Гродзенскія камунальныя службы даўно радуюць гараджан і турыстаў небанальнымі падарункамі. То вялізнай драўлянай жанчынай на ўездзе ў горад, то пластыкавай пячаткай з аленем святога Губерта, то зямным шарам з нержавейкі. Але ўчорашні падарунак зусім незвычайны — ён настальгічны. Бо, як у старыя добрыя часы, на добра бачным (і турыстычным) месцы горада, акурат пад самым старым дзеючым каталіцкім храмам горада — з’явіцца шматмятровы надпіс «Ленінскі раён».

Зразумела, што прачытаўшы ЛЕНІН — ніводзін іншаземец ужо не будзе дачытваць пра нейкі там раён і разнясуцца па ўсім свеце здымкі з задаволенымі палякамі ці літоўцамі на фоне касцёла і вялізарнага надпісу ЛЕНІН.

А гісторыя між іншым такая старая і банальная. Усё гэта ўжо было. Насупраць хрысціянскіх святыняў - цэркваў і касцёлаў, у савецкі час заўжды пісалі СЛАВА ВЯЛІКАМУ КАСТРЫЧНІКУ, СЛАВА ВЯЛІКАМУ САВЕЦКАМУ НАРОДУ і іншае. Маглі яшчэ спутнік з касманаўтам прымаляваць. Маўляў ён там быў - Бога не бачыў. Усё гэта сышло, развалілася, зарасло травою. І гэты «ЛЕНІНскі раён» зарасце некалі, а касцёл як стаяў так і стаяць будзе.

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Ленін хітравата або сурова паглядаў на гродзенцаў з плакатаў, часовых інсталяцый, партрэтаў.

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Ленін, кастрычнік і савецкі народ мелі фонам старадаўнюю святыню. Адзіны дзейсны тады каталіцкі храм горада.

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

У 70-х гг. каля касцёла нават паставілі піўнушку, якую гродзенцы называлі «У Хрыста за пазухай».

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

З супрацьлеглага боку, дзе цяпер драмтэатр, у 70-я гады на гродзенцаў паглядаў Ленін з травы.

Слава вялікаму ЛЕНІНскаму раёну! Якія савецкія надпісы раней былі ля Бернардынскага касцёла

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life