Спадчына

«Адчуваю сябе вельмі звязанай з Гродна». Запрашаем на сустрэчу з Рут Маркус — нашчадкам сям'і Касоўскіх

Hrodna.life у нядзелю 22 верасня запрашае на сустрэчу са сваёй чытачкай Рут Маркус, якая прыедзе ў Гродна з Ізраіля. Яна раскажа пра сваю сям’ю, якая жыла ў Лунне і Гродне да Другой сустветнай вайны.

Рут Маркус — наша сталая чытачка. Яна заўсёды кансультуе аўтараў па яўрэйскай гісторыі Гродна. У жанчыны шмат інфармацыі звязанай з нашым горадам. Таксама яна вядзе перапіску з нашчадкамі гродзенскіх яўрэяў з розных краін свету. Некалькі аўтарскіх гісторый Рут Маркус пісала і для Hrodna.life.

Мая сямейная гісторыя

«Мае прабабуля і прадзядуля, Мардэхай і Цыпора Касоўскія, жылі ў Лунне ў перыяд з 1868 па 1935 гады. У іх было шэсць дачок і чатыры сыны, якія нарадзіліся ў гэтым мястэчку. Адной з іх дачок была мая бабуля Баця (Касоўская). Яна выйшла замуж за Іешуа Эліяшбера (майго дзеда), і яны жылі ў Лунне. Некалькі братоў і сясцёр маёй бабулі Баці ў розны час пераязджалі з мястэчка ў Гродна. Сярод іх быў і Ашэр Касоўскі, уладальнік млына ў Гродне.


Фабрыкі, ад якіх засталіся толькі пусткі: памяці Ашэра Касоўскага

Зруйнаваны будынак млына Ашэра Касоўскага па сучаснай вуліцы Васілька.
Зруйнаваны будынак млына Ашэра Касоўскага па сучаснай вуліцы Васілька.

Мой бацька, Іцхак Эліяшберг, пераехаў з Лунна ў Гродна, дзе ён наведваў гімназію «Тарбут» і быў актыўным удзельнікам сіянісцкага моладзевага руху.

У Мардэхая Касоўскага (майго прадзеда) былі два браты, Мошэ і Аарон, якія нарадзіліся таксама ў Лунне. Некалькі іх дзяцей пераехалі ў Гродна, дзе стварылі сям'і.

Некалькі членаў сям'і Касоўскіх пакінулі Польшчу ў розны час да Другой сусветнай вайны. Некаторыя з іх, у тым ліку мой бацька, знайшлі сваё месца ў Зямлі Ізраіля, а іншыя — у ЗША і ў Мексіцы. Тыя, хто застаўся ў Польшчы падчас вайны, былі забітыя падчас Халакоста, за выключэннем адной сям'і, якая перажыла Халакост і з’ехала ў Мексіку пасля вайны.

Моладзь з Гродна бароніць млын Касоўскага, які ўсё адно знеслі. 2007 г.

Дом Касоўскага — адзін з самых прыгожых у Гродне. Побач стаяў млын
Мой бацька часта расказваў пра маладосць у Гродне і пра сваякоў яго сям'і, якія жылі ў гэтым горадзе і Лунне. Таму я адчуваю сябе вельмі звязанай з горадам Гродна".

Рут Макус падрыхтавала прэзентацыю і гатовая з ёй выступіць у нашым офісе на Кірава, 3. Запрашаем усіх жадаючых 22 верасня ў 17:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025