Навіны

«Слова пацана», букмекеры і прылада для абыходу блакіровак. Што гуглілі гродзенцы ў 2023 годзе?

Сярод самых папулярных у Гродне ў 2023 годзе пошукавых запытаў аказаўся інструмент для абыходу блакіровак. Былі і чаканыя «навіны Гродна» ці «надвор'е», і новыя запыты, звязаныя з серыяламі, моднымі праграмамі і букмекерскімі канторамі. Што шукалі ў інтэрнэце гродзенцы і жыхары Гродзенскай вобласці, Hrodna.life паглядзеў у сэрвісе Google Trends.

Як вядзе статыстыку пошуку Google: лідары і трэнды

Google дзеліць сваю статыстыку на «У трэндзе» і «Лідары». У першую катэгорыю трапляюць запыты, якія раптоўна і вельмі заўважна атрымалі папулярнасць. Часта гэта новыя запыты, якія год таму проста не існавалі і па якіх карыстачы нічога не шукалі.

«Лідары» ці «топ» — гэта проста самыя папулярныя тэмы і запыты, незалежна ад росту папулярнасці ў параўнанні з мінулым годам.

Таксама Google падзяляе «тэмы пошуку» (агульную тэматыку запытаў) і «пошукавыя запыты» (канкрэтныя фармулёўкі запытаў).

Трэнды пошуку: «Слова пацана», расклад аўтобусаў, букмекеры і гатовыя дамашнія заданні

У трэндзе па тэмах пошуку на першым месцы «расклад аўтобусаў» — больш за ўсё яго шукалі ў Гродне і Слоніме. На другім — серыял «Слова пацана. Кроў на асфальце», пры гэтым больш за ўсё яго чамусьці шукалі ў Расіі і Навагрудку. Статус «звышпапулярнасць» атрымалі і запыты па тэме «гатовыя дамашнія заданні». У дзясятцы самых папулярных тэм таксама «tabletka.by» (сэрвіс пошуку лекаў у аптэках) і «навіны Гродна».

У трэндзе па канкрэтных пошукавых запытах па Гродзенскай вобласці першыя два месцы занялі запыты «слова пацана» і «слова пацана кроў на асфальце». На трэцім месцы — «character ai» — дадатак, які дазваляе ствараць персанажаў і праводзіць з імі дыялогі ў чаце. Чацвёрты па папулярнасці запыт — «бетэра». Гэта букмекерская кантора, і часцей за ўсё яе шукалі ў Ваўкавыску, Навагрудку і Смаргоні. Нечакана на пятым месцы апынуўся «profixier» — прылада для працы з проксі-серверамі, напрыклад, для абыходу блакіровак. Гэтую альтэрнатыву папулярным VPN ва ўсёй вобласці шукалі толькі ў Гродне.

Лідары пошуку: больш за ўсё гродзенцаў цікавіла надвор’е

Самыя папулярныя тэмы пошуку ў Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе былі «Гродна», «надвор'е», «Беларусь», «пераклад» і «Ліда». Канкрэтныя запыты вельмі падобныя: запыт «надвор'е» займае першае месца і амаль у чатыры разы папулярней за запыта «перакладчык», «гдз» (гатовыя дамашнія заданні) і «куфар». Таксама ў топ-10 запытаў патрапілі «расклад аўтобусаў», «яндэкс» і «ютуб».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025