельнікаў у нядзелю 2 чэрвеня вышлі на старт «Гарадзенскай вандроўкі», якая ўжо трэці год запар праходзіць на вуліцах гістарычнага цэнтра Гродна. Беглі па горадзе і прадстаўнікі Hrodna.life — Руслан Кулевіч і Таццяна Каліневіч.

Усе ўдзельнікі, узрост якіх ад 15 да 80 гадоў, стартавалі адначасова з плошчы Леніна і беглі па старым горадзе каля чатырох кіламетраў разам, а на вуліцы Горкага падзяліліся на дзве групы. Тыя, хто бег 10 км, пабеглі праз OldCity, а тыя хто выбраў дыстанцыю 5 км — адразу на фінішную прямую, якая вяла да плошчы Леніна.

Маршрут выглядаў гэтак: пл. Леніна — Савецкая — Кастрычніцкая — Карла Маркса — Будзёнага — Свярдлова — Сацыялістычная — Парыжскай Камуны — Давіда Гарадзенскага — Вялікая Траецкая — Віленская — Максіма Горкага — Дубко — Дзяржынскага — Астроўскага — Максіма Горкага — Дзяржынскага — пл. Леніна.

Ужо традыцыйна ўдзельнікамі «Гарадзенскай вандроўкi» сталі не толькі гродзенцы і прадстаўнікі іншых гарадоў Беларусі, але і госці з блізкага замежжа.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025