Здароўе і спорт

«Традыцыя і сучаснасць». Што такое тансудо і хто гэтым займаецца ў Гродне

Секцыя баявога карэйска каратаэ — тансудо — існуе ў Гродне ўжо больш за 20 гадоў. Але пра месца, дзе рыхтавалі чэмпіёнаў Еўропы і свету, ніхто ў горадзе амаль не ведае. Hrodna.life зазірнуў на адну з трэніровак каратыстаў, якая праходзіла ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.

Тансудо ў Гродне з’явілася ў 1994 годзе. Яго прывёз з Санкт-Пецярбурга на захад Беларусі трэнер Аляксандр Малтабараў. Доўгія гады дасведчаны спецыяліст рыхтаваў у Гродне сапраўдных чэмпіёнаў. У 2014 годзе Малтабараў сышоў на пенсію і перадаў справу свайму вучню Анатолю Сідараву.

«Тансудо гэта традыцыйнае карэйскае баявое мастацтва, якое бліжэй да паўночна-кітайскіх стыляў: добры ўдар і тэхніка, моцныя блокі і ўстойлівыя стойкі. Трэніруемся ў першую чаргу для сябе. Часы мяняюцца, бо яшчэ 20 гадоў таму ў Гродне можна было ў цёмных завулках нарвацца на „мясцовых“ і атрымаць. І да гэтага былі многія гатовы — трэніраваліся, гэта было звычайнай справай.

Цяпер нават за звычайны штуршок падлеткаў могуць ставіць на ўлік у міліцыі. Я гэта да таго, што зараз свае навыкі спартсмены могуць прымяняць толькі на спаборніцтвах. Але гэты від адзінаборстваў быў створаны перадусім для самабароны», — распавядае трэнер Анатоль.

Прадстаўнікі тансудо ў Гродне імкнуцца ўдзельнічаць у спаборніцтвах з іншымі каратыстамi, якія як мінімум блізкія да іх па духу. Зараз [на кастрычнік 2016] у Анатоля больш за 60 чалавек. У лепшыя часы ў Гродне было больш за 400 спартсменаў, якія займаліся карэйскiм мастацтвам, але многія сышлі ў тэквандо — алімпійскі від спорту.

«Усё, што ператвараецца ў алімпійскі від спорту, у прыкладным плане губляе сваю прывабнасць. Ставяцца зусім іншыя задачы — не застацца жывым, а набраць ачкі. І спартсменаў на трэніроўках нацягваюць на набор ачкоў. І крыўдна, калі майстар спорту па каратэ можа атрымаць ад трохразрадніка па боксе, гэта для мяне не тыпова.

На сваіх трэніроўках я стараюся прытрымлівацца парадаў карэйскага майстра Лi Ван Кука і нашага заснавальніка Аляксандра Малтабарава. Наш дэвіз: „Традыцыя і сучаснасць“. Мы ўдзельнічаем у спаборніцтвах з каратыстамi іншых напрамкаў і працуем таксама на атрыманне балаў, але ўсё ж упор робім менавіта на самаабарону».

Некалькі гадоў запар секцыя тансудо займалася ў адной з залаў на вуліцы Параховой. Асноўная частка спартсменаў была з бліжэйшых школ. Калі раней Анатолю даводзілася хадзіць па школах у пошуках спартсменаў, то апошнім часам ён гэтага не робіць: амаль усе прыходзяць самі. Хтосьці кагосьці ведае, вось і запрашае.

«Дзеці запрашаюць сяброў, а каму спадабаецца, той застаецца. Каля 25% - дзяўчаты. Хто б што не казаў, для іх нашы трэніроўкі гэта выдатны фітнес. Таксама мне шкада людзей, якія паспрабуюць пакрыўдзіць нашых дзяўчат, бо ў некаторых проста страшны ўдар нагой.

[irp posts="728″ name="Шэсць парад для дзяўчат ад фітнес-інструктара Таццяны Цімошынай"]

Многія займаюцца з ранняга ўзросту і да 17−19 гадоў, а пасля сыходзяць у дарослае жыццё. Праз гады шмат хто вяртаецца, бо ў нас прыцягальная атмасфера — мы адна сям’я. Што датычыцца нашых хлопцаў, то многія пасля спартыўнай кар’еры сыходзяць працаваць сілавыя структуры, становяцца добрымі мужчынамі. Ніхто па дрэннай сцежцы не ідзе».

Тансудо — традыцыйнае карэйскае баявое мастацтва [«шлях таньскай (кітайскай) рукі»], засяроджанае на дысцыпліне і практыцы формаў і паслядоўнасцяў самаабароны. Хванг Кі, заснавальнік тансудо, пацвярджаў, што стварыў яго калі жыў у Маньчжурыі ў 30-х гадах XX стагоддзя, грунтуючыся на старых тэкстах аб субак (старэйшае карэйскае ваеннае мастацтва). Японскае каратэ і кітайскія ўнутраныя падыходы, магчыма, уплывалі на тансудо. У многіх аспектах тансудо падобна да каратэ і тэквандо, аднак практычна не мае акцэнту на спартыўных спаборніцтвах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025