Пустыр на вуліцы Калючынскай, насупраць турмы, які тры гады таму вельмі хацелі прадаць гарадскія ўлады, знайшоў гаспадара. Бізнесмен Станіслаў Сямашка купіў яго за 255 тысяч долараў і плануе пабудаваць там ужо трэцюю сваю гасцініцу (а калі лічыць дом у Чарнагорыі - то і чацвёртую). Уся рэдакцыя Hrodna.life баіцца, што гэта будзе чарговы кіч.
Вуліца Калючынская — адна з самых старажытных у Гродне. Асабліва ў месцы патэнцыйнага будаўніцтва — каля скрыжвання з Кірава (былой Рэзніцкай). Увесь гэты раён як мінімум з 16 ст. быў вельмі шчыльна забудаваны. Гісторыкі маюць дастаткова матэрыялаў, карт, фотаздымкаў, каб цалкам аднавіць выгляд канчаткова зруйнаванага толькі два дзесяцігоддзі таму квартала.
Дык чаму трэба прыдумваць кола і будаваць нейкі сучасны будынак на гэтым месцы? Патрэба рэнавацыі гістарычнага цэнтра патрабуе, каб проста быў адноўлены прыгожы квартал, што існаваў тут раней. Гэта закрые вялікую пустэчу каля самага старога Рынка.
Як прыгадвае былы супрацоўнік «Белспецпраектрэстаўрацыі», а цяпер доктар габілітаваны Ягелонскага ўніверсітэта Юры Гардзееў, планы спраектаваць нешта на месцы дома па Калючынскай № 21 былі прадпрыняты яшчэ пад канец 1980-х гг. Хто ведае, магчыма праекціроўшчыкі выцягнуць са сваіх паліц нейкую будыніну ў стылі позняга савецкага функцыяналізму і паспрабуюць прадаць новаму інвестару? Або, калі гэта будзе будаваць Сямашка, то атрымаецца, як у яго бывае — прыгожанькі псеўдагістарычны аграрэнесанс?
Гісторык Мечыслаў Супрон перакананы, што гэтага не ў якім разе дапусціць нельга: «Ведаючы вопыт абыходжання з гicторыка-архітэктурнай каштоўнасцю ў нашай краіне, і горадзе ў прыватнасці, навіна пра магчымую пабудову гандлёва-гасцінічнага комплексу ля самай галоўнай плошчы не можа не засцярожваць. На гэтым месцы ў 1990-х быў знішчаны цэлы кварталік гістарычнай забудовы. Цяпер было б лагічна аднавіць гэты страчаны куточак старадаўняга гораду, а не будаваць на яго месцы новы аб’ект, які назаўсёды пахавае ідэю адраджэння і рэгенерацыі гістарычнага ансамблю Гродна».
Мечыслаў дадае, што перад пачаткам якіх-небудзь работ на гэтым месцы неабходна правесці археалагічныя раскопкі, бо месца надзвычай цікавае для археолагаў і мала вывучалася. Раскопкі ў гэтым квартале праходзілі амаль 30 гадоў таму, на мяжы 80-х і 90-х. Таму, калі і будаваць тут нешта, дык толькі аднаўляючы ранейшую забудову і прыстасоўваючы яе да сучасных патрэбаў, лічыць гісторык.
[irp posts="96 306″ name="Парэшткі дэкору ці будаўнічае смецце? На гродзенскага гатэльнага магната Сямашку завялі крымінальную справу"]Гарадскія ўлады на гэтым месцы маглі б адпрацаваць такую схему: самім правесці археалагічныя раскопкі і зрабіць хаця б эскізны праект аднаўлення забудовы, а пасля прапанаваць гэта інвестару. Той, ведаючы, што ўжо не прыйдзецца бясконца ўзгадняць раскопкі ды праект, пагадзіўся б працаваць з куды большай ахвотай, чым цяпер бывае.
Але ёсць адна праблема. Станіслаў Сямашка ўжо сказаў, што новым будынкам «хоча здзівіць гродзенцаў». Нічога добрага такія заявы не прагназуюць.
Як піша «ВГ», бізнесмен хоча скончыць будаўніцтва ўсяго за адзін (!) год (а гэта значыць, што з сур’ёзнымі архелагічнымі раскопкамі можна развітацца). Будынак, паводле ўмоваў аўкцыёну, павінен быць 2-павярховы, магчыма з мансардай. Сямашка не выключае, што на першым паверсе будзе рэстаран ці кафэ, магчыма KFC (прадстаўнік сеткі фаст-фуда ў Беларусі таксама змагаўся на аўкцыёне за гэты ўчастак). Ёсць ідэі стварыць там начны клуб.
Таму мы заклікаем Станіслава Людвікавіча: спыніцеся і падумайце яшчэ раз! У вас ёсць шанец рэальна здзівіць гродзенцаў - упершыню ў горадзе адбудаваць страчаны квартал!
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…