Міжнародны аўтафестываль SunDay-2018 праходзіць 21 ліпеня пад Гродна. Сёлетняе свята сабрала аўтааматараў з 8 краін і каля паўтысячы ўнікальных аўтамабіляў і матацыклаў. Для удзельнікаў і гледачоў фэста падрыхтавана шмат забаваў і конкурсаў з прызамі. Але найбольшую цікавасць выклікаюць у наведвальнікаў менавіта аўтамабілі. Самая папулярная забава на SunDay — фатаграфавацца на фоне шыкоўных машын.