У Гродна з швейцарскага Базеля 7 чэрвеня прыехала сям’я Левін, якая хоча больш даведацца пра свае карані. Ёсць верагоднасць, што іх сваякі жылі ў горадзе яшчэ ў XX стагоддзі, але пасля сусветных войнаў нікога не засталося.
У Беларусь Левінаў прыехалі толькі з невялікай гісторыяй і фатаграфіямі перыяду Першай сусветнай. Для іх гэта першая паездка на радзіму продкаў і ім важна даведацца нешта новае пра сям’ю з Гродна.
«У нас мала інфармацыі па сям'і, мы прыехалі сюды ўпершыню, каб хоць нешта даведацца, — распавядае Мануэл Левін. — Ведаем, што прадзед Якаб-Саламон Левін нарадзіўся ў 1883 годзе ў гэтым горадзе і прыкладна ў 1906 годзе ён эміграваў. Ён быў прадаўцом і апынуўся ў Швейцарыі. Адразу пасля Першай сусветнай вайны ён наведаў родны горад. Пасля гэтай паездкі ў яго захаваліся фатаграфіі. Але мы не ведаем, ці гэта Гродна».
«Левін — вельмі папулярнае яўрэйскае прозвішча. І не ўсе яго носьбіты будуць сваякамі ў Гродне. Складана сказаць, ці змогуць яны знайсці хоць нейкую інфармацыю, столькі часу прайшло. Але, як бы ні было, трэба шукаць», — сказаў Кофман.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…