Спадчына

Адкуль памылкі ў праекце і што будзе ў новай экспазіцыі. Дырэктар музея расказаў пра рэканструкцыю Старога замка

Першая чарга рэканструкцыі Старога замка ў Гродне амаль завершаная. Цягам траўня мусяць дарабіць апошнія дробязі, а летам абяцаюць адкрыць частку экспазіцыі. Дырэктар гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка расказаў, якія асноўныя праблемы ў час першай чаргі сталі прычынамі памылак у час рэканструкцыі.

1. Недастатковасць вывучэння

Галоўнай праблемай першай чаргі рэканструкцыі Кітурка назваў недастатковую вывучанасць аб’екта. Тое, што падавалася дастатковым і зразумелым у 1930-я гады [калі складаўся першы праект рэканструкцыі Старога замка], ужо ў 1980-я гады было замала. Тое, што было зроблена ў 80−90-я гады [калі над праектам рэканструкцыі, якім карыстаюцца цяпер, працаваў Уладзімір Бачкоў], таксама на сённяшні дзень выглядае недастатковым, адзначыў дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка 29 красавіка на канферэнцыі, прысвечанай замку.

«Гэтая недастатковасць вядзе да таго, што з’яўляюцца памылкі ў інтарпрэтацыях вынікаў даследавання. Як наступствы гэтых памылак — спрэчныя праектныя рашэнні», — сказаў Кітурка.

2. Часавыя межы для «засваення» грошай

Другая праблема, якую ён адзначыў - абмежаванасць рэсурсаў, і не толькі фінансавых. «Яны [фінансавыя рэсурсы. — Заўв. Hrodna.life] згодна дзяржаўнаму заканадаўству выдзяляюцца, скажам, з вялікім скрыпам, а далей іх павінны выкарыстаць у час, каторы ўстаноўлены». Гэтага часу заўсёды не хапае, і з гэтай праблемай даводзіцца жыць, сказаў дырэктар музея.

Недаацэненай пры гэтым была неабходнасць правядзення фізіка-хімічных даследаванняў, асабліва датычна той часткі матэрыялаў, якія цяпер знаходзяцца ў археалагічных раскопках. Дзякуючы такім аналізам можна зразумець, да якога часу адносіцца тая ці іншая пабудова, і ці варта яе ўзнаўляць у замку на часы Баторыя. У лабараторыі ў Познані (Польшча) можна высветліць узрост знаходак і цэглы з дакладнасцю да 30 гадоў. Адзін такі аналіз каштуе 315 еўра.

3. Спецыялісты — «вольныя мастакі»

У Беларусі таксама не хапае кваліфікаваных спецыялістаў, хоць працы на Старым замку праведзены на больш высокім узроўні, чым у іншых замках Гродзенскай вобласці, мяркуе Кітурка. «Мы часта сутыкаемся з чалавечым фактарам, калі чалавеку даюць дакладнае тэхнічнае заданне таго, што мы хочам атрымаць, а ён як мастак лічыць сябе вольным ад таго, каб прытрымлівацца дакладна тэхнічнага задання».

Глядзіце таксама:

Пра што гаворка

Праект Уладзіміра Бачкова. Злева направа: сярэдняя вежа над Нёманам, камяніца пры сярэдняй вежы, сцяна над Нёманам, прыбудова да ўязной брамы, уязная брама, галерэя (барбакан)

Паводле гісторыкаў і архітэктараў, асноўныя памылкі і спрэчныя моманты ў першай чарзе рэканструкцыі:

  • камяніца каля сярэдняй вежы (вежа з боку Нёмана). Пасля раскопак археолагі схіліліся да высновы, што яе не было ў гэтым месцы, а была невялікая знешняя лесвіца;
  • лішнія паверхі на вежы і над уяздной брамай;
  • «мерная ізба» ў двары. Гісторыкі мяркуюць, што будынак быў драўляным, а не каменным;
  • абарончы барбакан (галерэя) справа ад уяздной брамы. Паводле гісторыкаў, пра яго няма дакладных звестак;
  • выгляд купала над уяздной вежай. Купал у праекце Уладзіміра Бачкова быў большым і амаль сферычным. Пасля крытыкі навукоўцаў з’явіўся «кампрамісны» варыянт;
  • тэраса з балясінамі над уязной вежай;
  • малюнкі ў стылі сграфіта на ўязной вежы. Не захавалася апісання, што там было выяўлена.

Па словах Кітуркі, менавіта для таго, каб праектныя рашэнні былі як мага менш спрэчнымі, і праводзяцца зараз комплексныя даследаванні для праектавання другой чаргі рэканструкцыі. Гэта складанне гістарычнай даведкі, натурныя даследаванні (абмеры, зандажы, стварэнне 3D-мадэлі і падрабязнага плану) і археалагічныя раскопкі ўздоўж фасада палаца.

«Мерная ізба»
Тэраса над уяздной вежай
Камяніца каля сярэдняй вежы

Чытайце таксама: Гістарычная даведка абвяргае праект рэканструкцыі Старога замка. Якім (не)быў палац Баторыя?

Пасля завяршэння даследаванняў пачнуць працу над дэтальным праектам другой чаргі. Яго планавалі падрыхтаваць да канца 2021 года.

Калі адкрыюць замак і што там будзе

У траўні 2021 пачалі рыхтаваць экспазіцыі для часткі памяшканняў. «Летам, мы думаем, будзе запушчаны так званы трэці пускавы комплекс першай чаргі Старого замка, каторы будзе ўключаць чатыры экспазіцыі. Чатыры пакоі - алебастравая зала, каралеўская лазня, капліца каралеўская і жыллё чыноўніка будуць у працы», — сказаў Юрый Кітурка. Першую частку замка, да вежы, мусяць адкрыць у чэрвені.

«Больш-менш вядома, што было ў каралеўскай спальні. Можна ўявіць, як выглядала сталовая. У іншых памяшканнях трэба рабіць тэматычныя музейныя экспазіцыі», — расказаў дырэктар музея.

Інтэр'ераў палаца пакуль не будзе, памяшканні, дзе яны размесцяцца, застануцца пустымі. Экспазіцыі для іншых будуць цалкам новыя, з элементамі інтэрактыву. Пад яе адвядуць шэсць залаў, паведамлялі раней. У адкрытай частцы замка пакажуць гісторыю Гродна і замкавай гары ад XII да XVII стагоддзя: новыя археалагічныя знаходкі, гродзенцы ў барацьбе з крыжакамі, заснаванне горада, гісторыя будаўніцтва замка, Гродна часоў Баторыя, расказаў Hrodna.life гісторык, супрацоўнік музея Андрэй Вашкевіч. У музейных пакоях з’явяцца інфакіёскі і 3D-праекцыя замка, пісала раней «Гродзенская праўда».

Адзін з макетаў, якія будуць выстаўленыя ў замку — мініятура замка ў XII стагоддзі, выкананая Ігарам Адасікам. Для таго, каб яго падрыхтаваць, Ігар правёў даследаванні архітэктуры таго часу, выявіў тыповыя памылкі ў макетах старажытнарускіх фартыфікацый. На выраб макета і даследаванні сышло паўгода.

Так выглядаў замак у XII стагоддзі. Дэталі на макет яшчэ будуць дадавацца

Колькі гэта каштуе

На цяперашні час зроблена менш за 20% агульнага аб’ёму працаў па замку, расказаў Юрый Кітурка. Перад тым, як вылучыць сродкі для рэканструкцыі на год, высветляюць, колькі можна зрабіць у гэты перыяд. Зыходзячы з аб’ёму працаў разлічваюць суму. У 2021 годзе на рэканструкцыю Старога замка ў Гродне мусілі выдаткаваць больш за 5 млн рублёў: 3 млн рублёў з рэспубліканскага бюджэту і блізу 2,5 — з абласнога, паведамляла БелТА са спасылкай на міністра культуры Анатоля Маркевіча.

«Першая чарга рэстаўрацыі з усімі працамі ў поўным аб’ёме будзе каштаваць 28 мільёнаў рублёў. Сюды ўваходзяць навукова-даследчыя і рэстаўрацыйныя працы, якія яшчэ не завяршыліся. У распрацоўцы яшчэ рэстаўрацыя чатырох памяшканняў», — цытаваў кіраўніцу ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алену Клімовіч Sputnik.by.

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024