Здароўе і спорт

Тандэм, пені-фартынг і уніцыкл. У гродзенскай велакраме робяць незвычайныя ровары

Хлопцы з крамы «Bike Pro» са старых ровараў робяць цыркавыя і парныя ровары. У планах — здаваць іх у пракат і ладзіць з роварамі фотасесіі.

— На звычайным ровары, на якім камфортна перасоўвацца, ездзіць ўжо нецікава і занадта сумна. Сэнс у тым, каб ствараць сабе складанасці і пераадольваць іх, — кажа Ілля Хомбак.

Ілля Хомбак
Зараз Ілля Хомбак і Жэня Іваноў зрабілі чатыры ровары: два тандэмы, пені-фартынг і уніцыкл. Каб зрабіць тандэм, браліся два старыя савецкія ровары. У аднаго адпілоўваўся руль, у іншага — задняя частка ровара. Затым Ілля зварыў іх паміж сабой і ўзмацніў канструкцыю дадатковымі трубамі.

Для пені-фартынгу былі патрэбныя выгнутая труба, у якую ззаду ўстаўляўся відэлец ад дзіцячага ровара з маленькім колам, а наперадзе — відэлец ад дарослага ровара з вялікім колам і педалямі. Ілля кажа, што гэта вельмі зручны і кампактны ровар для грамадскага транспарту.

Уніцыкл — цыркавы ровар, які складаецца з часткі ровару і кола. На ім Ілля катаецца і скача па лужынах ужо трэці год.

Так выглядае уніцыкл
Такія ровары Ілля робяць са старых ровараў у разбітым стане, якія напачатку сезона здаюць у краму. Варыць і фарбуе ўсё «дома на каленках».

— Галоўнае — зрабіць без матэрыяльных укладанняў, каб атрымаць з нічога нешта карыснае. Усё максімальна проста і даступна, каб, калі зламаецца, можна было направіць «ў густым лесе палкамі».

Хлопцы думаюць пра тое, каб здаваць ровары ў пракат ці наладжваць з імі фотасесіі. Пакуль у Іллі і Жэні няма часу з-за вучобы і крамы, каб раскручваць гэтую ідэю. Да таго ж, пакатацца на такіх роварах можа быць складана.

Яўгеній Іваноў
— Каб камфортна пракаціцца на доўгім тандэме, трэба ехаць у Пышкі. Туды немагчыма даехаць па горадзе, а везці яго на машыне — які сэнс тады ў ровары? — кажа Ілля і паглыбляецца ў праблемы веларуху ў Гродне.

— Трэба не веласіпедыстаў развіваць, а падцягваць пешаходаў, каб яны больш лаяльна ставіліся да веласіпедыстаў. Каб яны разумелі, што гэта не маньяк з сякерай ляціць на іх, а звычайны чалавек, толькі едзе на ровары з трохі большай хуткасцю, чым ідуць пешаходы. Для пешаходаў ёсць тратуары, а для веласіпедыстаў няма нічога.

Калі вам трэба з’ездзіць у бок Кароны — там жа няма веласцежынак. На Вішняўцы, Дзевятоўцы, Фолюшы — таксама няма. Веласіпедысту прасцей было б па дарозе праехаць. Чаму б не выдзеліць частку дарогі пад гэта? Культура веласіпедыстаў была б зусім іншая, і пешаходы не так бы злаваліся на нас, што мы ганяем па тратуары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025