Людзі і справы

Пяцікамерны профіль і ўсталяванне на ўзроўні. Як зэканоміць на вокнах без шкоды для ўтульнасці

Гродзенец Дзяніс Кашкевіч хацеў памяняць вокны ў сваёй кватэры. Ён думаў, што вокны ва ўсіх фірмах аднолькавыя, таму не ставіўся да выбару кампаніі сур’ёзна. Дзяніс замовіў акно ў фірме, дзе працаваў яго знаёмы. Праз год у акне з’явіліся шчыліны, стала дзьмуць. Тады Дзяніс звярнуўся ў кампанію «Рикко-Неман». Пасля гэтага выпадку ён стаў іх заўсёдным кліентам. Карэспандэнтка Hrodna.life вывучыла, чым можа абярнуцца неабдуманая эканомія на вокнах і як паставіць вокны танней з розумам.

Дзяніс Кашкевіч мяняў акно ў сваёй кватэры 10 гадоў таму і не разбіраўся ў якасці вокнаў. «Тады ў мяне нават не было нармальнага разумення, што такое акно. Я схіляўся да таго, што вокны ўсюды аднолькавыя. Памяняць мы памянялі, але акно аказалася ніякае», — успамінае цяпер Дзяніс.

Спачатку акно мянялі ў дзіцячым пакоі. Ужо праз год выявіліся праблемы: акно не шчыльна прыціскалася да рамы, з’явіліся шчыліны, не працавалі рэжымы праветрывання і мікраклімату. «Калі іх усталявалі, іх дрэнна адрэгулявалі, у дзіцячым пакоі „гуляў“ вецер».

На вокны была гарантыя. Дзяніс стаў шукаць гэтую фірму-усталёўшчыка, каб адрэгуляваць вокны, а яе ўжо не існавала. «Я 10 разоў пашкадаваў, што звярнуўся туды».

«Я стаў больш цікавіцца вокнамі, даведвацца, дзе яны лепш і якасней. Выпадкова трапіў на рэкламу „Рикко-Неман“. Звярнуўся да іх, думаў, што можа яны мне заменяць акно. Прыехаў спецыяліст, памяняў гумкі, адрэгулявалі ўсё, і самі вокны нават не прыйшлося мяняць».

Дзяніс Кашкевіч і акно кампаніі «Рикко-Неман» у яго кватэры

Далей Дзяніс заказваў вокны толькі ў фірме «Рикко-Неман»: памяняў балконныя раму і вокны ў двух пакоях. «Я імі задаволены. Гэтыя вокны не параўнаць з тым першым акном: і ручкі, і фурнітура, і ўстаноўка. Ужо 9 гадоў стаіць балконная рама і 4 гады два іншыя акны. За гэтыя гады не было ніякіх праблем».

У бліжэйшы час Дзяніс Кашкевіч плануе мяняць яшчэ адно акно. Ён ужо вырашыў, што абярэ кампанію «Рикко-Неман». «Гэтая фірма ўжо правераная, яна працуе столькі гадоў. Я ведаю, што тут мне ўсё падабаецца і задавальняе. Лепш адзін раз зрабіць нармальна, чым потым два разы пераплаціць за замену акна».

Разумная эканомія пры ўсталяванні вокнаў

Марина Бульцевич из «Рикко-Неман» — с клиентом

«Цяжка атрымаць якасны тавар за мінімальную цану, яе зніжэнне заўсёды адбываецца за кошт зніжэння якасці выкарыстаных матэрыялаў», — кажа старшы менеджар па продажах «Рикко-Неман» Марына Бульцевич. Яна распавяла Hrodna.life, як правільна выбіраць вокны:

Патрэба замоўцы

Калі вокны патрэбныя ў жылое памяшканне, варта выбіраць іх мінімум з сярэдняга цэнавага сегмента, а не самыя танныя. Калі акно трэба ў халодны гараж ці на дачу, то тады можна разгледзець варыянты эканоміі на пластыку і шклопакеце. У дадзеным выпадку няма сэнсу пераплачваць. Але калі гэта жылыя памяшканні, то тут да выбару камплектацыі трэба падыходзіць больш абдумана.

Профіль

Якасны профіль, зрэшты як і любы іншы элемент акна, не будзе каштаваць танна. На гэтым эканоміць не варта. Кампанія «Рикко-Неман» прапануе вырабы з профілю вытворцы REHAU.

Фурнітура

Фурнітура — гэта шкілет акна, за кошт чаго яно будзе служыць не адзін год. Гэта той элемент на якім эканоміць нельга. Калі акно не будзе адкрывацца і закрывацца, то ніякі якасны пластык або шкло сітуацыю не палепшыць.

Спецыяльныя пакрыцці шкла

Іх трэба замаўляць тады, калі ў гэтым ёсць неабходнасць. Спецыялізаваныя: (цеплазберагальныя і сонцаахоўныя) пакрыцці на шкле крыху павялічваюць кошт акна ПВХ, але значна павялічваюць яго энергаэфектыўнасць.

Створкі, якія адкрываюцца

Самы дарагі элемент акна — фурнітура. Чым больш у акна частак, якія адкрываюцца, тым яно даражэй. Але да эканоміі ў гэтым кірунку трэба падыходзіць вельмі разумна. Калі вокны ў прыватным доме або кватэры на першым паверсе, ці гэта акно паміж пакоем і балконам, то тут можна зэканоміць і зрабіць мінімальную колькасць створак, якія адкрываюцца.

Колькасць камер профілю

Пры шкленні балкона або лоджыі дастаткова будзе трохкамернага профілю, пры ўмове, што лоджыя не будзе ўцяпляцца і выконваць функцыю жылога памяшкання ў будучыні. А вось для памяшкання, у якім вы плануеце жыць круглы год, лепш усталяваць акно ПВХ з профілем з пяці камер. Эканомія на профілі прыводзіць да павышэння цепластратаў на 20%.

Энергазберагальныя вокны

Вокны ў жылыя памяшканні ў любым выпадку ўсталёўваюцца з энергазберагальным шклом (шкло са спецыяльным пакрыццём). Яно не дае шклу награвацца ў спёку, а зімой пакрыццё не выпускае штучнае цяпло на вуліцу. Колькасць такіх лістоў шкла залежыць ад віду абранага шклопакета. Гэта важна, бо шкло — найбольш значная плошча акна.

З дапамогай такога акна атрымліваецца эканоміць круглы год: зімой — на выдатках на ацяпленне, летам — на электрычнасці пры ўключэнні кандыцыянера.

Усталяванне

Ні ў якім разе нельга эканоміць на ўсталёўванні, важна, каб гэта рабілі прафесіяналы. Самае лепшае акно можна сапсаваць няякасным мантажом. Калі ўсталяваць акно не па ўзроўні, няправільна замацаваць і выкарыстоўваць нізкаякасныя мантажныя матэрыялы, то акно не будзе працаваць, нават калі яно з дарагога пластыку і з добрай фурнітурай.

Якасць — 50% поспеху

Часцей за ўсё ў Гродне ў кампаніі «Рикко-Неман» спецыялісты рэкамендуюць сваім кліентам пяцікамерны профіль REHAU з трыма лістамі шкла і нямецкую фурнітуру Roto.

«Многія людзі ўжо прыйшлі да таго, што яны вывучаюць рынак і бачаць, што розніца ў кошце ёсць. Аналізуюць усе прапановы і прыходзяць усё роўна да нас. Як правіла, мы прапануем кліентам некалькі варыянтаў па камплектацыі і кошце. Мы абмяркоўваем усе моманты, якія іх хвалююць, і дэталі замовы. Мы даем гарантыю 5 гадоў на набытыя ў нашай кампаніі і устаноўленыя нашымі спецыялістамі вокны. Для нас няма сэнсу ставіць няякаснае акно, бо трэба будзе выконваць гарантыйныя абавязацельствы перад замоўцай. Якасць акна — 50% поспеху», — кажа менеджар «Рикко-Неман» Таццяна Можджар.

Менеджар «Рикка-Неман» Таццяна Можджар (злева) і старшы менеджар па продажах «Рикко-Неман» Марына Бульцевіч (справа)

Вокна ў «Рикко-Неман»

Калі вам складана вызначыцца з выбарам вокнаў, то лепш звярнуцца да спецыялістаў, якія, зыходзячы з вашых патрэбаў, змогуць падабраць і прапанаваць найбольш прыдатны варыянт.

У кампаніі «Рикко-Неман» усе супрацоўнікі працуюць з 2005 года — з моманту заснавання фірмы. Абсалютна ўсе маюць спецыяльную тэхнічную адукацыю. Мантажнікі (спецыялісты па ўстаноўцы вокнаў) выконваюць працы самага высокага класу складанасці.

«Наш лозунг — якасць на доўгія гады. Выбіраючы шлях развіцця кампаніі, я прыняў рашэнне ніколі не эканоміць на якасці і супрацоўніках», — кажа дырэктар кампаніі «Рикко-Неман» Сяргей Арлоўскі.

Тут можна замовіць вокны на выбар з профіляў рознай шырыні, усё залежыць ад патрэбы замоўцы. «Рикко-Неман» цягам доўгага часу ў сваіх вырабах выкарыстоўвае фурнітуру ROTO. Больш падрабязную інфармацыю аб працы кампаніі можна прачытаць у Instagram.

У кампаніі пастаянна дзейнічаюць зніжкі і акцыі. Яны змяняюцца ў залежнасці ад сезону. Напрыклад, можна атрымаць дзіцячы замочак або маскітную сетку ў падарунак. Зніжкі грунтуюцца на форме аплаты і аб’ёме замовы.

Цяпер дзейнічае зніжка 50% на ламінацыю вокнаў пры замове ад двух вокнаў. А пры замове вокнаў ПВХ можна атрымаць зніжку 40% на кожны выраб і ўстаноўку. Аплаціць вокны можна ў растэрміноўку.

Разлічыць кошт акна не выходзячы з дома ці пакінуць заяўку на выезд замершчыка можна на сайце «Рикко-Неман».

Адрас: Гродна, вул. Лелявеля, 46


ООО «Рикко-Неман»
УНП 590 619 760

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024