Горад

Складана аплаціць, няпроста выехаць. Чаму платная паркоўка на Віленскай вельмі нязручная для ўсіх

Ужо паўгода ў Гродне на вуліцы Віленскай працуе першая платная паркоўка. За гэты час у офісным будынку побач зачынілася кафэ «Калабкі», бар «Лондан» ужо які месяц не працуе, з’ехала некалькі іншых арандатараў. Гараджане не вельмі жадаюць паркавацца за грошы. Гарадскія ўлады тым часам плануюць адкрываць яшчэ падобныя стаянкі. Але ці патрэбныя гораду такія паркоўкі?

Кліентаў стала менш

Яшчэ ў красавіку, разам з запускам паркоўкі на Віленскай, у Гродне быў прыняты план развіцця сеткі платных стаянак. Падобныя паркоўкі плануецца ўладкаваць яшчэ як мінімум на двух пляцоўках у цэнтры горада. Пакуль яны яшчэ не з’явіліся, прапануем даведацца, з якімі праблемамі сутыкнуліся на першай платнай паркоўцы.

Марыя — уладальніца крамы кветак у офісным будынку, які знаходзіцца ля паркоўкі. Жанчына засмучаная, бо арандатары з’язджаюць і ў яе ў разы паменшылася колькасць кліентаў.

«У нашым будынку ўжо многія зачыніліся, бо паток людзей значна паменшыўся. Вы ўяўляеце, колькі раней было ў нас людзей? Не было месца на паркоўцы, а цяпер яна пустая цалкам. Нават да нас за кветкамі сталі менш прыходзіць. Платная паркоўка нязручная як нам, так і нашым кліентам. Раней чалавек прыехаў, схадзіў па справах і ўсё было добра. Цяпер людзі не хочуць прыязджаць, яны лепш паедуць у гандлёвы цэнтр за пакупкамі».

Не мог выехаць паўгадзіны

Арандатары сутыкнуліся з яшчэ адной праблемай. Кожны дзень да іх забягаюць кіроўцы і просяць размяняць грошы, бо паркаматы дагэтуль не прымаюць манет.

Ужо тры тыдні ля паркоўкі пастаянна знаходзіцца спецыяльна навучаны чалавек, які тлумачыць людзям, як карыстацца паслугамі і, калі трэба, мяняе грошы. Як тлумачаць арандатары, нават у яго не заўсёды хапае гроша, і ён вымушаны таксама бегаць і мяняць іх. Кіроўцы тым часам шалеюць і не могуць выехаць. Бывалі выпадкі, што людзі і па 30 хвілін стаялі і не маглі выехаць.

Гарадзенец Алег пасля такой затрымкі на платную паркоўку больш не паедзе.

«Вы ўявіце, у якім стане я быў, калі не мог выехаць з гэтай паркоўкі. Абяцалі, што будуць прымаць манеты і аплату па смс — нічога не прымае. Я быў упэўнены, што манету закіну, але ў выніку прыйшлося бегаць і шукаць, дзе памяняць грошы».

Як распавёў супрацоўнік паркоўкі, манетапрымач у паркаматах ужо стаіць, але па пэўных прычынах ён пакуль не працуе — трэба пераўсталёўваць праграмнае забеспячэнне. Апошнім часам паркамат стаў прымаць і смс, але пакуль толькі ад двух аператараў: МТС і Life.

ЖКГ: нязручнасці бліжэйшым часам яшчэ будуць

Сама ж паркоўка на Вiленскай знаходзіцца на балансе ЖКГ. Атрыманыя грошы ідуць у бюджэт горада. Як распавёў выконваючы абавязкі начальніка аддзела па добраўпарадкаванні ЖКГ Сяргей Данцэвiч, яны ўсе праблемы разумеюць і зараз у ЖКГ робіцца ўсё, каб паркоўка запаўнялася і спраўна працавала.

«Варта разумець, што гэта першая такая паркоўка ў горадзе. Натуральна, узнікаюць нязручнасці. Верагодна, мы неўзабаве павялічым час бясплатнай паркоўкі, магчыма на 5 хвiлiн. Трэба вырашаць праблемы запаўняльнасці і пакуль будзем прымаць такія меры. Ёсць і праблемы з аплатай, але мы іх вырашаем. Манеты паркамат пакуль не прымае — трэба перабудоўваць сістэму. У бліжэйшы час яшчэ нязручнасці будуць, але мы іх паспрабуем вырашыць як мага хутчэй».

Калі знізіць цэны, то людзі будуць паркавацца?

Уладальнік бара «Лондан» Уладзімір, пакуль вырашаюцца праблемы з паркоўкай, вырашыў перазапусціць свой бар. Ён прапануе зрабіць месцы таннейшымі - магчыма, будуць паркавацца.

«Наш бар на рамонце. Ён будзе працаваць у іншым фармаце. Спадзяемся, што перазапусцімся з сярэдзіны кастрычніка. Што тычыцца самой паркоўкі, то гэта, натуральна, для нас нязручнасць. Для Гродна той жа 1 рубль — ужо вялікая сума. Гадзіну паркоўкі ў Гродне прыраўнялі да мінскіх цэн. Зрабілі б 1,5 рублі на цэлы дзень і людзі б паркаваліся.

А так людзі не толькі не прыязджаюць, дык яшчэ і не ведаюць, як аплаціць. Я разумею, што вадзіцелі не паркуюцца, бо не хочуць звязвацца з праблемамі аплаты. Я б прапанаваў ЖКГ на гадзіну зрабіць паркоўку бясплатнай, а далей на цэлы дзень — 1,5 рублі. У акрузе застаўленыя ўсе двары.

Мне здаецца, лепш атрымліваць з кожнага па трохі, але будзе паркоўка запоўненая, а не 5−10 машын за дзень. Нават я, калі пад’язджаю да сваёй устарновы, вымушаны плаціць. Гэтую праблему трэба абавязкова вырашаць".

Дарэчы, каля платнай паркоўкі ёсць яшчэ адна стаянка на 20 месцаў, якая ўвесь час пад замком, але пры гэтым яна не з’яўляецца платнай. Як аказалася, паркоўка ўзятая ў арэнду «Віленскім» гандлёвым цэнтрам і будзе ў далейшым выкарыстоўвацца арандатарамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024