Эксперты кажуць, што пасля трохгадовага застою кошты на жытло пачалі расці. Прапануем топ самых танных кватэр першаснага і другаснага рынкаў у Гродне. Пакуль яшчэ не позна.
Першасны рынак
1. Альшанка ў лідарах: нават без ільготаў $19,2 тысячы
Плошча: 39,2 кв.м.
Цана за «квадрат»: 980 рублёў
Цана за кватэру: 38,4 тысяч рублёў
2. Апошні паверх: на Пралетарскай $ 23,6 тысячы
Аднушка на апошнім, дзясятым, паверсе ў новабудзе на Пралетарскай-Шчорса самая даступная. Аплаціць трэба за 60 дзён.
Плошча: 40,89 кв.м.
Цана за «квадрат»: 116 рублёў
Цана за кватэру: 47,4 тысяч рублёў
3. Бліжэй да Польшчы: у Каўбасіно $ 24 тысячы
Плошча: 44,78 кв.м.
Цана за «квадрат»: 108 рублёў
Цана за кватэру: 48,4 тысяч рублёў
4. Сярод вайскоўцаў: на Фолюшы $ 24,3 тысячы
За былым ваенным гарадком жытло не такое і таннае. Аднапакаёўка ў новабудзе выйдзе больш, чым у $ 24 тысячы.
Плошча: 44,78 кв.м.
Цана за «квадрат»: 109,5 рублёў
Цана за кватэру: 49 тысяч рублёў
Другасны рынак
1. Двухпакаёўка ў межах горада — $ 7,4 тысячы
Газ прывозяць у балонах, ёсць водная калонка. Пасля рамонту не засталося печак. Новы ўласнік зможа паставіць кацёл, калі захоча. Другую палову дома здаюць у арэнду.
Магчымы гандаль.
2. Пячное ацяпленне і прыбіральня на вуліцы — $ 12,4 тысячы
Аднак ацяпленне пячное, прыбіральня на вуліцы, газ прывозяць у балонах. Праведзеная вада, ёсць магчымасць правесці цэнтральную каналізацыю. Побач з домам невялікі агарод.
Гаспадары гатовыя гандлявацца.
3. Без прыбіральні, але ў цэнтры — $ 14 тысяч
З выгодаў — цэнтральнае ацяпленне, халодная вада, каналізацыя ў кухні.
Кватэру прадаюць з мінулага лістапада.
4. Вады і газу няма — $ 14,9 тысяч
5. Шклопакеты і газавая калонка — $ 16,5 тысяч
Аднапакаёўка на Цітова (4/5) абыйдзецца ўсяго ў $ 16,5 тысяч. З плюсаў — блізка да цэнтра, цагляны дом, шклопакеты, драўляная падлога. Ёсць інтэрнэт, тэлефон, тэлебачанне.
Аднак невялікая плошча — 32 «квадраты», малая кухня — 5,9 «квадраты». Санвузел сумесны. Газавая калонка.
6. Першы паверх у ваенным гарадку — $ 17,3 тысяч
7. З балконам і вельмі светлая — $ 18 тысяч
Хрушчоўка на Паповіча (5/5) каштуе $ 18 тысяч. З 30 «квадратаў» агульнай плошчы жылая — 19 кв.м., кухня — 6. Санвузел сумесны, але ёсць балкон і кватэра вельмі светлая, як сцвярджаюць гаспадары.
Рост коштаў штучны
Як патлумачыла бухгалтарка агенцыі нерухомасці «Квадратный метр» Алена Вітальеўна, рост коштаў на другасным рынку кватэраў штучны. Жытло, на якое завышаюць цэны, доўгі час не прадаецца. Адэкватны кошт на аднапакаёўкі-хрушчоўкі — $ 17−18 тысяч.