Улады Гродна плануюць выдаткаваць больш 8500 рублёў на абслугоўванне мабільнага дадатку «GRODNO guide» і сайта для турыстаў. Таксама для партнёраў і турыстаў падрыхтуюць прэзентацыю на рускай, англійскай і кітайскай мовах. Яна павінна распавесці пра «адкрытасць» рэгіёну. Эксперт лічыць: ініцыятыва можа звесці да «дадатку дзеля дадатку», а без належнага маркетынгу пра яго не даведаюцца.
Мабільны дадатак для турыстаў «Grodno guide» запусцілі ў канцы 2020 года. Ён ўяўляе сабой звычайную карту Гродна з сэрвісу «Яндекс.Карты», сумешчаны з каталогам гасцініц, інтэрнатаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, гістарычных і культурных аб’ектаў, забаў. Праўда, па стане на 15 сакавіка ніякія аб’екты на карце ў Android-версіі дадатку не адлюстроўваліся. Не грузіліся таксама турыстычныя навіны.
Таксама ёсць просты калькулятар валют і размоўнік-перакладчык. Дадатак працуе на трох мовах: рускай, польскай, англійскай. Пераклад на польскі відавочна зроблены з дапамогай Google Translate і мае шмат памылак.
У Google Play дадатак спампавалі каля 100 чалавек. 5 з іх паставілі высокія адзнакі - сярэдняя складае 4,8. У App Store ў дадатак няма ацэнак і інфармацыі аб колькасці запамповак.
Каштуе абслугоўванне дадатка і сайта 8666 рублёў. З іх:
Грошы возьмуць з гарадскога бюджэту. Абслугоўванне плануецца з красавіка па снежань 2022 года. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый завяршыў дзяржзакупку з адной крыніцы. Хто будзе абслугоўваць сайт, пакуль невядома.
У сваю чаргу Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта шукала распрацоўніка дызайнерскай прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці. Каштуе гэта 1500 рублёў - іх возьмуць з абласнога бюджэту. Зрабіць яе трэба да 28 сакавіка. Прэзентацыю падрыхтуюць на рускай, англійскай і кітайскай мовах.
Робяць прэзентацыю для «пазіцыянавання Гродзенскай вобласці як турыстычнай дэстынацыі, якая дынамічна развіваецца». Таксама яна павінна прадэманстраваць перспектывы супрацоўніцтва і інвестыцый. Прэзентацыя на 15−20 слайдах адлюструе турыстычны патэнцыял рэгіёну, турыстычныя аб’екты і інфраструктуру, прамежкавыя вынікі шматгадовага развіцця турызму і «адкрытасць» рэгіёну.
Мэтавая аўдыторыя — патэнцыйныя турысты, партнёры, супрацоўнікі ведамстваў і міністэрстваў, прадстаўнікі грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і СМІ. Прэзентацыю ўзгодняць з уладамі.
Таксама ў Гродзенскай вобласці ствараюць турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. Да 2023 года ва ўсіх рэгіёнах вобласці з’явяцца свае турыстычныя цэнтры і сайты, пісала газета «Белорусы и рынок». Праўда, такія цэнтры ствараліся і раней з падтрымкай Еўрасаюза, але звычайна іх дзейнасць сканчалася, калі заканчваўся чарговы трансгранічны праект.
Газета «Белорусы и рынок» таксама ўспомніла пра мабільны дадатак Гродзенскай вобласці.
— Калі на прасоўванне не закладзеныя грошы, няма эканамічных разлікаў, колькі запамповак за які тэрмін будзе праз гэта дадатак ажыццёўлена, то такая ініцыятыва — «дадатак дзеля дадатку», — лічыць Андрэй Барашка, эканаміст у галіне міжнароднага турызму, дырэктар турыстычнага партала Беларусі Holiday.by. — Без маркетынгу турыст не даведаецца і пра існаванне турыстычнай онлайн-платформы. Па-другое, калі дадатак распавядае аб гістарычнай асобе ў горадзе ці паказвае на нейкую вуліцу ці аб’ект, то з гэтай задачай вельмі добра спраўляецца Google. Турыст павінен разумець, навошта яму трэба ўсталёўваць дадатковы дадатак, якую ўтылітарную карысць ён атрымае.
— За апошні год у Беларусі з’явілася пятнаццаць новых турыстычных маршрутаў.
— У Гомельскай вобласці рэалізуецца распрацаваны аблвыканкамам праект «Патрыятычны імпульс», які прадугледжвае развіццё і рэканструкцыю маршрутаў па месцах падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.
— У Магілёве распрацавана некалькі патрыятычных маршрутаў, па якіх праедуць большасць дзяцей з устаноў адукацыі вобласці. Плануецца таксама арганізаваць цягнік, да дзесяці вагонаў, па маршруце Магілёў-Брэст. У шляху дзеці будуць спяваць песні ваенных гадоў, а затым у Брэсцкай крэпасці адбудзецца мітынг.
— У Мінскай вобласці рэалізуецца праект турыстычнага кластара «Прысталічча». У межах МКАД устанаўліваюцца пяць банэраў з інфармацыяй аб турыстычным патэнцыяле Мінскага раёна і турыстычнага кластара.
— У Брэсце скончыўся праект «Брэсцкая вобласць. Грэючы прыгажосцю». Праект уяўляе сабой дзесяць анлайн-прэзентацый славутасцяў Брэсцкай вобласці, а таксама майстар-класы па прыгатаванні страў традыцыйнай кухні. У планах — распрацоўка турыстычных маршрутаў і стварэнне інфармацыйнай інфраструктуры ў Палессі, а таксама агратурыстычнага кластара на базе Пінскага раёна.
— На Віцебшчыне распрацавалі праект «Валошкавы край». Мэта яго — стварэнне мабільнага дадатку з нанясеннем ключавых тураб’ектаў на онлайн-карту. У рэалізацыі «Васількага краю» плануецца задзейнічаць аграсядзібы, рамеснікаў, экскурсаводаў, музеі, гасцініцы і іншыя суб’екты туріндустрыі. Усяго ў праекце задзейнічаны дванаццаць рэгіёнаў.
Чытайце таксама:
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…