Спадчына

Забытая прамысловая спадчына Гродна: рэзня на Камунальнай

У Гродне не першы год кажуць пра развіццё «прамысловага турызму». Размоваў шмат, але дзеючыя фабрыкі горада збольшага так і не адчынілі свае брамы для турыстаў, а старая прамысловая спадчына горада амаль цалкам знішчаная за апошнія 10 гадоў.

Страцілі шмат, захавалі мала

Няма старой электрастанцыі па вуліцы Будзёнага (знішчана ў 2009 г.), фабрыкі алоўкаў (знішчана ў 2012 г.), гарбарні на Гарнавых (знішчана ў 2017 г.), фабрыкі матацыклаў (знішчана ў 2006 г.) і многіх іншых.

За апошнія гады ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны ўдалося ўнесці толькі былую Станіславоўскую кафлярню на Чырвонаармейскай. Частка яе знаходзіцца ў прыватных руках і вельмі сімпатычна адноўлена, а другая частка выглядае далёкай ад ідэалу. Але можа там калі і паўстане музей гісторыі гродзенскай прамысловасці.

Жывёлу рэзалі пераважна яўрэі

На вуліцы Камунальнай, недалёка ад спартыўнага комплексу «Нёман», ацалела забудова былой гарадской рэзні - мясакамбіната. Менавіта з гэтага ўведзенага ў строй у 1912 г. комплекса пачалася гісторыя прамысловай перапрацоўкі мяса ў Гродне.

Гарадская рэзня пад нумарам 74 на карце 1912 года
Апрача гэтай скатабойні жывёлу білі і на маленькіх рэзнях. Гродзенскія рэзнікі аб’ядноўваліся ў хрысціянскі ды яўрэйскі цэхі. Паводле стану на 1936 г. праўленні гэтых цэхаў знаходзіліся па адрасах Брыгіцкая, 11 і Брыгіцкая, 5. Яўрэйскі цэх быў значна большы за хрысціянскі.
Так выглядала рэзня ў 1916 г. На фота вышэй — неіснуючая вёска Пярэселка.
Традыцыйным месцам засяроджання прыватных рэзняў быў раён кампактнага рассялення яўрэйскага насельніцтва горада. Гэта былі вуліцы Вызвалення, Цесная, Магістрацкая, Школьны Двор, Мясная. На вуліцы Вызвалення жывёлу рэзалі ў адзінаццаці дамах, а на Цеснай — у сямі. Часам рэзнікі аб’ядноўвалі свае капіталы і арганізоўвалі вытворчасць у адным доме. Напрыклад, на вул. Цеснай, 3 уласнікамі рэзні былі В. Менакер і Р. Сегал, а ў доме № 6 — М. Гіршкохун, Ф. Кацаў і Ш. Тапор.

Забой жывёлы быў у значнай ступені засяроджаны ў руках сямейных кланаў, такіх як Баярскія, Менакеры, Стральцы, Сысуны, Шэваховічы, Тапольскія.

«Стары яўрэй з велізарным нажом»

Аднак вернемся да рэзні па Камунальнай. Жывёльныя тушы тут разбіралі ўручную. Шэсць чалавек за дзень забівалі і апрацоўвалі да 30 галоў.

У 1924 г. кіраўніком гарадской рэзні быў В. Леантовіч. На рэзні жывёлу спачатку забівалі: «Сумнае відовішча, жывёлы прадчуваюць сваю смерць. Стары яўрэй вялізарным нажом пераразае горла сваім ахвярам». Пасля здымалі скуру, свіней перад гэтым ашпарвалі, каб сабраць шчацінне. І толькі пасля пачынаўся працэс разбору тушы. Яшчэ ў 1920-х гг. рэзню забяспечылі спецыяльнымі фільтрамі паводле англійскага праекту, каб вада, што скідвалася ў Літоўскі ручай, была трохі чысцейшай.

Работнікі гарадской рэзні ў Гродне, 1960-я гг.

Стаханавец на 180%

З прыходам савецкай улады рэзня была нацыяналізавана і атрымала назву Гродзенскага мясакамбіната. Па стане на 1 мая 1940 г. тут працавала 104 чалавекі. Сярод лепшых стаханаўцаў быў Пейсах Бурлан, які ў гэты год выканаў норму на 180%.

Работнікі гарадской рэзні ў Гродне, 1960-я гг.

У 1940 г. мясакамбінат выпусціў наступную прадукцыю: ялавічына — 1544 тоны, мяса свіное — 76,5 тон, бараніна — 67 тон, каўбасныя вырабы — 183 тоны, 323 тысяч піражкоў і 4,4 тоны катлет. Самае цікавае ў гэтай статыстыцы — ялавічына значна пераважала над свіным мясам. Звязана гэта было, безумоўна, з нацыянальным складам насельніцтва горада. Яўрэі, нават секулярызаваныя, свініны амаль не ўжывалі.

Работнікі гарадской рэзні ў Гродне, 1960-я гг.

Кашэрна, але негуманна

Тут варта згадаць пра пытанне, пра якое неаднойчы пісалі газеты ў 1930-х гг. Большасць жывёлы ў Гродне (натуральна, каровы) забівалася такім чынам, каб мяса было кашэрным. Такім забоем займаліся нават спецыяльныя рэзнікі, якіх называлі «разак». Такія разакі пераразалі горла карове — і тая стоячы сцякала крывёю каля 15−20 хвілін.

У ХХ ст. у Еўропе такі спосаб забіцця ўжо лічыўся негуманным, і хрысціяне досыць гучна пратэставалі супраць рытуальнага забою жывёлы, аднак на практыцы аказвалася, што менавіта такім чынам забіваецца большасць кароў не толькі ў Гродне, але і амаль ва ўсіх гарадах ІІ Рэчы Паспалітай.

Забудова былой рэзні ў 2016 г.

Няма у спісе — не спадчына?

У савецкі час рэзня працавала на гэтым месцы да 1970-х гг., пакуль не пачаў працаваць сучасны гродзенскі мясакамбінат. Вось ужо паўстагоддзя былая рэзня выконвае самыя розныя функцыі, да яе нешта дабудоўваюць. У прынцыпе гэты сімпатычны будынак можна было аднавіць да першаснага выгляду, але яго няма нават у спісе гісторыка-культурнай спадчыны.

Будынак былой канторы рэзні. Фота 2015 г.
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025