Карыснае

10+1 самых папулярных Instagram акаўнтаў з Гродна. Хто ўсе гэтыя людзі (і не людзі)?

Instagram — сацсетка, якая найбольш дынамічна развіваецца. Некаторыя літаральна вар’яцеюць у пагоні за лайкамі і падпісчыкамі. Самыя папулярныя інста-акаўнты з Беларусі маюць каля мільёна падпішчыкаў. Hrodna.life вызначыў самыя папулярныя сярод гродзенскіх профіляў.

1.

Найбольш падпісчыкаў у Гродне мае экс-удзельніца «Дом 2» Анастасія Балінская — 91,6 тыс.

[irp posts="43 288″ name="Гарадзенка ярка дэбютавала на «Доме-2»: абяцае сэкс адным, а фліртуе з іншымі"]

www.instagram.com/p/BpT8HPpAI8_/

2.

Анастасія Скарубская — 24-гадовая танцоўшчыца харэографка з Гродна — мае 55,5 тыс. падпісчыкаў і займае 2 месца. Сёлета Анастасія прымала ўдзел у адборачным туры расійскага праекту «Танцы на ТНТ». Там ёй нават не далі датанчыць і адправілі адразу ў другі тур.

3.

Марта Хлебус — 25 год, 51,7 тыс. падпісчыкаў. Першае фота датуецца 8 чэрвеня 2012 года і мае толькі 2 каментары і 64 падабайкі. Відаць, што апошнія гады жыве ў ЗША. Апошнія фоты, па якіх можна дакаладна адзначыць, што яны made in Hrodna, прыходзяцца на верасень 2015.

4.

Вадзім — фатограф з 50,1 тыс. падпісчыкаў.

«За лясамі-ўзгорамі, за сівымі зорамі, ягадай няспелаю, спіць краіна белая» — такія радкі з песні гурта «Мясцовы час» можна ўбачыць у профілі Вадзіма, які робіць неверагодна прыгожыя здымкі прыроды. Большасць пастоў мае больш за 10 000 лайкаў!

5.

Дар’я Йодзель — тытулаваная візажыстка з 34,6 тыс. падпісчыкаў. Жыве і працуе ў Гродне.

[irp posts="78 437″ name="Гродзенка Дар’я Йодзель выпусціла аўтарскую палітру ценяў - першай у Беларусі"]

www.instagram.com/p/BpoN_5dHldl/

6.

Вольга Лета — танцоўшчыца, каралева тверку, а цяпер яшчэ і спявачка з 29 тыс. падпісчыкаў.

[irp posts="40 750″ name="Оля Лета стала спявачкай. І ўжо выступіла разам з Баскавым"]

www.instagram.com/p/BpthWPvHQfw/

7.

Дар’я Кухта мае 28,4 тыс. падпісчыкаў. Гэта тая самая блогерка і дызайнерка, што канфліктавала з «Мятай» з-за фэйс-кантролю і дрэс-коду на ўваходзе. Мае ўласны брэнд адзення.

[irp posts="75 857″ name="У гродзенскім лаўндж-бары пабіліся адміністратар і наведвальнік"]

www.instagram.com/p/Bpl1QTyjjGt/

8.

Сяргей Banifacyj Марозаў — фатограф і байкер. Мае 27,2 тыс. падпісчыкаў.

[irp posts="60 741″ name=" Ніколі не лічыў, што маю талент". Гісторык, фатограф і байкер Сяргей Марозаў аб творчасці, працы і планах"]

www.instagram.com/p/Bpq3zCIh5vU/

9.

Кацярына Казакевіч — візажыстка, стваральніца MakeUpLab- 22,5 тыс. падпісчыкаў.

10.

Алікпер Махсунадзэ — фатограф і фільмэйкер — 21,3 тыс.падпісчыкаў.

www.instagram.com/p/BpC78itnskm/

Бонус

Інстаграм стаў настолькі папулярны, што яго заводзяць нават жывёлам. Знаёмцеся, lenny toyterrier — 758 падпісчыкаў. У профілі пазначана, што ён нарадзіўся ў Маскве, жыве ў Гродна. І яшчэ ён бізнесмен.

www.instagram.com/p/BoGphCVBGlB/

Падзяліцца
Меткі: інтэрнэт

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025