Карыснае

Летнія тэрасы-2022: якія кавярні ў цэнтры Гродна выставілі вулічныя пляцоўкі

Час для летніх пасядзелак на тэрасах хутка пачнецца. Мы ўжо пісалі пра рэстараны і кафэ, якія выставілі вонкі столікі, крэслы і навесы. У другой частцы падборкі - кавярні.

SPRAVA

Кавярня «SPRAVA» размяшчаецца на Маставой, 31 (былая пальчаткавая фабрыка). Драўляны насціл з крэсламі і столікамі кавярня размясціла ва ўнутраным дворыку. На тэрасу можна патрапіць з памяшкання кавярні, праз арку ў будынку з вуліцы Маставой або праз шлагбаўм з боку Дома быту.

Час працы:

Панядзелак — Чацвер: 09:00 — 23:00
Пятница — Cубота: 09:00 — 01:00
Нядзеля: 10:00 — 23:00

Кавярня «SPRAVA». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: «Кавярня гэта не толькі кава». Дзмітрый Захарка пра кававую культуру, беларускамоўнасць і перспектывы Замкавай вуліцы

Просто кофе

Кавярня размяшчаецца на вуліцы Замкавай, 18. Праз дарогу ад помніка Давыду Гарадзенскаму. Тэраса знаходзіцца побач з тратуарам. На бетоннай аградцы ёсць драўляныя лавы і круглыя столікі, за якімі можна выпіць кубачак кавы.

Час працы:

Панядзелак — Чацвер: 09:00 — 22:00
Пятніца — Субота: 09:00 — 23:00
Нядзеля: 09:00 — 22:00

Кавярня «Просто кофе». Фота: Hrodna.life

Наша кава

Кавярню можна знайсці на вуліцы Замкавая, 11. На тратуары ўсталявалі драўляны загончык са столікамі і крэсламі. Ёсць парасон, пад якім можна схавацца падчас дажду.

Час працы:

Панядзелак — Нядзеля: 09:00 — 23:00

Кавярня «Наша кава». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама: «Для тых, хто імкнецца пакаштаваць нешта новае». У гродзенскай кавярні можна набыць каву ў бутэльках

ТЕПЛО

Кавярня «Цяпло» размяшчаецца ў дворыку навабуда на Вялікай Траецкай, 37. Яе адкрылі ў сакавіку 2022 года.

На падворку побач з кавярняй уладальнікі выставілі драўляныя крэслы і сталы. Парасонаў няма, таму выпіць філіжанку кавы альбо кубак гарбаты пад дажджом і застацца сухім не атрымаецца.

Час працы:

Панядзелак — Чацвер: 09:00 — 22:00
Пятніца — Субота: 09:00 — 23:00
Нядзеля: 09:00 — 22:00

Кавярня «ТЕПЛО». Фота: Hrodna.life

Джезва

Кавярня «Джэзва» размяшчаецца на Савецкай, 5. У летні перыяд кавярня выстаўляе драўляныя крэслы і сталы ва ўнутраным дворыку. Парасонаў няма.

Час працы:

Панядзелак — Нядзеля: 08:00 — 23:00

Кавярня «Джезва». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама:На Савецкай адкрылася кавярня «Джэзва» з кавай на пяску

Leone House

«Leon House» размяшчаецца ў суседнім з «Джэзвай» будынку — на Савецкай, 7, каля Моладзевага цэнтра «Гродна». Побач з кавярняй выстаўлены мяккія крэслы і драўляныя столікі. Ёсць парасон, пад якім можна схавацца ў непагадзь.

Час працы:

Панядзелак — Чацвер: 10:00 — 22:00
Пятнціа — Субота: 10:00 — 23:00
Нядзеля: 10:00 — 22:00

Кавярня «Leon House». Фота: Hrodna.life

КАКАО

З адваротнага боку будынка на Савецкай, 6 (крыху лявей, за помнікам Сакалоўскаму) размяшчаецца кавярня «КАКАО». Каля кавярні стаяць тры столікі з металічнымі крэсламі. Таксама ёсць драўляныя лавы. Парасонаў няма.

Час працы:

Панядзелак — Нядзеля: 10:00 — 22:00

Кавярня «КАКАО». Фота: Hrodna.life

Американо

На Савецкай, 17 размяшчаецца кавярня «Американо» (да нядаўняга часу таксама была часткай сеткі «Какао»). Летняя тэраса знаходзіцца наўпрост на тратуары. Ёсць металічныя крэслы і сталы. З боку вуліцы агароджана вазонамі з кветкамі.

Час працы:

Панядзелак — Нядзеля: 10:00 — 22:00

Кавярня «Американо». Фота: Hrodna.life

Чашки и ложки

Кавярня «Чашки и ложки» размяшчаецца на Вялікай Траецкай, 9. Тэраса — драўляны насціл і агароджа з дошак на тратуары. На насціле ўсталяваны крэслы і столікі. Парасона няма. Мінус — рухлівая шумная вуліцы зусім побач.

Час працы:

Панядзелак — Чацвер: 11:00 — 23:00

Пятніца — Субота: 11:00 — 00:00

Нядзеля: 11:00 — 23:00

Кавярня «Чашки и Ложки». Фота: Hrodna.life

Кафэ-цукерня «Cup&Cake»

Кафэ размяшчаецца на вуліцы 1 Мая, 21, насупраць гіпермаркета «Еўраопт». Пляцоўка — шэраг драўляных сталоў і крэслаў наўпрост на тратуары. Ёсць парасоны.

Час працы:

Панядзелак — Нядзеля: 09:00 — 22:00

Кафэ-цукерня «Cup&Cake». Фота: Hrodna.life

КАВАЛАВА

Кавярня «КАВАЛАВА» знаходзіцца на вуліцы Парыжскай Камунны, 2. Тэраса — драўляны насціл на тратуары. Ёсць два столікі і крэслы. Парасонаў няма, але ёсць навес.

Час працы:

Панядзелак — Чацвер: 10:00 — 22:00
Пятніца — Нядзеля: 10:00 — 23:00

Кавярня «КАВАЛАВА». Фота: Hrodna.life

Наше место

Кавярня «Наше место» знаходзіцца на левым беразе Нёмана, на вуліцы Дарвіна, 24. У летні перыяд кавярня выстаўляе на тратуар, побач з уваходам, два столікі і крэслы. Парасона няма.

Калі ад кавярні зрабіць некалькі крокаў, то можна сесці на высокім беразе Нёмана. Адтуль адкрываецца прыгожы від на гістарычную частку горада.

Час працы:

Панядзелак — Нядзеля: 09:00 — 23:00

Кавярня «Наше место». Фота: Hrodna.life

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024