Год таму Hrodna.life распавядаў пра пустуючы стары будынак на Замкавай, 3. У пачатку 20 стагоддзя гэты дом за свае сродкі пабудавала Сафійскае брацтва, а ў савецкія гады будынак быў нацыяналізаваны. У 2017 годзе ён прадаваўся на аўкцыёне. Яшчэ да продажу Гродзенская епархія сабрала дакументы на права ўласнасці гэтага будынка, але аб’ект быў прададзены. Царкве праз нейкі час перадалі пусты будынак на вуліцы Васілька, дзе ў будучыні адкрыецца інклюзіўны цэнтр рэабілітацыі і адаптацыі для дзяцей.
Гэты працэс можна было б назваць рэстытуцыяй нацыяналізаванай маёмасці, бо праз доказы Гродзенская епархія спрабавала вярнуць сабе будынак, але наўзамен атрымала іншы.
Распад СССР прывёў да таго, што ў Беларусі востра паўстала пытанне рэстытуцыі былым уласнікам і іх нашчадкам. У выпадку з Гродна гаворка ідзе не толькі пра дарэвалюцыйную ўласнасць, але перш за ўсё пра міжваенны перыяд. У незалежнай Беларусі нерухомасць уладальнікам вярталася выбарачна: у асноўным толькі храмы.
Гродзенская праваслаўная епархія даўно мела патрэбу ва ўласным будынку для дабрачыннай арганізацыі «Гродзенскае дабрачыннае таварыства». Яго дзейнасць пачалася ў 1819 годзе і была адноўлена ў цяперашні час. Будынак на Замкавай, 3 якраз пасаваў.
Паводле гістарычных звестак, у верасні 1899 года на вуліцы Замкавай адбылася ўрачыстая закладка царкоўна-прыходскай школы Сафійскага брацтва імя графа М.Н. Мураўёва на царкоўным пляцы, якая складаў частку цвінтара Гродзенскага Сафійскага сабора. Адкрыццё і асвятленне школы адбылося ў 1900 годзе. Акрамя двух аддзяленняў (мужчынскага і жаночага) у будынку размяшчалася нядзельная школа, чытальня з кніжным складам і брацкая бібліятэка.
У 2018 годзе будынак на Замкавай, нягледзячы на лісты архіепіскапа Арцемія да ўладаў, не перадалі Гродзенскай дыяцэзіі, а прадалі на аўкцыёне. Уласнікам будынка стаў гандлёвы дом ABC. Праз некалькі месяцаў улады адказалі на чарговы ліст архіепіскапа і ў знак міласэрнасці перадалі Гродзенскай дыяцэзіі пусты будынак на вуліцы Васілька, 3. Там у будучыні плануюць адкрыць дзіцячы інклюзіўны цэнтр рэабілітацыі і адаптацыі.
Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…
Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…
Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…
Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…
Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…