Горад

Усяго за паўгода: Сямашка амаль дабудаваў новы дом у цэнтры Гродна

Бізнесмэн Станіслаў Сямашка пабудаваў новы аб’ект у самым цэнтры Гродна. У будучыні будынак можа стаць гандлёвым цэнтрам.

Новы будынак узвялі з нуля. Ён з’явіўся на пустцы насупраць турмы, побач з месцам, дзе ў савецкія гады стаяў падобны будынак. Зямлю пад будаўніцтва бізнесмэн купіў за 255 тысяч долараў у канцы 2018 года. Пасля доўгіх абмеркаванняў яму ўзгаднілі праект. Да прац Сямашка прыступіў у сярэдзіне траўня.

Будынак на Калючынскай, 21 у савецкія гады. Побач з гэтым месцам Сямашка ў 2019 годзе пачаў будаваць новы аб’ект. Вонкава ён павінен нагадваць старую пабудову.
У мінулым годзе напярэдадні гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў цэнтры Гродна бізнесмэн адкрыў свой новы гандлёва-гасцінічны комплекс. Гэты аб’ект Сямашка перабудаваў за тры гады з закінутага аварыйнага будынка.
Фота да пачатку будаўніцтва. Тэрыторыя, дзе ў будучыні з’явіцца новы аб’ект Сямашкі. Злева будынак, які бізнесмэн аднавіў у 2018 годзе

Новы будынак Сямашкі, лістапад 2019 года
«Аб'ект знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада, рэканструяваць і будаваць тут значна складаней, чым на Дзевятоўцы і Альшанцы, — казаў у 2018 годзе Станіслаў Сямашка. — Розніца — неба і зямля. У гістарычным цэнтры трэба выканаць усе патрабаванні ад Міністэрства культуры, прайсці ўзгадненні з Акадэміяй навук, правесці археалагічны нагляд. Але калі ісці, з цяжкасцю і перашкодамі, то штосьці атрымліваецца».

Сёння там працуюць два кафэ і апартгатэль. Новы будынак, які ўзвёў Сямашка, магчыма, будзе працаваць як гандлёвы цэнтр. Але пра гэта бізнесмэн не спяшаецца заяўляць. Вядома, што на новым аб’екце ўжо з’яўляюцца першыя арандатары. Сямашка плануе адкрыць будынак да канца 2019 года, але поўная здача аб’екта пройдзе ў лютым 2020 года.

Два будынкі Сямашкі ў цэнтры Гродна
Станіслаў Сямашка ўжо прыглядаецца да чарговага аб’екта ў цэнтры Гродна — дома купца Мураўёва, які знаходзіцца па суседстве і закінуты ўжо больш за 20 гадоў. Са слоў Сямашкі, ён яго выкупіў і ўжо думае, што ў будучыні з ім рабіць.


«Бедные сами виноваты, что они бедные!» — гродненский миллионер Семашко о бизнесе, рэкете и Бентли за $ 300 тысяч

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024