Спадчына

Сустрэча з Рут Маркус у рэдакцыі: «Бацька быў бы рады, калі б ведаў, што я на Кірава расказваю гродзенцам пра сям’ю»

У нядзелю 22 верасня ў рэдакцыі Hrodna.life прайшла сустрэча чытачоў з госцяй з Ізраіля, Рут Маркус. Яна прафесарка матэматыкі, а гісторыю Гродна вывучала сама і прысвяціла ёй шмат гадоў. Цяпер у Рут адзін з самых вялікіх яўрэйскіх архіваў пра Гродна. На сустрэчы жанчына распавяла пра свае гродзенскія карані і яўрэйскае жыццё горада да Другой сусветнай вайны.

Для Рут Маркус гэта восьмы прыезд у Гродна. Ён стаў адным з самых лепшых. У Беларусь жанчына ўпершыню прывезла сваіх траіх унукаў, каб пазнаёміць з радзімай продкаў, а таксама паказаць горад, пра які яны шмат разоў чулі, але ніколі не бачылі.

Рут Маркус з унукамі на вуліцы Васілька

Бацька пераехаў у Гродна і быў лідарам сіанісцкага руху

Рут нарадзілася ў Тэль-Авіве, яе продкі з боку маці перабраліся ў Палестыну з Вільні. Бацька быў родам з мястэчка Лунна, але сваю маладосць правёў у Гродне.

«У 1925 годзе мой бацька пераехаў у Гродна і пяць гадоў вучыўся ў яўрэйскай гімназіі» Тарбут «. Яго клас быў першым выпускам у гэтай гімназіі. Навучальная ўстанова была размешчана на вуліцы Лістоўскага, сёння там знаходзіцца музычная школа (Кірава, 40). Таксама мой бацька быў вельмі актыўным удзельнікам сіянісцкага руху ў Гродне (палітычны рух, мэтай якога з’яўляецца аб’яднанне і адраджэнне яўрэйскага народа на яго гістарычнай радзіме — у Ізраілі - рэд). Бацька быў кіраўніком руху да 1932 года, пакуль не з’ехаў у Палестыну».

Рут Маркус. На сустрэчу з ёй у рэдакцыю Hrodna.life прышлі чытачы і гродзенскія старажылы, героі кнігі «Горад адзін, успаміны розныя». Рут Маркус — пастаянная чытачка Hrodna.life. Яна заўжды кансультуе аўтараў па яўрэйскай тэматыцы гісторыі Гродна. Таксама яна вядзе перапіску з нашчадкамі яўрэяў з Гродна, якія зараз жывуць у іншых краінах. Некалькі матэрыялаў яна напісала і для Hrodna.life.

Падчас сустрэчы спявалі песні і ўспаміналі Гродна

У 1937 годзе ў Палестыне бацька Рут сустрэў сваю будучую жонку, яны пражылі ўсё жыццё ў Тэль-Авіве. У гэты горад таксама пераехалі і сёстры бацькі з Польшчы.

«Падчас сустрэч яны часта ўспаміналі Гродна і раку Нёман, спявалі песні на ідыш, іўрыце і рускай мове, якую вывучылі ў юнацтве. Са слязамі на вачах ўспаміналі свайго бацьку, які памёр у 1934 годзе і іншых сваякоў з Польшчы, якія загінулі падчас Холоксту».

Паспела сфатаграфаваць млын

Некалькі блізкіх сваякоў бацькі Рут ў розны час пераязджалі з Лунна ў Гродна. Сярод іх быў і Ашэр Касоўскі, уладальнік паравога млына ў Гродне. Будынак знаходзіўся на вуліцы Васілька і быў знесены ў 2007 годзе.

«Да гэтага часу многія будынкі на сучаснай вуліцы Кірава нагадваюць мне пра сям’ю. Гімназія «Тарбут», дом Ашэра Касоўскага.

Рут з унукамі каля дома Ашэра Касоўскага

А побач на вуліцы Васілька ёсць месца, дзе быў млын Ашэра і супраць зносу якога змагаліся мясцовыя жыхары. Яшчэ падчас свайго першага візіту ў Гродна ў 2006 годзе я паспела яго сфатаграфаваць".

Моладзь Гродна бараніла млын, але яго ўсё роўна знеслі ў 2007 годзе
Рут на вуліцы Васілька. Зараз на месцы млына будюць літоўскае генконсульства

Гродна — другі дом

Рут вывучае гісторыю сваёй сям'і напрацягу 13 гадоў і цяпер працуе над кнігай. Магчыма, з яе прэзентацыяй таксама прыедзе ў Гродна і Лунна.

«За ўвесь гэты час я сабрала вялікую колькасць інфармацыі пра сваю сям’ю, а таксама розных фатаграфій і старых лістоў, звязаных з Гродна і Лунна. Цяпер я пішу кнігу пра сям’ю Касоўскіх. Я вельмі задаволеная сваім чарговым прыездам. У гэты раз прывезла з сабой ўнукаў, каб яны ўбачылі месцы, адкуль пайшлі іх сямейныя карані. Для мяне Гродна — другі дом. Я вельмі люблю хадзіць па вуліцах гэтага горада, успамінаць сям’ю і даваенную яўрэйскую суполку. А як быў бы рады мой бацька, калі б ведаў, што я сёння сяджу з гродзенцамі на Кірава і распавядаю пра сваю сям’ю…».








Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024