unsplash.com
У Шчучыне і раёне ўжо каля году людзей з інваліднасцю інтэгруюць у грамадства і вучаць вырашаць праблемы самастойна. Улады даюць працоўныя месцы і абяцаюць зрабіць інфраструктуру даступнай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Усё гэта дзякуючы кампаніі «Павестка 50», якая рэалізуецца пры падтрымцы Еўрасаюза.
Шчучын разам з Валожынам, Бабруйскам, Столінам і Стоўбцамі трапіў у кампанію «Павестка 50». Гэта праграма, накіраваная на рэалізацыю ў рэгіёнах Канвенцыі па правах інвалідаў. Беларусь падпісала Канвенцыю 28 верасня 2015 года, але само падпісанне не можа вырашыць усе задачы. Дапаможа толькі ўкараненне на ўзроўні паўсядзённых практык.
Гарады для ўдзелу абіралі паводле двух крытэрыяў: агульныя ўмовы развіцця і стан безбар’ернага асяроддзя ды адкрытасць уладаў. У параўнанні з іншымі раённымі цэнтрамі Гродзенскай вобласці, Шчучын заняў добрыя пазіцыі па абодвух параметрах. У ініцыятыўную групу ўваходзяць прадстаўнікі ўлады, мясцовая супольнасць, сацыяльныя службы, недзяржаўныя арганізацы. І абавязкова — самі людзі з інваліднасцю. З улікам школ-інтэрнатаў і Шчучынскага псіха-неўралагічнага інтэрната, у раёне такіх людзей — 3186.
Мясцовая супольнасць праз 22 крокі кампаніі створыць сваю павестку, у якой адлюструе мясцовыя праблемы і шляхі іх вырашэння, выпрацуе міні-праекты па ўкараненні інавацый.
Сярод праблем у раёне — недастатковая даступнасць грамадскіх месцаў і грамадскага транспарту, раз’яднанасць бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, няроўныя ўмовы пры працаўладкаванні. Асобна ініцыятыўная група вылучыла праблему невысокай грамадскай актыўнасці людзей з інваліднасцю. Таму сярод мэтаў праекта — не толькі вырашыць праблемы, але і навучыць людзей з інваліднасцю вырашаць іх самастойна.
У межах кампаніі «Павестка 50» ініцыятыўная група ў Шчучыне зладзіла свой міні-праект «Актыўная супольнасць». У рамках яго правялі круглы стол па тэме інтэграцыі і дапамогі людзям з інваліднасцю. Таксама прайшла двухдзённая «Школа лідара», на якой 15 чалавек з інваліднасцю навучылі метадам адвакацыі і працы ў камандзе. Тры актыўныя прадстаўнікі Шчучына ўвойдуць у склад Міжведамаснага савету па праблемах людзей з інваліднасцю.
«Праца вядзецца вельмі актыўна. На сённяшні момант у нас створана каманда і вызначаныя ролі і заданні для кожнага ўдзельніка», — кажа Анжаліна Шпакоўская, яшчэ адна каардынатарка праекту.
З літоўскімі калегамі ў межах праграмы транспамежнага супрацоўніцтва рэалізуюць праект «Пазнай мяне». Ён скіраваны на павышэнне даступнасці эстэтычнай адукацыі для дзяцей і дарослых з інваліднасцю.
— Заканадаўствам прадупледжана працоўная рэабілітацыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі цягам году. За кошт бюджэту чалавек адпраўляецца на працоўнае месца. Для яго можна знізіць нормы выпрацоўкі, але ён атрымлівае зарплату ў поўным аб’ёме. Гэта выгадна працадаўцу: праца выконваецца, а яго грошы не выкарыстоўваюцца, — тлумачыць Андрэй Навіцкі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Шчучынскага райвыканкама.
Таксама ў Шчучыне пройдзе праект «Інклюзіўны барыста», які ладзіць лідчанін Аляксандр Аўдзевіч. Вазочнікі і людзі з дапушчальным захворваннем пройдуць навучанне, атрымаюць сертыфікат і змогуць уладкавацца на працу.
Андрэй Навіцкі кажа, што людзі з інваліднасцю не звяртаюцца да ўлады з просьбай ад працаўладкаванні. Зараз толькі адзін чалавек з інваліднасцю трэцяй групы знаходзіцца на ўліку ў Цэнтры занятасці.
Кіраўнікі праекта кажуць, што да пытання інфраструктуры трэба падыходзіць комплексна. Бо людзі з інваліднасцю — гэта не толькі вазочнікі, але і людзі, якія дрэнна бачаць і дрэнна чуюць. У канцы праекту на грамадскія аб’екты налепяць значкі-азначэнні - для якіх людзей з інваліднасцю месца даступна. А затым зробяць мапу даступнасці ў электронным выглядзе і ў выглядзе буклета.
Кампанія «Павестка 50» рэалізуецца сумесна з міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь», Цэнтрам Еўрапейскай Трансфармацыі, Тус (Польшча) і грамадскай арганізацыяй «Еўрапейскі дом» (Данія).
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…