Прывіды Гальшанскага замка прыйдуць да турыстаў дзякуючы сучасным тэхналогіям. З дапамогай 3D-акуляраў тур па руінах замку неўзабаве можна будзе праводзіць у віртуальнай рэальнасці. Некаторыя візуалізацыі можна пабачыць ужо сёння, пакуль ідзе кансервацыя руінаў.
«Пашырым тэматыку прывідаў, якія жывуць тут дзякуючы Караткевічу. Цікавай можа быць тэатралізацыя — расповед ад імя Соф'і Гальшанскай, заснаваны на легендах пра Чорнага Манаха і Белую Даму. Паспрабуем выкарыстаць гэта пры дапамозе мультымедыя і сучасных тэхналогій», — прыадкрывае таямніцы каардынатар праекта з фонду «Краіна замкаў» Аляксандр Варыкіш.
Пакуль што на экскурсіі можна апрануць 3D-акуляры, апынуцца ў замку і агледзецца ў ім. У пары акуляраў ёсць па восемь слайдаў у кожным — для Гальшанскага і Крэўскага замкаў. Планавалася, што 3D-экскурсіі пачнуцца ўжо з вясны, але падрыхтоўка зацягнулася.
Падыходы да рэканструкцыі выпрацоўвалі, апіраючыся на іканаграфію і архіўныя даследаванні. Каардынатары вырашылі, што варта рэканструіраваць тое, што захавалася найлепш, і закансерваваць тое, што найбольш падвяргалася руйнаванню. Лепш захаваць у руінах аўэнтыку, чым множыць навабуд.
Найлепш захавалася Паўночная вежа — яе і пачалі рэканструяваць. Найперш правялі археалагічныя і тэхнічныя даследаванні ды інжынерныя адмеры. Пасля будуць узмацняць сцены, рабіць гідраізаляцыю фундамента і ставіць кроквенную сістэму. Дарэчы, пры рэканструкцыі выкарыстоўваецца аўтэнтычная цэгла. Калі замак разбураўся, яе захавалі. Вежу пакрыюць дахоўкай, якая была характэрна для 17 стагоддзя.У вежы плануецца паставіць музейную экспазіцыю, якая зможа вытрымаць перапады тэмператур. Дэманстравацца будзе гісторыя Гальшан і рода Сапегаў, гісторыя самаго замка і цікавыя археалагічныя знаходкі з раскопак. На выставе знойдуць сваё месца знакамітыя людзі замку — напрыклад, Софья Гальшанская.
Як замак выглядаў пачаткова, невядома. Таму рэканструктары працавалі з гравюрамі і малюнкамі Напалеона Орды, Язэпа Драздовіча і іншых мастакоў 19−20 стагоддзяў. Але ў той час замак ужо быў руінай.
Зараз праца ў самым разгары. Ужо ёсць стэнд, дзе можна пачытаць пра гісторыю замка. Паркавую зону ўжо ўпрыгожылі ландшафтныя фігуры, якія нагадваю пра гісторыю Гальшан. У планах папрацаваць з інфраструктурай: абнавіць лесвіцу, стаянку, паркоўку. А таксама распрацаваць яшчэ адну экскурсію па замку.
Для развіцця мясцовага турызму штогод праходзіць фестываль «Гальшанскі замак». Сёлета арганізатары згатавалі брэндавы прадукт — гальшанскі пернік. Гэта традыцыйная страва з імбіром і карыцай. На фестывалі разыйшлося больш за тысячу штук пернікаў. Цяпер яго можна знайсці ў гальшанскіх крамах.
У межах фестывалю правялі пленэр рэзчыкаў па дрэву. Іх вырабы засталіся ўпрыгожваць аграгарадок. На гістарычных аб’ектах ёсць QR-коды, праз якія можна даведацца больш пра мясцовыя славутасці.
У Гальшаны знаходзяцца на Ашмянскім узвышшы і тут захаваліся вялізныя валуны — пяць помнікаў рэспуліканскага значэння. Валун «Нявесцін камень» прыйшоў з Аланскіх астравоў Балтыйскага мора. Гэта ўнікальны граніт вагай 74 тоны і памерам 4 на 2 метры. Валун — цікавы прыродны і сакральны аб’ект, звязаны з традыцыямі пакланення беларусаў.
Ініцыятыва ў Гальшанах рэалізоўваецца у межах праграмы ПРААН і фінансавання ЕС, у межах праграмы «Культура Беларусі» і пры падтрымцы Спецыяльнага прэзідэнцкага фонда. Былі рэалізованы праекты з Вільнюскім самакіраваннем.
Гальшанскі замак — палацава-замкавы комплекс, рэзідэнцыя магнацкага роду Сапегаў у XVI—XVII стагоддзях. Сваёй планава-кампазіцыйнай схемай Гальшанскі замак нагадвае галандскія замкі Бесенштайн і Кляйдаэль каля Антверпэна. Гэта тлумачыцца тым, што Беларусь, знаходзячыся ў складзе Рэчы Паспалітай, адчувала ўплыў галандска-фламандскай архітэктуры.
У многих женщин возникают проблемы с репродуктивной системой из-за нарушения гормонального фона. Если вы хотите лучше разбираться в этом вопросе, улучшить уровень квалификации вам помогут специальные курсы. Узнать больше информации можно на сайте https://www.snta.ru/uslugi/zdravookhranenie/akusherstvo-i-ginekologiya-obrazovatelnyy-seminar-gormonozavisimye-zabolevaniya-zhenskoy-reproduktiv/. Ознакомьтесь с учебной программой и планом курса.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …