У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы ў 100 км ад Мінску ёсць дамок, дзе ў 1930-х гадах мясцовы фатограф Берман фатаграфаваў прэзідэнта Польшчы Масціцкага. Але шырока пра гэта невядома — аб’екты не адзначаныя дзяржавай. Неабыякавыя грамадзяне могуць паспрыяць таму, каб аб’ект унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Эксперт, які ўжо не першы год гэтым займаецца, стварыў для Hrodna.life інструкцыю, як гэта зрабіць.
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі - гэта спіс аб’ектаў, якія лічацца важнымі для гісторыі і культуры краіны. У гэты спіс могуць патрапіць помнікі, будынкі, археалагічныя знаходкі, старажытныя мясціны і іншыя рэчы, якія маюць каштоўнасць для народа і дзяржавы.
Калі аб’ект уключаны ў гэты спіс, яго мусяць абараняюць ад разбурэнняў ці змен, каб захаваць для будучых пакаленняў. Гэта мусіць дапамагчы захаваць спадчыну краіны і памятаць пра яе гісторыю.
Ініцыяваць унясенне ў спіс могуць не толькі дзяржаўныя органы і навукоўцы з экспертамі, але і грамадскія арганізацыі і самі грамадзяне.
Для таго, каб унесці прапанову пра наданне нейкаму аб’екту статусу культурнай каштоўнасці Беларусі, робім наступныя рэчы.
Праводзім фіксацыю. Гэта:
Ёсць выпадкі, калі можа спатрэбіцца відэа- і аўдыязапіс. Нашу дзейнасць рэгулюе артыкул 91 Кодэксу аб культуры.
У тэксце пазначаем адметныя духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці аб’екта.
На фота перадаём аб’ёмна-прасторавае рашэнне, найбольш значныя дэкаратыўныя і канструктыўныя дэталі і элементы. Паказваем асаблівасці размяшчэння помнікаў у наваколлі. Паклапаціцеся пра фота з розных ракурсаў. Трэба, каб былі прадстаўлены галоўны і адзін з бакавых фасадаў, тыльны і другі бакавы фасады.
На фота нематэрыяльных аб’ектаў адлюстроўваем найбольш характэрныя рысы, якія перадаюць іх асноўныя пастановачныя і выканальніцкія прыкметы, асаблівасці мастацкага афармлення, вопраткі і ўпрыгажэнняў.
Графічнае адлюстраванне — гэта пазначэнне аб’екта на карце ў маштабе 1:10 000. Ёсць выпадкі, калі патрэбны маштаб 1:20 000 ці 1:200 000. Апошняе, напрыклад, калі гаворка — пра арэал бытавання нематэрыяльных культурных каштоўнасцей.
Тут адлюстроўваем гістарычныя звесткі, параўноўваем помнікі з аналагічнымі і паказваем асноўныя заканамернасці іх развіцця.
Навуковая апрацоўка змяшчае наступныя гістарычныя звесткі пра аб’ект:
Трэба суаднесці нашы каштоўнасці з пэўнымі стадыямі развіцця нацыянальнага і сусветнага мастацтва, аднесці іх да асобных відаў і тыпаў, апісаць стылявыя асаблівасці.
А каб абгрунтаванне атрымалася, аб’ект, згодна артыкулу 92 Кодэксу аб культуры, павінен адпавядаць хаця б аднаму з наступных пунктаў:
Каб прайсці ўсе пералічаныя этапы, патрэбен час, настойлівасць і пэўныя веды. Але калі на нейкім этапе ўзнікаюць складанасці, эксперт раіць проста знайсці пашпарт ужо прызнанай гісторыка-культурнай каштоўнасці. А па яго ўзоры можна грунтоўна запоўніць усе пункты. Калі дакументы сабраныя — звяртайцеся з імі ў мясцовы выканкам.
Помнік унеслі ў жаданы спіс. Што зменіцца для помніка пасля гэтага?
Напрыклад, капліцу ў вёсцы Ручыца Вілейскага раёна Мінскай вобласці пачалі рэстаўраваць у 2020-м годзе, калі адзін з цагляных фрагментаў абрушыўся. Нават збіралі грошы для яе захавання.
А ў гэтым годзе завяршылі рэстаўрацыю капліцы-пахавальні роду Ажэшкаў у Закозеле пасля таго, як яе ўнеслі ў спіс.
А вось некалькі прыкладаў помнікаў, якія знаходзяцца ў крытычным стане. Унясенне ў спіс магло б стаць першым крокам да іх рэстаўрацыі.
Сядзіба Багдановічаў у Абадаўцах. Сядзіба належала Мечыславу Багдановічу і пры ім наваколле добра развівалася. У Абадоўцах былі прадпрыемствы. Напрыклад, рабілі сыр. Быў дзіцячы дом. Неяк у другога пана ён выйграў у карты кардонную фабрыку ў Раёўцы. І вельмі добра яе развіваў.
Каплічка ў Маладзечне ў мікрараёне Вялікае Сяло. Дзве аднолькавыя каплічкі пабудавалі недзе ў канцы 19 стагоддзя. Хаты, крытыя гонтай (дранкай — Hrodna.life) ды саломай, стаялі ў Вялікім Сяле вельмі шчыльна. Калі пачынаўся пажар, вёска выгарала. Каб засцерагчыся, людзі сабраліся і пабудавалі дзве капліцы. Адну — у пачатку сяла, другую — у канцы. Адна капліца не захавалася да нашых дзён. Другую капліцу не знеслі, хоць у савецкі час яна доўга стаяла закінутая.
Сядзіба Лапацінскіх у Леанпалі. Яе стварыў брэсцкі ваявода Мікалай-Тадэвуш Лапацінскі з удзелам італьянскага архітэктара, уладкаваўшы аранжарэю з экзатычнымі раслінамі і раскошны французскі парк. У залах палаца захоўваліся бібліятэка, архіў і мастацкая калекцыя роду, аднак у 1863 годзе сядзіба была разрабавана за ўдзел Лапацінскіх у паўстанні. Пасля пажару 1919 года палац перадалі каталіцкай царкве, а пазней ён выкарыстоўваўся пад малаказавод, тэхнікум і спецшколу. Сёння тут ізноў размешчаны касцёл.
Гаспадарчы двор Тукалаў у Асцюковічах. Сядзіба ў Асцюковічах Вілейскага раёна Мінскай вобласці, заснаваная Незабытоўскімі і ўдасканаленая Тукалам, вылучалася барочным паркам 1793 года, які пазней стаў пейзажным. Цэнтрам сядзібы быў каменны дом з мансардай, акружаны ліпавымі і бэзавымі алеямі, сажалкамі і фруктовымі садамі. Комплекс уключаў стайню, свіран, карэтную, гараж і капліцу. Тут раслі больш за 30 відаў дрэў, у тым ліку лістоўніцы, туі і хвоі. У 1934 годзе пабудавалі ўязную браму. Сёння парк мае статус батанічнага помніка, але знаходзіцца ў запусценні, а сядзіба і магілы ўладальнікаў разбураюцца.
Пэўнай суполкі, якая б займалася ўнясеннем аб’ектаў у спіс, цяпер ужо няма. Кожны працуе індывідуальна.
Мінкультуры калі і займаецца гэтым, то непублічна. «Але раней у Міністэрстве хаця б не заміналі рабіць такую працу актывістам. А цяпер нічога яны не хочуць уключаць, цягнуць час і, бывае, адмаўляюць. Такое прадчуванне, нібы хочуць, каб рушылася ўсё, што не сведчанне Русі. На сённяшні трэба быць больш настойлівым, каб дабіцца сваёй мэты», — кажа эксперт.
На пытанне, ці гэта бяспечна, ён адказвае так: «Раней так было, што хтосьці раздражняўся, асабліва тыя, каго прызначалі ўласнікам, але наогул, улада паважала. Цяперака ўсё перамяшалася, не магу адназначна сказаць».
«Чаму важна для нас — бо гэта мы, — лічыць эксперт. — Гэта наша самаідэнтыфікацыя. Бо вякамі знішчаюць наш генетычны код. Але мы павінны супрацьстаяць. Гэта барацьба за праўду і справядлівасць, не толькі за сваю самасвядомасць, за мастацтва і культуру».
Чытайце таксама: Каложу будаваў продак Пушкіна? Дзіўную гістарычную легенду апублікавалі ў Расіі
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…