Кожная эпоха мае свае сімвалы, афармленне і знешнія выявы. Час ідзе, мяняецца знешняе аблічча гарадоў, абнаўляюцца шыльды і вітрыны. Але некаторыя знешнія візітоўкі і кропкі на мапе горада застаюцца нязменнымі цягам гадоў і нават дзесяцігоддзяў. Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала адшукаць у цэнтры Гродна шыльды, якія захаваліся (або змяняліся мінімальна) яшчэ з 1980-х — пачатку 1990-х гадоў.
Мінаюць гады, а старыя шыльды, якіх застаецца ўсё менш, пакідаюць у жыхароў гораду пачуццё настальгіі, выклікаюць даўнія ўспаміны, звязаныя з той ці іншай кропкай.