З пачатку мая 2019 гродзенскім маламерным суднам забаранілі сплаўляцца па Нёмане. Прычына — нераст рыбы. Але чаму выконваюць патрабаванні закону, а іншыя іх ігнаруюць? Hrodna.life разабраўся.
Рачное таксі з’явілася ў Гродне год таму — у маі 2018. У новым сезоне яны яшчэ не пачалі працу з-за забароны абласной інспекцыі аховы прыроды. Але пакуль прыватныя маламеркі другі тыдзень прастойваюць і губляюць прыбытак, цеплаход «Вольга Соламава» без праблем курсіруе па Нёмане.
«Чаму ён ходзіць, а мы стаім? За прастойванне ніхто нам не заплаціць, — распавядае кіроўца таксі Юры. — Нам забаранілі да 30 мая выходзіць, а ў мінулым годзе ў гэты ж час без праблем сплаўляліся. Мы засмучаныя тым, што „Соламава“ ходзіць, а нам нельга. Сказалі: убачаць — будуць штрафаваць».
«Вольга Соламава» з пачатку мая курсіруе па Нёмане па заяўках. Ёсць група — цеплаход адпраўляецца на гадзінны шпацыр па Нёмане. Праблем няма. Экіпаж «Соламавай» жартуе: маўляў, яны ў дзяржаўнай арганізацыі працуюць і ім можна катацца, а прыватнікам толькі ў наступным месяцы.
Сітуацыю патлумачылі ў Гродзенскай гарадской і раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
«Мы ўжо ў курсе гэтай сітуацыі і звязаліся з прадстаўніком рачнога таксі, — распавядае начальнік інспекцыі Вадзім Палякоў. — Заканадаўствам гэта ўсё рэгламентуецца. Уладальнікі маламерных судоў павінны былі звярнуцца ў выканкам. Паводле рашэння мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прымаецца рашэнне аб паездках на час нерасту. Яны не падалі заяўку ў выканкам і таму прастойвалі».
Уладальнік рачнога таксі ўжо не будзе падаваць заяўку на дазвол паездак падчас нерасту: ён сканчаецца 30 мая, а заяўку разглядаюць 5 дзён. З пачатку чэрвеня таксі зможа без праблем курсіраваць па Нёмане.
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…