«Каб пракачаць сябе, не абавязкова цягаць жалеза ў зале». Гродзенец распавядае пра сілавыя трэніроўкі на прыродзе

Аляксей Сцяпанычаў гэта той самы хлопец, які 1 чэрвеня паставіў рэкорд Гродна па адцісканнях. За гадзіну ён адціснуўся 1500 раз. Гродзенец рыхтаваўся да гэтага рэкорду на прыродзе з групай аднадумцаў. Пра сваю падрыхтоўцы і пра правільныя трэніроўкі хлопец распавёў Hrodna.life.

У спорце Аляксей з ранняга дзяцінства. 12 гадоў ён аддаў плаванню і стаў майстрам спорту. Некалькі гадоў працаваў у міліцыі - дэпартаменце аховы, а цяпер ён інструктар у трэнажорнай зале.

«Я заўсёды быў звязаны са спортам. Спачатку на секцыі плавання ў мяне была сур’ёзная падрыхтоўка, пасля хадзіў у трэнажорную залу. А з канца 2018 года стаў практыкаваць кросфіт. Знайшоў аднадумцаў. Пакуль было холадна займаліся толькі ў зале, а як пацяплела, то ўсе трэніроўкі перайшлі на вуліцу. Гэта не толькі турнікі і брусы, але і іншыя фізічныя нагрузкі, у тым ліку і бег. З часам з’явіліся практыкаванні з камянямі і рознымі бярвёнамі. Як аказалася, каб пракачаць сябе, не абавязкова цягаць жалеза ў зале, можна выкарыстоўваць і падручныя сродкі ў тым жа лесе. Гэта натуральна і больш пасуе чалавеку. Бо нашы продкі са старажытных часоў займаліся менавіта так».

Запісаліся многія, прыйшло некалькі чалавек

Калі Аляксей стаў папулярызаваць свае трэніроўкі ў лесе, з’явіліся зацікаўленыя гродзенцы, якія хацелі далучыцца. Але з 20 тых, хто запісаўся на першую трэніроўку, прыйшло толькі некалькі чалавек.

«Спачатку быў ажыятаж у каментарах, але ў выніку прыйшло 5−6 чалавек. Але і гэта ўжо вынік. Нехта да гэтага часу займаецца.
На пастаяннай аснове пакуль толькі я і мой сябар Віталік — мы як заснавальнікі больш зацікаўлены ў гэтым. У гарачы перыяд трэніроўкі перайшлі на пляж. Там сталі выкарыстоўваць і гіры. Такім чынам прыцягваем да спорту і адпачываючых. Людзі падыходзяць, знаёмяцца і цікавяцца трэніроўкамі».

Трэніроўкі з друідамі

Агульную трэніроўку для ўсіх жадаючых Аляксей з Віталікам праводзяць па нядзелях. За дзень у сацыяльных сетках яны заўсёды паведамляюць пра месца трэніроўкі. У асноўным гэта лясная пляцоўка на Паповіча. Хлопцы называюць сябе друідамі.

«Неяк прыйшла такая ​​назва, так і замацавалася за намі. Зараз мы ўжо ні пад каго не падладжваемся, выконваем свае комплексы. Калі будзе жаданне і попыт, мы складаем трэніроўкі і кансультуем пачаткоўцаў па ўсіх пытаннях. Любы чалавек можа да нас прыходзіць і займацца. Трэніроўкі бясплатныя».

Аляксей у час рэкорда па адцісканнях

Давідыч паставіў лайк

Рэкорд Аляксея па адцісканнях у Гродне яшчэ ніхто не пабіў. Хлопец ужо думае пра новыя рэкорды.

«Ёсць ідэі, але патрэбна падрыхтоўка. А так 1500 адцісканняў за гадзіну ў Гродне дакладна яшчэ ніхто не зрабіў. У іншых гарадах і краінах, я не ведаю. Мне ніхто яшчэ не пісаў. Дарэчы, пасля майго рэкорду сам блогер Давідыч зайшоў да мяне на старонку ў інстаграме і паставіў лайк. Нечакана было, але прыемна. Бо ён пачаў гэты чэлендж.

Насамрэч адціснуцца 1500 разоў за гадзіну гэта вельмі складана. Мой поспех у тым, што я доўга займаўся сілавымі і кардыятрэніроўкамі. Да такой нагрузкі трэба падрыхтаваць сэрца і цягліцы. Не ўсё так проста. Да мяне прыходзяць займацца такія хлопцы, што і 30 раз не могуць зрабіць. Але чалавечы арганізм на многае здольны. Можа ён зараз з цяжкасцю 30 адціскаецца, а праз месяц і сотку здужае. Усё залежыць ад жадання чалавека і яго правільных трэніровак".



Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024