Горад

«Наше место»: пара адкрыла кавярню на сваім улюбёным месцы ў Гродне

У суботу, 15 чэрвеня, афіцыйна адкрылася новая гродзенская кавярня «Наше место». Хтосьці ўжо паспеў з ёй пазнаёміцца ​​- з 1 траўня кафэ працавала ў тэставым рэжыме. Лакацыя «Нашего места» нетыповая для Гродна. Кавярня знаходзіцца на левым беразе Нёмана, на вуліцы Дарвіна. Hrodna.life распытаў уладальнікаў, чым яшчэ здзівіць гродзенцаў новае кафэ.

Кавярню адкрыла маладая пара Дыяна Рыбак і Андрэй Маркевіч. Размясцілася ўстанова на схіле над Нёманам, з якога адкрываецца адзін з найлепшых відаў Гродна. Кажуць, спачатку знайшлі месца, і толькі потым вырашылі адкрыць кавярню, а не таму, што гэта цяпер модна.

Кафэ невялікае, на тры сярэдніх столікі. Больш уладальнікі і не хочуць — некамфортна, калі чужыя людзі сядзяць блізка, чуюць размову адзін аднаго. Зайсці папіць кавы можна з 9 да 23 штодзень.

«Сустрэнемся на нашым месцы»

«Наша месца» — бо мы з маладым чалавекам прыязджалі сюды, бралі пледы, прыносілі каву і сядалі любавацца нашым горадам. Калі было халодна, прыязджалі на машыне, тут побач паркоўка. З’явілася жаданне назваць гэта месца «Нашым», калі казалі паміж сабой, дамаўляліся: «Сустрэнемся на нашым месцы», — патлумачыла Дыяна.

Пяць месяцаў ішоў рамонт, 1 траўня адбылося пробнае адкрыццё. Цяпер прыходзіць шмат людзей з суседніх дамоў, некаторыя бяруць дэсерты на вынас, каб рассмакаваць дома. Хтосьці забягае кожны раз на каву, хтосьці кажа, што была мара, каб у доме з’явілася кавярня.

«У гэтым раёне няма больш нічога [з устаноў], акрамя сталовай і „Калабкоў“, таму людзі, якія таксама любяць пасядзець на пледах, рады, што мы тут адкрыліся».

Шматлікія турысты здымаюць кватэры ў навакольных дамах. Калі набіралі персанал, улічвалі веданне моў.

«Нам хацелася падарыць атмасферу месца, якое ў сабе сумяшчае добрую музыку, адзенне, цікавыя напоі, смачную каву». Назва — «кофе шоп», быццам кавярня і крама, хоць з англійскай гэта і значыць «кавярня», — распавялі ўладальнікі.

На адкрыцці - дыджэй і чылаўт на схіле

Дыяна і Андрэй чакалі, калі стане цёпла, і калі ўсе працоўныя працэсы будуць цалкам адрэгуляваныя. «Толькі цяпер адкрываемся афіцыйна. Шмат часу заняло ўзгадненне з горадам масавага мерапрыемства на адкрыццё. Ніхто раней не ладзіў тут нічога падобнага, не задзейнічаў гэтую пляцоўку». На адкрыцці каля кафэ, над Нёманам, увесь вечар граў дыджэй Mirancov, можна было пасядзець і адпачыць на крэслах-мяшках, «пачыліць».

«Мы сапраўды хацелі, каб людзі бралі пледы і садзіліся туды з кавай, як рабілі гэта мы». У кафэ ёсць свае пледы, і тыя, хто тут не ў першы раз, ужо ведаюць, што іх можна ўзяць і пайсці на схіл папіць кавы.

Уласнікам хацелася б і далей рабіць на схіле мерапрыемствы з дыджэямі, але адпужвае няхуткі працэс узгаднення з гарадскімі ўладамі.

Ішлі як у цёмны лес

Ідэя адкрыць кавярню прыйшла Андрэю. Для пары гэта першы вопыт такой дзейнасці. Дыяна працавала ў дубайскай кампаніі па продажы трансфарматараў, у мінулым — артыстка, дыджэй і танцорка, а цяпер атрымлівае дыплом журналіста. «Галоўнае жаданне. Але калі шчыра, мы ішлі ў цёмны лес», — кажа Андрэй.

Кафэ адкрывалі з ініцыятывай, рабілі месца, куды хацелі б пайсці самі.

Каб навучыцца рабіць добрую каву, запрашалі знакамітага барыста Яўгена Пінчукова, які заняў трэцяе месца на чэмпіянаце свету па аэрапрэсе. Ён навучаў на месцы, ён жа і абсмажвае каву для кавярні ў Kitchen Coffee Roasters у Мінску. У Гродне з гэтай кавы таксама робіць напоі «Проходная».

Калі адкрылі сваю кавярню, сталі піць менш кавы

Каб выбраць каву, ездзілі на капінг, дэгустацыю, калі вараць некалькі відаў кавы без малака, як эспрэса, і з малаком. «Спрабуеш і разумееш, які лепш. Аб’ехалі некалькі абсмажвальнікаў».

«Раней піла кававыя напоі з малаком, але на „Кічэне“ перайшла на эспрэса, што паказальнік смаку кавы», — кажа Дыяна.

Калі ішло навучанне, пара атрымлівала велізарную дозу кафеіну, у іх нават мяняўся колер твару: наладжвалі абсталяванне, спрабавалі, каб было смачна. Зараз за дзень могуць выпіць толькі два кубачкі кавы.

Што новага для горада: кава для цяжарных, вадкі «баўнці» і адзенне

Зараз у «Нашем месте» вараць «Калумбію», звычайную каву, 100% арабіка, таксама ёсць «Калумбійскі decaf» — асобна абпаленая кава, якую вымочваюць адмысловым чынам, каб адтуль выпарыўся ўвесь кафеін. У гэтым гатунку застаецца ўтрыманне кафеіну 0,01.

Любую каву ці кававы напой тут могуць прыгатаваць без кафеіну. «Людзі прыходзяць і кажуць: мы ведаем, у вас ёсць кава для цяжарных. Калі падабаецца смак, можна выпіць хоць пяць кубкаў, хоць на ноч». Пазней будзе яшчэ бразільская і эфіёпская кава.

З халодных напояў - Coca-Cola Vanilla, якая раней прадавалася, але потым знікла з крамаў, Fanta розных смакаў, Dr Pepper, ChupaChups. Гаспадары кафэ кажуць, што ў Гродне больш ніхто гэтага не прадае. Таксама здзівяць «вадкімі батончыкамі»: Snickers, Twix, M&M's і тайландскімі напоямі з насеннем базіліка.

Дэсерты і выпечку для кавярні кожны дзень гатуе шэф-кухар з рэстарана «Бакст». Гэта чызкейкі, фірмовы тырамісу «Бакста», яблычны або ягадны крамбл і медавік. Да вечара дэсертаў часцей за ўсё не застаецца.

На лета тут ёсць cold brew — халодны канцэнтрат кавы. Гэта першае месца ў горадзе, дзе яго прапануюць у бутэльках 0,33 л на вынас.

У кавярні ёсць свой мерч, адзенне з аўтарскім дызайнам. Першая калекцыя — худзі ў трох колерах з выявамі жэстаў, усяго 20 штук. Калекцыі не будуць паўтарацца, у наступнай будзе ўжо іншы дызайн.

Разлічваюць больш не на турыстаў, а на паркоўку

Гаспадары кавярні справядліва лічаць, што турысты прыязджаюць сезонамі. А вось тое, што недалёка ад кафэ стаянка — вельмі зручна.

«У горадзе вялікая праблема з паркоўкамі ля кавярняў. У нас заўсёды ёсць парковачныя месцы. Можна таксама прыехаць, хуценька ўзяць кавы і з’ехаць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024