Людзі і справы

Касмічны інструмент. Гарадзенцы пазнаёміліся з хэндпанам

Гарадзенскі музыка Аляксандр Зімін хоча пазнаёміць гарадзенцаў з цiкавым iнструментам. Хэндпан — перкусійны інструмент, які пакуль не вельмі распаўсюджаны ў Беларусi. Першае знаёмства з ім прайшло 1 кастрычніка ў антыкафэ «Партал».

— Хэндпан — інструмент-містыка, узвышанасць, нерэальнасць, адрыў ад усяго свету, — кажа Аляксандр. — Для Гродна гэта інструмент-дзівоцтва, а мне хацелася даць гараджанам нешта новенькае, цікавае.

Ён лічыць, што інструмент мае медытатыўныя і лекавыя свойствы. Яго ўрач пацвяджае, што за два месяцы гры на хэндпане ў Аляксандра палепшылася дробная маторыка.

Інструмент вынайшлі ў Швейцарыі ў 2000 годзе на аснове вывучэння разнастайных перкусійных інструментаў. Ён складаецца з дзвюх выгнутых пласцін з магчымасцю настройкі пад пэўны музычны строй. У свеце ён асацыюецца з лятаючай талеркай і касмічным гукам.

Вытворчасць інструмента не масавая, а практычна індывідуальная. Аляксандр мае інструмет маскоўскага вытворцы «Overtone». Ужываны хэндпан каштаваў 1350 даляраў. Новыя, сярэдняй цэнавай катэгорыі, абыдуцца ў 2000 даляраў і вышэй.

— Кошт інструмента — адна з прычын яго экзатычнасці ў нас. У свеце прыкладна 70−80 вытворцаў і думаю, у бліжэйшы час не будзе перадумоў для адчувальнага зніжэння цаны, — кажа Аляксандр.

Кошт залежыць ад вытворцы, колькасці нот (ад 7 да 10), матэрыялу, ступені абароны ад карозіі і іншага. Хэндпан трэба настройваць ў сярэднім раз на пару гадоў. Для гэтага трэба ехаць да вытворцы.

У Беларусі вытворца хэндпанаў і школа хангу ёсць у Мінску. У сталіцы таксама праводзяцца музычна-турыстычныя мерапрыемствы. Напрыклад, сплавы на байдарцы пад музыку хэндпана. У Гродне ён сустракаецца вельмi рэдка, таму Аляксандр плануе зарабляць на інструменце.

— Спосабы заробку з хэндпанам ва ўсім свеце розныя. Можна граць на вуліцах, у чайных, у ёга-клубах, на вечарынках, рабіць свае праекты. Я гляджу на Расію: у Маскве і Піцеры магчымасці вулічнай і клубнай музыкі непараўнальныя з Гродна. Музыка і выкладчык маскоўскай школы хэндпана Аляксей Шапавалаў (Kseno), у якога я набываў свой апарат, казаў, што граючы на вуліцы ў Піцеры можна за пару месяцаў адбіць кошт інструмента. У нас гэта нерэальна, як мне здаецца.

Навучыцца граць на хангу можна за два-тры месяцы. Аляксандр лічыць, што ў ігры на ім галоўнае не музычная адукацыя, а пачуццё музыкі.

Хэндпан набірае папулярнасць ва ўсім свеце. Адмыслова для інструмента ствараюцца музычныя творы. У пазамінулым годзе Дзідюля выкарыстоўваў ханг для нумару на адборачны тур «Еўрабачання». Шмат музыкантаў працуе з хангам, дапаўняючы яго гучанне флейтай, арфай, бубнамі. Аляксандр таксама хоча знайсці сабе напарніцу з флейтай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024