Ужо пяць дзён бальнічныя клоўны з італьянскай арганізацыі Vip Italia вучаць гродзенцаў. Апошнія два дні новаспечаныя клоўны практыкаваліся ў дзіцячых бальніцах, дзе парадавалі і пацыентаў, і супрацоўнікаў.
Разам з італьянцамі гродзенкі наведалі некалькі педыятрычных аддзяленняў. Цягам дзвюх гадзін яны прымянілі ўвесь свой арсенал з жартаў, пантамімы і фокусаў. Паглядзець на клоўнаў прыходзілі і дзеці з іншых палат, і супрацоўнікі. «Не магу ўжо смяяцца, шчокі баляць», — кажа супрацоўніца праз гадзіну іх працы.
Галоўнае ў працы клоўнаў - адчуваць людзей. У абласной бальніцы ўсе былі настроеные на кантакт і радаваліся такім наведвальнікам. Адна дзяўчынка адмыслова падрыхтавала песню і верш для клоўнаў. Клоўны выдатна адчувалі дзяцей. З кімсьці яны былі ціхімі, спакойнымі, і гралі павольную музыку з музычнай шкатулкі. А кагосьці можна было і «пакусаць» бабром-цацкай.
Адна з гродзенак прызнаецца, што прасцей было працаваць з маленькімі дзецьмі. Са старэйшымі - складаней. Цікава было назіраць, як паміж клоўнамі і маленькім чалавекам адбываецца кантакт. Вось ён затаіўся, пасля зацікавіўся, і ўжо цягне свае ручкі да цацкі.Гродзенцам і самім спадабалася быць клоўнамі. «Ведала б ты, з якім настроем я сюды ішла… На працы па шыі далі. А цяпер — смяюся», — дзеліцца і ўсміхаецца клоўн.
Кіраўніцтва бальніцы не супраць, каб клоўны прыходзілі да іх і надалей.— Адміністрацыя вельмі пазітыўна ставіцца да розных валанцёрскіх рухаў, — кажа намеснік галоўнага ўрача Наталля Малышка. — Да нас прыходзіць медыцынскі каледж, педагагічнае вучылішча, гімназія № 10 са сваімі праграмамі, каб палепшыць знаходжанне нашых дзяцей у стацыянары. Абы гэта не перашкаджала лячэбнаму працэсу. А пазитыщныя эмоцыи защжды на карысць."
На сегодняшний день больные суставы — это довольно распространенный недуг, который с возрастом дает о себе знать еще больше. Для того, чтобы этого не случилось необходимо употреблять все необходимые витамины и микроэлементы. О них более детально можно узнать по ссылке https://mirvitamin.ru/vitaminy/kakie-vitaminy-pit-pri-problemah-s-sustavami. Лучше предупредить развитие заболевания, чем потом его лечить.