Людзі і справы

«Саромецца не варта ні ў якім выпадку». Гродзенскі арганіст, нягледзячы на страту нагі, ездзіць на ровары і радуецца жыццю

Леаніду 32 гады. Больш за 15 гадоў ён жыве з адной нагой. Нягледзячы на страту, жыццё ў гродзенца амаль такое ж як і ў многіх іншых: праца, сям’я, дом. Як Леанід перажыў цяжкасці і паверыў у свае сілы? Ён расказаў пра гэта Hrodna.life.

У дзяцінстве Леанід быў актыўным вясковым дзіцём, усім цікавіўся, любіў катацца на ровары. Але ў 15 гадоў у хлапчука лекары выявілі рак косткі - прыйшлося ампутаваць нагу. Натуральна, гэта стала сур’ёзнай стратай для падлетка.

«Першы час было вельмі цяжка, нязвыкла і нязручна, як і зараз, у прынцыпе. Было цяжка фізічна, але хадзіць неяк трэба было і я абвыкаў, — распавядае Леанід. — Граў на акардэоне, навучыўся хадзіць на мыліцах. Потым прыехаў з роднага Сапоцкіна ў Гродна вучыцца на арганіста. Спачатку вучыўся і граў у касцёле на Вiшняўцы, а пасля з’явілася вакансія ў Фарным. Мяне ўзялі, нягледзячы на тое, што было яшчэ некалькі сур’ёзных кандыдатур».

Леанід Лic працуе арганістам у Фарным касцёле ўжо 8 год
Праца арганістам у галоўным касцёле горада Леаніду вельмі падабаецца. Ужо восем гадоў ён кожны дзень прыходзіць туды з добрым настроем і з такім жа сыходзіць дадому.

На мыліцах па лесвіцах, на ровары па вуліцах

Адзін час мужчына спрабаваў асвоіць пратэз, але з ім яму было вельмі нязручна — расціраў скуру да крыві. А хадзіць на працу трэба было кожны дзень. Леанід зноў стаў на мыліцы і навучыўся хутка на іх перасоўвацца. Ды не толькі па вуліцах, але і па лесвіцах.

Яшчэ нядаўна арганісту трэба было каля 20 хвілін, каб дабрацца на мыліцах з дома на вуліцы 17 Верасня да Фарнага касцёла. Цяпер Леанід можа дабрацца на працу за 10 хвілін ці хутчэй. Усё гэта дзякуючы ровару, які яму падаравалі.

«Нічога цяжкага тут няма. Уся хітрасць у тым, каб знайсці спосаб паехаць — зрабіць ровар кіраваным адной нагой. У маім выпадку даводзілася падымаць педаль самастойна ўверх. Робіцца гэта за кошт пяцелькi і грузіка. Я кручу педаль адной нагой і еду».

«Людзі дзівяцца, але я не звяртаю ўвагі»

Ровар Леаніду падарыла жонка на дзень нараджэння. Падарунку ён быў вельмі рады, бо апошнім часам і сам задумваўся пра такую пакупку.

«Калі праз доўгі час я зноў сеў на ровар, то быў моцна здзіўлены: як гэта я столькі гадоў абыходзіўся без яго? Людзі на вуліцах дзівяцца, калі бачаць мяне на ровары, але я не звяртаю на гэта ўвагі. Я ніколі не саромеўся сябе. Вядома, іншы раз я бачу сябе ў вітрынах і ўсё выглядае неэстэтычна і непрыгожа. Але гэта не галоўнае. Галоўнае, што мне лёгка перасоўвацца. Саромецца не варта ні ў якім выпадку, таму што сэнсу ў гэтым няма. Хавацца ад людзей з-за сораму ці з-за таго, што хтосьці пальцам будзем паказваць — гэта няправільна. Нягледзячы на цяжкасці, трэба працягваць жыць, бо жывем адзін раз».

Леанід падчас язды на ровары

Хоча навучыцца праграмаваць

Дзякуючы ровару ў Леаніда з’явілася больш вольнага часу, якi ён з радасцю праводзіць са сваёй сям’ёй. У бліжэйшы час арганіст плануе асвоіць і праграмаванне.

«Яшчэ ў школьныя гады я „захварэў“ камп’ютарамі, марыў стаць праграмістам або якім-небудзь навукоўцам. Але ў пачатку 2000-х камп’ютары былі дарагім задавальненнем. Вучыцца трэба было ехаць у Гродна, а я тады быў малады і без нагі - можна сказаць паленаваўся паехаць. Цяпер буду наганяць упушчанае самастойна, бо веды сталі нашмат больш даступнымі».


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025