Людзі і справы

Разбіраць акадэмічныя тэксты гуляючы. Што такое Клуб аналітычнага чытання

У Клубе аналітычнага чытання, які базуецца ў ГрДУ, разбіраюць складаныя акадэмічныя і філасофскія тэксты. Дзякуючы правілам клубу кожны гродзенец без сацыялагічнага бэкграўнду можа далучыцца ды вынайсці ўласныя арыгінальныя канцэпцыі ў час абмеркавання.

Праз гульню зразумець складаныя канцэпцыі

Клуб аналітычнага чытання на кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных навук ГрДУ існуе год. Яго заснаваў магістр сацыялагічных навук і выкладчык Ілля Сульжыцкі - прыклад ён бачыў у Маскоўскай вышэйшай школе сацыяльных і эканамічных навук. На абмеркаванні ходзіць каля дзесяці чалавек: студэнты, выпускнікі, калегі з замежжа.

— Аналітычныя чытанні - хутчэй маскоўская традыцыя, — расказвае Ілля. — Маскоўская вышэйшая школа сацыяльных і эканамічных навук лічыцца адным з вядучых універсітэтаў, які дае сацыялагічную адукацыю ў еўрапейскім ключы. Адна з іх фішак — практыка аналітычнага чытання. Ідэя ў тым, каб навучыць студэнтаў аналітычна падыходзіць да складанага акадэмічнага тэкста.

Першае правіла клубу — роўнасць перад тэкстам

Ілля называе правілы своеасаблівай «гульнёй». Яны існуюць, каб пазбезнуць ціску з боку людзей з лепшай сацыялагічнай падрыхтоўкай. Удзельнікі клубу роўныя паміж сабой і роўныя перад тэкстам. Ім нельга спасылацца на іншыя крыніцы і іншых аўтараў, выказваць сваё меркаванне і адчуванні. Адзіны аргумент, які можна выкарыстоўваць, — гэта аргументацыя тэкстам. Кожны аргумент павінен падмацоўвацца цытатай. У Клубе аналітычнага чытання ёсць мадэратар, які кіруе дыскусіяй і дае кожнаму магчымасць выказацца.

Праз такую своеасаблівую гульню чытачы могуць набліжацца да разумення вельмі складаных ідэй і канцэпцый. Акрамя разумення тэкста, гэта вучыць людзей правільна ўдзельнічаць у дыскусіі, правільна аргументаваць і ўзаемадзейнічаць з іншымі думкамі.

Улічваючы правілы, наведваць клуб можа кожны гродзенец. Галоўнае патрабаванне да ўдзельніка — валоданне матэрыялам тэкста і гатоўнасць да дыскусіі.

Тэксты павінны ўтрымліваць праблему

Удзельнік клубу разбіраюць «хардкорныя» акадэмічныя тэксты, цяжкія для разумення. Гэта вядомыя філосафы і сацыёлагі, чые тэксты ўтрымліваюць нетрывіальную праблему з лагічнымі супярэчнасцямі або месцы, складаныя для інтэрпрэтацыі.

Сярод тэкстаў: «Прагматыка пазнання» Тэвэно, «Эканоміка-філасофскія рукапісы 1844 года» Маркса, «Чырвоная кніга» Юнга, «Аднамерны чалавек. Даследаванні ідэалогіі развітага індустрыяльнага грамадства» Маркузэ.

Спачатку сацыёлагі бралі цэлыя кнігі, потым зразумелі, што гэта вялікая нагрузка, і перайшлі на артыкулы.

Грамадства масавай культуры, грамадства ўражанняў, грамадства аднамерных людзей

Пасля аналітычных чытанняў у клубе праходзяць адкрытыя дэбаты па праблемах, якія падымаюцца ў тэксце. Удзельнікі кажуць, што абмеркаванні даюць ім фонавыя веды. Некаторыя так захапіліся праблемамі з артыкулаў, што нават прысвячаюць ім свае працы. Часта ўдзельнікі прыходзяць да цікавых адкрыццяў і генеруюць уласныя арыгільныя ідэі і канцэпцыі.

— Напрыклад, калі мы выйшлі за рамкі тэкста Герберта Маркузэ «Аднамерны чалавек», то зразумелі, што аднамернае грамадства нікуды не знікла, — расказвае Ілля. — Цяпер гэта грамадства новай масавай культуры. Грамадства ўражанняў, дзе людзі намагаюцца атрымаць новы вопыт, непадобны да вопыту іншых людзей. З’яўленне хіпстэраў - катэгорыі масавых людзей — тлумачыцца тым, што аднамернае грамадства мадыфікавалася.

Фота: unsplash.com
— Калі раней людзі скуплялі тавары, дык зараз скупляюць уражанні. Людзі імкнуцца да індывідуалізму, непадобнасці, арыгінальнасці. А ў выніку мы атрымліваем масу аднамерных людзей, якія мысляць аднымі і тымі ж катэгорыямі, выкарыстоўваюць адны і тыя ж метады атрымання вопыту.

Прыкладам можа быць масавае захапленне падарожжамі. Бывае, чалавек сядзіць дома, але хоча падарожнічаць, бо гэта стварае яму вопыт і падымае ў вачах іншых людзей. Грамадства навязвае чалавеку стэрэатыпы. З-за з’яўлення інтэрнэта існаванне любога маргінальнага накірунку стала фікцыяй, бо яно ўключана ў масавую культуру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025