Ірына Антонава — валанцёрка Чырвонага крыжа ўжо больш за чатыры гады. Яна працуе ў атрадзе хуткага рэагавання і цяпер дапамагае адзінокім пажылым людзям, якія знаходзяцца ў групе рызыкі і не могуць выйсці ў краму ці аптэку.

волонтер красного креста

Ірына працуе ў лагістыцы, цяпер яна на «ўдалёнцы». У вольны час яна едзе да людзей, якім патрэбна дапамога. Адрасы бярэ у каардынатараў Чырвонага Крыжа.

волонтеры красного креста

Ірына дастаўляе прадукты, тавары першай неабходнасці і лекі. У яе звычайна 3−4 выезды на тыдзень.

волонтеры красного креста

Схадзіць па пакупкі для пажылых людзей у Ірыны займае 20−30 хвілін.

волонтеры красного креста

«У нас ёсць інструкцыі і мы іх строга прытрымліваемся. Яны тычацца правілаў бяспекі, узаемадзеяння з атрымальнікамі дапамогі», — кажа Ірына.

Як валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць пажылым людзям падчас COVID-19

Раз у тыдзень Ірына прыязджае да Алы Паўлоўскай. Пенсіянерцы 65 гадоў, яна інвалід трэцяй групы і ў краму не выходзіць з-за эпідэміялагічнай сітуацыі.

Як валанцёры Чырвонага Крыжа дапамагаюць пажылым людзям падчас COVID-19

«Ужо месяц карыстаюся дапамогай валанцёраў Чырвонага Крыжа. У мяне цэлы комплекс хвароб, — распавядае Ала. — Апошні раз была на вуліцы яшчэ да каранавіруса. Ды і спусціцца ўжо толкам не магу».

Калі б не валанцёры, было б вельмі складана, кажа жанчына.

У Гродзенскай вобласці працуе 146 валанцёраў Чырвонага Крыжа. У Гродне — каля 50. Апошні тыдзень актыўна працавалі 36 з іх.

За апошні тыдзень валанцёры пабывалі ў 560 пажылых людзей і распавялі пра магчымасць дастаўкі пакупак на дом.

Валанцёры дастаўляюць не толькі прадукты, але і рэцэпты на лекі.
За тыдзень яны зрабілі 175 такіх даставак.

Далучыцца да валанцёраў Чырвонага Крыжа можна звярнуўшыся ў гарадскую арганізацыю на Карбышава, 24.

Паводле афіцыйных звестак Міністэрства аховы здароўя, па стане на 11 лютага ў Беларусі пацверджана 263 551 выпадак каранавіруса (1692 за апошнія суткі), ачунялі і выпісаны 252 068 (1990 за апошнія суткі) пацыентаў, памёрлі 1820 чалавек (9 за апошнія суткі).

Хроніка каранавіруса ў Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life