Велатурысты каталіся па Еўропе і выпадкова даведаліся пра бязвізавую Беларусь і Еўрапейскія гульні

Бязвізавым уездам у Беларусь і паездкай у Мінск на Еўрапейскія гульні скарысталіся 10 чэрвеня велатурысты з Германіі Крысціян і Мэрын. Першы іх прыпынак была ў Гродне.

Жыхары Фрайбурга не планавалі ехаць у Беларусь. Пра тое, што сюды можна патрапіць без візы, яны даведаліся ўжо падчас падарожжа і вырашылі скарыстацца шанцам.

«Купілі квіток на Еўрапейскія гульні і заехалі ў краіну, – распавядае Крысціян. – У Беларусі ўпершыню, пра гэта краіну мала што ведаем. Чулі, што яна чымсьці падобная да Расіі. Вось і праверым. Пакуль нам падабаецца. Гродна падобны да еўрапейскага горада са сваімі незвычайнымі рысамі. Трапілі сюды зусім выпадкова, але тут цікава і шмат ветлівых людзей».

Велатурысты каталіся па Еўропе і выпадкова даведаліся пра бязвізавую Беларусь і Еўрапейскія гульні

Крысціян – фрылансер, а Мэрын да падарожжа працавала выхавацелькай у дзіцячым садзе, але кінула працу. Пара падарожнічае на роварах ужо другі год. Свой шлях яны пачалі ў Манголіі. Потым пабывалі ў Расіі, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і Узбекістане. Пасля гэтых краін адпачывалі два месяцы ў Германіі і зноў адправіліся ў дарогу, гэтым разам па Еўропе. У гэтым годзе велатурысты аб’ехалі Шатландыю, Германію, Латвію, Літву, Польшчу і заехалі ў Беларусь.

«Нам падабаецца падарожнічаць на роварах. Спім у намёце або ў людзей, якія гатовыя нас прыняць. У Гродне начавалі ў Андрэя (актывіст “ВелаГродна” – рэд.), які добра нас прыняў. Калі падарожнічаеш на ровары, можна многае ўбачыць і пазнаёміцца ​​з цікавымі людзьмі. На аўтатранспарце або самалёце падчас падарожжаў прыходзіцца марнаваць вялікія грошы, і не заўважыш тое, што можна на ровары», – распавяла Мэрын.

Велатурысты каталіся па Еўропе і выпадкова даведаліся пра бязвізавую Беларусь і Еўрапейскія гульні

Падарожнікі ў часе сваіх паездак імкнуцца адмыслова выбіраць малавядомыя мясціны і дарогі. У дзень яны пераадольваюць у сярэднім 70 км.

«У гэтай справе галоўнае круціць колы і атрымліваць задавальненне ад наведвання новых месцаў. Пасля Беларусі мы плануем патрапіць ва Украіну, Румынію, Балгарыю і Грэцыю. Падарожжа плануем скончыць вясной 2020 года», – дадаў Крысціян.

Велатурысты каталіся па Еўропе і выпадкова даведаліся пра бязвізавую Беларусь і Еўрапейскія гульні

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: