Былыя жыхары Пярэселкі паказалі, дзе ў Пышках пасля вайны расстрэльвалі людзей

Знайшліся яшчэ гродзенцы, якія ведаюць пра пасляваенныя расстрэлы ў Пышках. У пачатку лютага былыя жыхары вёскі Пярэселка Тадэвуш Лаўрушкевіч і Ян Аніська паказалі прыкладнае месца масавага пахавання.

Пра расстрэлы каля Пярэселкі ведалі амаль усе вяскоўцы, але пра гэта доўгі час было не прынята гаварыць. Першай пра гэта загаварыла публічна Аліцыя Кізюкевіч. У 1946 годзе ёй было 12 гадоў. Яе бацька стаў сведкам расстрэлаў. За савецкім часам Аліцыя і іншыя жыхары вёскі хадзілі ў лес і насілі на месца расстрэлаў кветкі, але хто там быў пахаваны дакладна, яны не ведалі. Вяскоўцы казалі, што туда вывозілі людзей з гродзенскай турмы.

Аліцыя Кізюкевіч распавядае пра расстрэлы ў Пышках. Фота з архіву Hrodna.life
Паказаць, дзе расстрэльвалі людзей, Аліцыя не магла з-за хваробы ног. Але яна паспрабавала растлумачыць, куды трэба ісці. У красавіку 2019 года мы выйшлі на вызначанае месца. Да пошукаў далучыўся гродзенскі краязнаўца Мікалай Таранда, які ў канцы 1980-х гадоў спрабаваў адшукаць месца расстрэлаў з былым жыхаром вёскі Пярэселка. Але яны 30 гадоў таму не змаглі яго знайсці.


Чытайце таксама: «Павінен быць хоць нейкі крыж». Гродзенцы збіраюць інфармацыю пра расстрэлы ў Пышках


У пачатку лютага 2020 года ўжо іншыя жыхары Пярэселкі вырашылі паказаць прыкладнае месца расстрэлаў. Тадэвуш Лаўрушкевіч і Ян Аніська распавядаюць, што ў 1950-я годы не раз каля пахаванняў пасвілі кароў.

«Гэта ўсё было ўжо пасля вайны. Тут на ўскраіне лесу была такая лагчына, — распавядае Тадэвуш Лаўрушкевіч. — Можна сказаць роў, які потым засыпалі. Я не буду казаць, што гэта дакладнае месца пахаванняў, бо лес яшчэ крыху працягваўся. Але пра гэтае месца нам распавядаў стары Кізюкевіч [рэд. — старэйшына вёскі Пярэселка — бацька Аліцыі Кізюкевіч], які быў сведкам расстрэлаў. І ён заўсёды адзначаў, што ў гэтым месцы расце вялізная трава, бо там пахаваныя людзі. Ніхто не ведаў з Пярэселкі каго там расстрэльвалі, але казалі, што вазілі людзей з турмы. Нехта ў машыне нават і святара бачыў. Казалі, што падыходзіць да месца, дзе ўсё адбывалася, было нельга. Там стаялі салдаты».

У Гродзенскім ваенкамаце расказалі, што ў красавіку 2020 у Гродна прыедзе спецыялізаваны 52-і пошукавы батальён і яму можна будзе пакінуць заяўку на правядзенне даследаванняў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025