“Гэтая ежа ідэальна вяжацца з панк-стылем”, – распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў, адзін з сузаснавальнікаў бара “Punkroll”. Ва ўстанове абяцаюць уласцівую панк-стылю сумленнасць і свабоду ад стэрэатыпаў, а таксама шчодрасць і прастату паназіяцкай кухні. Сам Махаўцоў у праекце ўпершыню выступіць у ролі кіраўніка. Хто стане шэфам кухні, калі адкрыецца новы бар, і чым ён парадуе жыхароў Гродна, Сяргей распавёў Hrodna.life.
Ежа, якая каштуе сваіх грошай
“Яна простая і не мудрагелістая, – кажа Махаўцоў пра паназіяцкую кухню. – Яе нават вытанчанай назваць нельга. Затое заўсёды разумееш, што яна каштуе сваіх грошай. Асабліва, калі табе прыносяць шчодрую талерку смачнай і рэзкай локшыны”.

Праверыць яго абяцанні можна будзе ўжо вельмі хутка. Бар пачне працаваць у тэставым рэжыме ўжо ў сярэдзіне красавіка. “Плануецца выкананне рок-кавераў па выхадных і абедзеннае меню з першага дня адкрыцця. Дастаўку па некаторых пазіцыях меню можна замовіць ужо цяпер”, – распавёў Hrodna.life Сяргей.
Хто стаў шэф-кухарам “Панк рола”
У Сяргея Махаўцова, аднаго з саўладальнікаў установы, вялікі досвед працы ў грамадскім харчаванні. Ён быў шэф-кухарам у кафэ «Веранда», кафэ паназіяцкай кухні «Лі» і кейтэрынгавай арганізацыі «Першы кейтерынг». У праекце “Punkroll” ён упершыню будзе не шэфам, а кіраўніком. Па яго словах, гэта розныя, цяжка сумяшчальныя спецыялізацыі.
“Я ўдзельнічаю ў распрацоўцы меню, але шэф-кухарам ва ўстанове будзе Марыя Грыгаровіч, – распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў. – Гэта першы праект, дзе яна будзе шэф-кухарам. Просім любіць і не крыўдзіць. Яна вельмі стараецца, каб гасцям спадабалася наша кухня”.
Чытайце больш:
- Гродненский ресторатор о своем новом проекте: «Это не протест, это просто честно»
- Шеф из Гродно стал писателем и представил первую книгу
Бармэна новай установы Махаўцоў абяцаў прадставіць публіцы пазней у Instagram праекта. ”Агулам у бары будзе пераважаць моцны алкаголь, кактэйлі і безалкагольныя напоі ў паназіяцкім стылі”.
“Свабода ад стэрэатыпаў, сумленнасць, прастата і… панк”
Пра паназіяцкую кухню Сяргей Махаўцоў кажа, што “яна каштуе сваіх грошай”. У меню, па яго словах, стараліся пісьменна абгуляць якасны прадукт у складзе кожнай стравы: “Мы не хочам хаваць нашу ежу пад мікразелянінай і іншым, што не зусім пасуе да яе па смаку”. Калі прадукты добрыя і прыгатаваныя правільна, дадатковыя ўпрыгажэнні ежы не патрэбныя, лічыць Махаўцоў: “Рыба – яркая і шчыльная, у нашых ролах начыння заўсёды больш, чым рысу”.

У пацверджанне якасці страў з “Панк ролу” Сяргей прыводзіць досвед васьмі месяцаў паспяховай працы на дастаўку: “Нашыя госці пацвердзяць”.
Чытайце таксама: «Стейки, цезарь, пиццы-роллы». Что гродненские фудблогеры думают о нашем общепите
Стараліся зрабіць тое, што спадабаецца нашым панкам
“Над назвай і стылем у нас працавала цэлая каманда аднадумцаў”, – распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў. Канцэпцыя ўстановы звязана з агульнымі каштоўнасцямі каманды.
“Свабода ад стэрэатыпаў, прастата, сумленнасць – для нас гэта панк-музыка. Таму атрымалася назва “Punkroll”. Дызайнам займалася студыя “Месца”. Як у выніку атрымалася, можна будзе ацаніць па прыходзе ў нашу ўстанову”.
Фішкі і зніжкі
Бента-боксы – адна з фішак у гродзенскім меню праекта. У такіх наборах ёсць адразу ўсё – мяса, гарнір, ролы, салата і соус. Бента-боксы можна будзе пакаштаваць у абедзеным меню ўстановы.

Стравы для бара і для дастаўкі будуць гатаваць на адной кухні. Але “ў залі” даступны да замовы большы спіс страў. “Тым не менш, хіты ў нашую дастаўку ўваходзіць будуць. Гэта ролы, локшына і боўлы”, – распавёў Hrodna.life Сяргей Махаўцоў.
Ужо зараз у дастаўцы прысутнічаюць акцыі. Пры самавывазе кожны трэці рол кліент атрымлівае ў падарунак. Ёсць зніжка 25% у дзень народзінаў і зніжка на першую замову. Усе цэны і меню дастаўкі можна паглядзець на сайце .



