Hrodna.life у нядзелю 22 верасня запрашае на сустрэчу са сваёй чытачкай Рут Маркус, якая прыедзе ў Гродна з Ізраіля. Яна раскажа пра сваю сям’ю, якая жыла ў Лунне і Гродне да Другой сустветнай вайны.
Рут Маркус — наша сталая чытачка. Яна заўсёды кансультуе аўтараў па яўрэйскай гісторыі Гродна. У жанчыны шмат інфармацыі звязанай з нашым горадам. Таксама яна вядзе перапіску з нашчадкамі гродзенскіх яўрэяў з розных краін свету. Некалькі аўтарскіх гісторый Рут Маркус пісала і для Hrodna.life.
Мая сямейная гісторыя
«Мае прабабуля і прадзядуля, Мардэхай і Цыпора Касоўскія, жылі ў Лунне ў перыяд з 1868 па 1935 гады. У іх было шэсць дачок і чатыры сыны, якія нарадзіліся ў гэтым мястэчку. Адной з іх дачок была мая бабуля Баця (Касоўская). Яна выйшла замуж за Іешуа Эліяшбера (майго дзеда), і яны жылі ў Лунне. Некалькі братоў і сясцёр маёй бабулі Баці ў розны час пераязджалі з мястэчка ў Гродна. Сярод іх быў і Ашэр Касоўскі, уладальнік млына ў Гродне.
Фабрыкі, ад якіх засталіся толькі пусткі: памяці Ашэра Касоўскага
У Мардэхая Касоўскага (майго прадзеда) былі два браты, Мошэ і Аарон, якія нарадзіліся таксама ў Лунне. Некалькі іх дзяцей пераехалі ў Гродна, дзе стварылі сям'і.
Некалькі членаў сям'і Касоўскіх пакінулі Польшчу ў розны час да Другой сусветнай вайны. Некаторыя з іх, у тым ліку мой бацька, знайшлі сваё месца ў Зямлі Ізраіля, а іншыя — у ЗША і ў Мексіцы. Тыя, хто застаўся ў Польшчы падчас вайны, былі забітыя падчас Халакоста, за выключэннем адной сям'і, якая перажыла Халакост і з’ехала ў Мексіку пасля вайны.