Як не расчаравацца, пачаўшы сартаваць смецце, даведаліся 15 ліпеня 16 гродзенак і 1 гродзенец, што прыйшлі на майстар-клас «Торба Шоу». Каб не губляць пару гадзін на пустыя словы, падчас разважанняў удзельнікі сустрэчы заняліся пашывам торбаў. У выніку у Гродне будзе больш эка-торбаў і менш смецця.

Любоў да прыроды і нянавісць да пластыкавых пакетаў

Арганізатаркі майстар-класа, Саша Кульбіцкая і Каця Арчакова прыдумалі свой праект паўтара годы таму, і зараз ездзяць з майстар-класамі «Торба Шоу» па гарадах Беларусі. Іх меркаваннем, атрыманы досвед дапаможа замацаваць тэарэтычныя веды, а новая торба дадасць у жыццё пазітыву.

Эка-торбы ўратуюць свет, ці як у Гродне прайшло Торба Шоу

«Праект „Торба Шоу“ з’явіўся на аснове любові да прыроды і нянавісці да пластыкавых пакетаў, — казалі арганізатаркі. —  Пашыць торбу — не простахэнд-мэйд, гэта адукацыйна-рукатворчы майстар-клас.»

Эка-торбы ўратуюць свет, ці як у Гродне прайшло Торба Шоу

Саша і Каця распавядалі, чаму важна карыстацца эка-торбамі і як іх пашыць нават без швейнай машыны. «Мы стараемся дапамагчы людзям выпрацаваць новую звычку — насіць з сабой торбачку і не браць бяздумна прапанаваныя ў крамах пластыкавыя пакеты. Не абавязкова адразу кардынальным чынам змяняць сваё жыццё. Але торбы могуць стаць першым крокам да зменаў».

Эка-торбы ўратуюць свет, ці як у Гродне прайшло Торба Шоу

Ці варта рабіць малыя крокі

За працай удзельніцы майстар-класа разважалі аб эфектыўнасці раздзельнага збору смецця ў Гродне. Ці ёсць у ім сэнс, калі потым ўсе адходы забірае адзін аўтамабіль? Аказваецца — ёсць. Гэта, мяркуюць арганізатаркі Торба-шоў, не ідэальны варыянт, але крок у накірунку да больш поўнага сартавання. Збіраць смецце у некалькі асобных машын атрымаецца больш затратна і неэкалагічна. А тыя адходы, што мы адсартуем папярэдне, дакладна патрапяць на завод па сартыроўцы смецця, а не наўпрост на палігон. Так што не трэба дэматывавацца, калі бачыш адзін смеццявоз каля розных кантэйнераў. Праца па сартаванню смецця не прападае дарма.

Эка-торбы ўратуюць свет, ці як у Гродне прайшло Торба Шоу

Яшчэ адзін карысны лайфхак з майстар-класа навучыў прысутных, як паменьць колькасць уласных адходаў. Саша распавяла пра свой досвед — «арганіку» — хвосцікі ад памідораў ці шкуркі ад бананаў яна не кідае ў агульную сметніцу. «Іх можна захоўваць у маразільніку, а потым завезці на лецішча ў кампостную яму.» Такім чынам усе карысныя рэчывы з другаснай арганікі можна небяспечна вяртаць у прыроду".

Эка-торбы ўратуюць свет, ці як у Гродне прайшло Торба Шоу

Увогуле, ісці да вырашэння экалагічных праблемаў малымі крокамі і паступова аказваецца больш эфектыўным, чым жорстка ўводзіць для сябе абмежаванні і брацца за непад’ёмныя задачы. Лепш пачаць з сябе і з простых рэчаў, каторыя дадаюць у жыццё пазітыву.

Эка-торбы ўратуюць свет, ці як у Гродне прайшло Торба Шоу