«Хачу свой пакой-кабінет. Пажадана з замком». Чаму на самаізаляцыі гродзенцы задумаліся аб пашырэнні жылплошчы

На час эпідэміі многія гродзенцы перайшлі на «ўдалёнку». Аказалася, што заставацца засяроджаным на працы, калі побач дзеці, сваякі і халадзільнік, зусім не проста. Многія раптам усвядомілі, што «лішні пакой» быў бы зусім не лішнім.

Для Hrodna.life гродзенцы распавялі, у чым цяжкасці «хатняга офіса». Вырашэнні гэтых праблем прапанаваў «Магазин недвижимости».

Кватэра губляе ўтульнасць

Вераніцы 30 гадоў. Яна — спецыяліст па страхаванні. Кампанія, дзе яна працуе, ужо другі месяц як перайшла на «ўдалёнку». Зараз працоўнае месца Веранікі дома.

Яна жыве разам з бацькамі і малодшым братам у двушцы на Фолюшы. Праца ва ўмовах самаізаляцыі ператварыла хатнюю абстаноўку ў рабочую.

«З аддаленай працай кватэра перастала быць месцам выгоды і адпачынку», — кажа Вераніка.

Ідэальна жыць адной або мець пакой-кабінет з замком

Для працы дома Вераніцы дастаткова камп’ютара і тэлефона. У кватэры кожны займае свабодны куток у залежнасці ад таго, чым ён заняты. Калі дома сваякі, Вераніка сыходзіць у іншы пакой. Калі яна размаўляе па працоўным тэлефоне, то важна, каб побач нікога не было. Калі абодва пакоі занятыя, у пакой перамоўваў на час ператвараецца ванная або кухня.

«Калі блізкія дома, гэта можа адцягваць ад працоўнага працэсу. Тады на звыклую працу аддаю больш часу, чым звычайна. У офісе я сканцэнтраваная на канкрэтнай задачы і ніхто мяне не адцягвае. Там я выконваю працу хутчэй. Дома на тую ж якасць сыходзіць больш сіл і часу».

На думку Веранікі, працаваць на «ўдалёнцы» можна не менш эфектыўна, чым у офісе, пры адной умове — патрэбны «лішні пакой». «Ідэальны варыянт — калі жыць адной. Або мець свой пакой-кабінет. Пажадана з замком», — кажа Вераніка.

Вераніцы пасавала б аднапакаёвая ці двухпакаёвая кватэра ад 30 000 $ да 45 000 $ у цэнтры ці ў спальным раёне. «Магазин недвижимости» прапануе такія варыянты: аднапакаёвая кватэра ў цэнтры альбо двухпакаёвая на вул. Паўднёвай або на вуліцы Кабяка.

Цяжка заставацца дысцыплінаваным

У сям'і Канарскіх 4 чалавекі - у Анатоля і Ірэны дзве дачкі. Эвеліне зараз 10 гадоў, а Эміліі - 7. У іх двухпакаёвая кватэра ў адным з мікрараёнаў Гродна. Анатоль працуе IТ-рэкрутарам. Ён шукае ў сеціве праграмістаў і распрацоўнікаў для дзвюх кампаній. Адна з іх знаходзіцца ў Гродне, другая — у Германіі. Анатоль амаль год працуе ў рэкрутынгу і ўвесь гэты час яго офіс быў дома.

На яго думку, у такой працы ёсць і мінусы, і плюсы. Пытанне ў тым, ці гатовы чалавек пераадольваць недахопы і згладжваць мінусы такіх умоў.

«Працуючы з дому, я знайшоў у сабе недахоп дысцыпліны. Хоць раней, калі працаваў у офісе, лічыў сябе дысцыплінаваным супрацоўнікам. Дома занадта цяплічныя ўмовы, канапа і халадзільнік побач — тое яшчэ выпрабаванне. Толькі з часам змог сябе кантраляваць, каб не адцягвацца ад працы».

Па словах Анатоля, над гэтым яшчэ трэба будзе працаваць. «Але гэта жыццё. Чалавек заўсёды нечаму вучыцца. Выдатна, калі бачу, што магу ўдасканальвацца. Але варта прызнаць, што хатняя абстаноўка моцна расслабляе. Для мяне гэта выклік».

Страта часу і працаздольнасці

Яшчэ адзін выклік для Анатоля звязаны з самаізаляцыяй. Цяпер разам з ім дома ўсё часцей застаюцца дзеці. Частку дня яны занятыя — настаўнікі дасылаюць ім заданні. Але да Анатоля дочкі часта звяртаюцца з просьбамі аб дапамозе. То з задачамі трэба дапамагчы, то складаны параграф з падручніка растлумачыць.

«Гэта моцна адцягвае ад працы. Потым даводзіцца зноў збірацца з думкамі, успамінаць, дзе спыніўся. Гэта страта часу і працаздольнасці. Бо псіхалагічна чалавек можа стамляцца гэтак жа, як і фізічна. Я гэта ведаю дакладна. Сам каля 15 гадоў прапрацаваў на будоўлі».

Прасцей, калі дзеці ўжо зрабілі ўрокі. Тады яны сыходзяць гуляць або глядзець фільмы і пакідаюць тату ў спакоі.

Жывыя зносіны — выратаванне на самаізаляцыі

Ірэна вяртаецца з працы ў сярэдзіне дня. Яна дэфектолаг ў дзіцячым садзе. Другую частку дня яна праводзіць за камп’ютарам. Падрыхтаваць праграмы заняткаў, напісаць справаздачы, абнавіць дакументы — таксама частка яе службовых абавязкаў.

«У нас з жонкай выдатныя адносіны. Дзяліць прастору адно з адным — зусім не праблема. Ёсць агульная справа, мы разам вучымся, разам праводзім сустрэчы груп, часта гуляем усёй сям’ёй, стараемся разам хадзіць па пакупкі. Я думаю, для таго, каб не было праблем дзяліць прастору з каханым чалавекам, неабходныя агульныя інтарэсы, ды і як могуць быць праблемы, калі кахаеш чалавека».

Для сям'і Анатоля і Ірэны падышла б трохпакаёвая (чатырохпакаёвая) кватэра на Вішняўцы, Дзевятоўцы або ў раёне Пышкоў. «Магазин недвижимости» прапануе варыянты коштам ад 45 000 $ да 104 000 $.

У сям'і чацвёра, а пакоі тры

Ва ўмовах пандэміі аказалася, што нават трохпакаёвая кватэра малая для сям'і з 4 чалавек.

У Алены і яе мужа Андрэя двое дзяцей. Старэйшы сын вучыцца ў Польшчы, але ўніверсітэт перавялі на «дыстанцыйку» і ён вярнуўся дадому. У малодшага, вучня 3-га класа, вучобу таксама перавялі ў анлайн. Дыстанцыйна працуе і Алена — яна агент па аперацыях з нерухомасцю. Знайсці куток для працы дома можна было толькі на кухні.

«Мне стала некамфортна працаваць. На кухні ўсе перасоўваюцца, у спальні таксама нязручна. Ва ўсіх самаізаляцыя, сям’я знаходзіцца дома», — кажа Алена. У выніку эфектыўнасць працы падала, а ўзровень стрэсу ўзрастаў. Хацелася прасторы і спакойнай рабочай абстаноўкі.

Выйсце — зняць дом і з’ехаць

Алена кажа, што знайшла найлепшае рашэнне з даступных на сённяшні дзень: сям’я зняла двухпавярховы дом на беразе возера ў аграгарадку Азёры. У ім пяць пакояў, утульная гасцёўня з камінам і выдатны від з акна.

«Калі мы пераехалі ў дом, усё змянілася. Тут у мяне ёсць свой пакой-кабінет з працоўным сталом, дзе камфортна працаваць. Яна далёка ад гасцінай, у якой родныя праводзяць шмат часу. Мы жывем не адны, з намі сястра з дзецьмі. Дзеці гуляюць увесь час на вуліцы».

У перапынку ад працы можна выпіць кубак кавы на адкрытай сонечнай тэрасе. А ў вольны час можна ўсёй сям’ёй пракаціцца на роварах, парыбачыць або заняцца спортам на свежым паветры.

«Тут праца і адразу адпачынак. У кватэры няма такой магчымасці, няма альтэрнатывы. Мы з’ехалі, і працаздольнасць у мяне тут вышэй», — кажа Алена.

Будзем уяўляць, што мы на моры

Ужо месяц, як сям’я Алены пераехала ў здымны дом.

«У гэтым годзе ніхто не можа дазволіць сабе адпачынак, мора ўбачыць. А гэта выдатнае рашэнне, якраз лета на вуліцы. Я мужу кажу: сыходзь з працы, будзем прадстаўляць, што мы на моры», — жартуе Алена.

Для сям'і Алены і Андрэя падышоў бы загарадны дом або ўчастак у маляўнічым месцы каля ракі ці возера.

Дырэктар «Магазина недвижимости» Уладзімір Пыльскі звяртае ўвагу на цікавы катэдж у Баранавічах. Для гродзенскага рынка ён унікальны:

  • Плошча: 440 кв.м. (5 жылых пакояў, 3 санвузлы, гардэробныя, кацельня і г. д.)
  • Цалкам мэбляваны: пераважна італьянскія матэрыялы і мэбля
  • Камін, лазня, гасцявы домік

Іншыя падрабязнасці і прычыны, па якіх дом так спадабаўся рыэлтару, можна ўбачыць у інстаграме Уладзіміра.


ТАА «Магазін нерухомасці» — сучаснае рыэлтарскае агенцтва. Працуе ў Гродне і Брэсце. Спецыялізацыя кампаніі - продаж і купля на першасным і другасным рынках жылля, загараднай і камерцыйнай нерухомасці, а таксама паслугі па ацэнцы і аналітыцы. Высокакваліфікаваныя спецыялісты агенцтва суправаджаюць здзелкі на ўсіх этапах.

+375 (152) 68-76-76
+375 (29) 596−76−76
+375 (44) 596−76−76

г. Гродна, Беларусь
вул. Ціміразева, д. 10/1, офіс 4

instagram.com/shoprealtyby
facebook.com/magnedviz
shoprealty.by

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024