Арганізатары канцэрта расійскага рэпера Face атрымалі папярэджанне ад генпракуратуры непасрэдна ў дзень мерапрыемства, а потым яго выступ увогуле забаранілі. Але спачатку Мінгарвыканкам выдаў дазвол. Разбіралася «Е*******ё».
Працэс атрымання дазволу на канцэрт у Беларусі выглядае наступным чынам: арганізатар падае заяўку ў выканкам, у якой пералічваюцца дата, месца, час пачатку і заканчэння мерапрыемства, кароткая даведка пра музыканта і аплата для замежных артыстаў. Дакумент разглядаюць, і калі ўзнікаюць дадатковыя пытанні, то чыноўнікі могуць запатрабаваць праграму канцэрта: спіс песень, што будуць выконвацца, і тэксты. Па інфармацыі Еўрарадыё, у выпадку з рэперам Face, чыноўнікам хапіла адной заяўкі. Тэксты яго песень ніхто на праверку нават не папрасіў. А варта было…
З намі пагаджаецца і кіраўніца аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генпракуратуры Марына Папова: «Гэта ж відавочна, што з лексікай і мараллю ў песнях рэпера не ўсё добра».
У верасні 2017 года лідару гродзенскага гурта Dzieciuki Алесю Дзянісаву той самы Мінгарвыканкам не дазволіў выступ з сольным праектам. Тады камісія вырашыла, што творчасць музыкі мае нізкі мастацкі ўзровень, пры гэтым яны нават не слухалі яго песні, а проста пачыталі тэксты. А гэта вершы Алеся Чобата — паэта і сябра «Саюза беларускіх пісьменнікаў» і міжнароднага ПЭН-клуба.Параўнаем тэкст песні рэпера Face, якому выдалі «гастрольку», з тэкстам Алеся Дзянісава, якому забаранілі выступаць:

Увесь тэкст песні Алеся Дзянісава — «Калі ўсё скончыцца»:
Калі ўсё скончыцца, мы будзем як святыя
 ні чаркі поўныя, ні ножкі маладыя
 не зацікавяць кожнаю парой.
Нарэшце слова гонару стрымаем,
 што больш не ашалеем і не маем
 агульнага нічога з воляй той.
А сапраўды, навошта воля тая,
 калі ўсё скончыцца і Беларусь пустая
 забудзе мёртвых і прадасць жывых.
Але заўжды патрэбна будзе воля,
 таму што ўсё не скончыцца ніколі —
 і дых займе ад дзевак маладых.
Асноўная частка песні рэпера Face — «Бургер»:
Еду в магазин Gucci в Санкт-Петербурге
 Я настолько е**нутый, что лежал в дурке
 Она жрет мой х*й как будто это бургер
 Деньги синие как смурфы, красные как губы
 На мне полный зал детей, на тебе пустые клубы
 Я люблю своих людей, как ненавижу твою тупость
 На лице татуировки
 Пальцы ей в п**ду — я ловкий
 Ты базаришь за стрелков, но в школе ты был лохом
 Еду в магазин Gucci в Санкт-Петербурге
 Gucci Gang, Gucci Squad, нах*й вас, при**рки
 Хочешь жить моей жизнью? Я бы так не думал
 Моя жизнь — не сахар, кто вообще ее придумал
 Нах*й твою жизнь, она всяко будет хуже
 От**бал ее прям в уши, я люблю поуже
 Мои Gucci линзы двадцать тысяч на глазах
 Мир намного ярче через Gucci, это факт
І ніякай палітыкі…
 
 