Ужо на гэтых выходных, 30 красавіка, у Гродне пройдзе чарговы рэйв «Аб'ект». Hrodna.life сустрэўся з арганізатарамі рэйва і за адно дыджэямі, якія будуць граць на вечарынцы. Яны патлумачылі, чаму ўласна вырашылі арганізаваць рэйв у горадзе, як нам да яго рыхтавацца і што ён значыць для іх саміх.

З кім размаўляем

Іх чатыры: Nobel (Вадзім), Beat L (Андрэй), Welf (Дзіма) і Kreep (Косця). Вадзім старэйшы за ўсіх на 8 гадоў - пра сваё пакаленне ён сам кажа, што «усё гэта ўжо прайшоў» — першая хваля вячэрынак з электроннай музыкай у Гродне выпала на 98−99 гады, калі ён вучыўся яшчэ ў школе. Зараз ён ужо больш за 15 гадоў у дыджэінгу — для Гродна гэта немалы стаж. Усе астатнія хлопцы — равеснікі, пакаленне дыджэяў 2008 года. Як заўважае Косця, Вадзім нейкім чынам удзельнічаў у станаўленні іх усіх як дыджяў.

[irp posts="6318″ name=" Объект" - рейв в старых казармах, который разделил историю гродненских тусовок на «до» и «после""]

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну

Першыя вечарынкі? Лепш не ўспамінаць

Косця ўспамінае студэнцкія вечарынкі недзе ў 2009 годзе: «Гэта была сумная вечарынка. Такія моманты, якія лепш не ўспамінаць [смех]. Гэта быў самы першы вопыт, можа не самы лепшы, але вопыт гэта заўсёды нешта карыснае». Андрэй распавядае, што тады яшчэ гралі наогул усё, што было можна і што падабалася людзям. «Песню 4 мб пампаваў гадзіну. Я сядзеў, чакаў, а потым у мяне быў супер хіт». Дзіма ўспамінае, што на першай вечарынцы граў фанкі хаўс, якога зараз ужо не грае.

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну
Nobel
Вадзім успамінае першы свядомы сэт, які сыграў у Мастах у 2001 г. «Тады я першы раз граў паўнавартасны сэт з пласцінак, са сводамі, біт у біт. У мяне быў сапраўдны апарат. Гэта было нейкае савецкае дыска».

Калі людзі гатовы цябе слухаць — гэта кайф

На пытанне, ад чаго кайфуе дыджэй, Андрэй адказвае, што важна, каб была ўзаемааддача, калі людзі атрымліваюць задавальненне ад таго, што адбываецца, і рэагуюць на пэўныя кампазіціі, моманты. Нобель заўважае, што вельмі важна апынуцца ў патрэбным месца ў патрэбны час.

«Сёння не 98 год і дыджэй з пласцінкамі гэта нешта невядомае і незразумелае. Магчыма, каштоўнасць дыджэя трошкі абясцэньваецца. Таму, калі ты прыходзіш і людзі цябе разумеюць і гатовы цябе слухаць - гэта кайф. Гэта адназначна тое, для чаго ўсе і робіцца».

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну
Beat L

Нам здавалася…

Хлопцы распавядаюць, чаму вырашылі стаць дыджэямі. У асноўным гэта жарты, але трохі праўды таксама ёсць.

Дзіма кажа: «Мне заўсёды здавалася, што дыджэй — гэта такі класны хлопец, які стаіць у клубе, на яго ўсе глядзяць, усе дзяўчынкі такія… А ў выніку я прыхожу і думаю: «Дзе мяне падманулі? Чаму ніхто са мной не фоткаецца?»

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну
Welf
Вадзім распавядае іншую забаўную гісторыю: «1998 гэта быў цікавы час. Я недзе пачуў, што дыджэям плацяць 50 долараў за сэт і падумаў: «Крута, стану дыджэем. Не ведаю, хто мне будзе плаціць, але я стану!»

Канешне, як заўважае цэлая чацвёрка, грошы не маюць тут ніякага значэння. Самая важная складовая — эмацыянальная. Яна прыцягвае больш за ўсё.

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну

Варта рабіць штосьці ў родным горадзе

Уся чацвёрка дыджэяў - гродзенцы. Усе згодны, што Гродна — камфортны, ім падабаецца, што тут усе ведаюць адзін аднаго, прынамсі візуальна. «Тут добра і гэтага дастаткова», — кажа Нобель. Косця заўважае, што ў гродзенцаў ёсць фішка — патрыятызм да роднага горада, яны прыязжаюць у іншы горад і кажуць: «А ў нас у Гродне тое, у Гродне гэтае. У вас такога няма, таму што вы — не з Гродна!»

Таму ўсе кажуць, што сэнс для іх мае нешта арганізаваць менавіта тут. «Прыемна рабіць нешта ў сваім родным горадзе, а не ўкладывацца ў нешта іншае», — кажа Андрэй. «Усе кажуць, што ў Гродна нічога не адбываецца, зноў усё дрэнна. Так бяры і рабі», — дадае Косця.

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну
Kreep

Аб’ект — гэта…

…"Тое, што павінна было здарыцца ўжо даўно!" - кажа Вадзім. — «Што было ў Берліне, шмат дзе было, толькі не ў нас па пэўных абставінах». Праўда, яны не прыдумалі нічога новага. У 90-ых рэйвы праходзілі ўсюды. У Гродне вечарынкі праходзілі ў барах, але, як заўважаюць самі арганізатары «Аб'екта», на зусім іншым узроўні. Усім хацелася большага. «Размоваў было шмат. Здавалася, што гэта нерэальна. Аказалася, што ў прынцыпе — няпроста, але магчыма», — кажа Косця.

“Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай!” Дыджэі гродзенскага “Аб’екта” пра чарговую вечарыну

На пытанне, што нам слухаць перад рэйвам, Андрэй адказвае: «Зусім іншую музыку, каб прыйсці і адляцець». Вадзім дадае, што музыка музыкай, гэта толькі адзін з фактараў. Сама атмасфера мерапрыемства вельмі важная. Гэта месца, куда можна прыйсці і пакамунікаваць з новымі людзьмі. Музыка, месца, людзі - гэта ўсё стварае непаўторную атмасферу.

Хочаш рабіць рэйв?

Мы ўсе да рэйву пачнем рыхтавацца на гадзіну перад, для хлопцаў падрыхтоўка пачалася некалькі месяцаў таму. «На выходных перад? Мы будзем грузчыкамі, будзем малярамі, будзем прыбіральшчыкамі… Хочаш рабіць рэйв? Бяры анучу і прыбірай».