Навіны

«ЧВК Рёдан». Што за новая субкультура і ці дабралася яна да Гродна

У гандлёвым цэнтры Triniti 4 сакавіка 2023 года ў 18:00 павінна адбыцца сустрэча «ЧВК Рёдан». Падобная сустрэча ў Гомелі 28 лютага скончылася затрыманнем падлеткаў. Hrodna.life даведаўся, што такое «ЧВК Рёдан» і што вядома пра гэты рух у Гродне.

«ЧВК Рёдан». Крыніца: arbat.media

Што такое і адкуль узялося «ЧВК Рёдан»

«Рёдан» — новы рух аматараў анімэ ў Беларусі, Расіі і Украіне. Рух заснаваны паводле мангі [японскія коміксы — Hrodna.life] Hunter x Hunter, якая выходзіць з 1998 года. Ёсць таксама заснаваны на манзе анімэ-серыял.

У Hunter x Hunter апавядаецца аб фантастычным свеце, населеным чароўнымі жывёламі і людзьмі, якія на іх палююць. Адзін з персанажаў - верхавод злачыннай групоўкі «Павукі» Геней Рёдане. Удзельнікі групоўкі б’юць сабе татуіроўкі ў выглядзе павука з парадкавым нумарам. У 2020 годзе ў Японіі выпусцілі мерч паводле мангі з выявай павука.

Чаму ўсе зараз кажуць пра «ЧВК Рёдан»

Рух стаў вядомы пасля таго, як у маскоўскім гандлёвым цэнтры «Авіяпарк» 22 лютага 2023 года адбыўся канфлікт групы хлопцаў з асобамі неславянскай знешнасці нацыянальнасці. Яны не падзялілі крэслы і пачалі бойку. Сілавікі затрымалі 226 падлеткаў.

Пасля гэтага з’явілася новае адгалінаванне руху «ЧВК Рёдан». Яе члены плануюць распраўляцца з мігрантамі, а таксама прадстаўнікамі іншых субкультур: «спорцікамі» (аматарамі здаровага ладу жыцця), скінхэдамі, «офнікамі» (каляфутбольнымі фанатамі).

Удзельнікі субкультуры фарбуюць валасы ў чорны колер, носяць клетчатыя штаны, а таксама кофты з выявай павука і лічбай «4» (у японскай мове гэтая лічба гучыць падобна да слова «смерць»).

«ЧВК Рёдан». Крыніца: asahi.com

Сустрэчы адбыліся ў расійскіх і ўкраінскіх гарадах

У Расіі сілавікі правялі рэйды з выяўленнем удзельнікаў «ЧВК Рёдан» у гандлёвых цэнтрах Масквы, Санкт-Пецярбурга, Казані, Новасібірска. У Сант-Пецярбурзе сілавікі затрымалі больш за 100 чалавек.

Ва Украіне падлеткі, якія адносяць сабе да руху, збіраліся для боек 27 лютага 2023 года ў Кіеве, Харкаве, Львове, Жытоміры і Івана-Франкоўску. У Харкаве ўдзельнікаў і арганізатараў сустрэч затрымлівалі. У Дняпры і Чаркасах паліцыя затрымала двух адміністратараў Telegram-каналаў руху «Рёдан». Аднаму адміністратару было 13 гадоў, другому 16.

Затрыманыя ўдзельнікі «ЧВК Рёдан» у Харкаве. Крыніца: hk.npu.gov.ua

Што пра гэта вядома ў Беларусі

У гомельскім гандлёвым цэнтры «Сакрэт» 28 лютага 2023 года была запланавана сустрэча падлеткаў «ЧВК Рёдан». Падчас сустрэчы сілавікі затрымалі 200 чалавек. З іх 183 — непаўнагадовыя. Падлеткі да 16 гадоў атрымаюць папярэджанні, таксама іх паставяць на «улік» у інспекцыю па справах не паўнагадовых. Тым, хто старэйшы за 16 год, дадаткова пагражае адміністрацыйная адказнасць.

На выхадзе з гандлёвага цэнтра сілавікі прымянялі гумовыя дручкі. Таксама ў падлеткаў правяралі мабільныя тэлефоны.

Затрыманне ўдзельнікаў «ЧВК Рёдар» у Гомелі. Крыніца: Telegram-канал «Флагшток»

Увечары 28 лютага ў Telegram-канале сілавікоў «Книга ГУ"База»" апублікавалі пакаяльнае відэа. У ім дзяўчына сказала, што не хоча негатыўных наступстваў для сваёй аўдыторыі ў паўмільёна падпісчыкаў, а таксама папрасіла не здзяйсняць злачынстваў і боек, не паддавацца на правакацыі, адрозніваць субкультуру ад экстрэмізму, а таксама не падпісвацца на дэструктыўныя каналы.

Чытай падрабязней: У Гродне затрымалі школьніка з «ЧВК Рёдан», а ў бацькоўскіх чатах заклікаць не пускаць дзяцей у Triniti

У Telegram-канале «ЧВК РЕДАН БЕЛАРУСЬ» ў якім 35 падпісчыкаў аб’явілі набор адмінаў у рэгіянальныя чаты «Рёдана». Каб стаць адмінам трэба запоўніць гугл-форму.

Ці ёсць «ЧВК Рёдан» у Гродне

Інфармацыю пра тое, што сустрэча «ЧВК Рёдан» адбудзецца ў Гродне 4 сакавіка 2023 года размясцілі ў Telegram-канале «время „редан“ Гродно». На момант напісання матэрыяла ў канале было 28 падпісчыкаў. Відэа з заклікамі далучыцца да сустрэчы ў Triniti апублікавалі таксама ў TikTok.

Гродзенскія сілавікі 28 лютага 2023 года заклікалі бацькоў кантраляваць дзяцей і праверыць, «што адбываецца ў мабільніках» дзяцей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025