Праз церні да ведаў: ці лёгка студэнтам з фізічнымі абмежаваннямі вучыцца ў ГрДУ?

Пра тое, наколькі даступныя памяшканні галоўнага гродзенскага ўніверсітэта для людзей з інваліднасцю, піша на старонцы часопіса МолоКо Анна Яшына.


Амаль два гады прайшло з таго часу, як я скончыла філалагічны факультэт Гродзенскага ўніверсітэта, але варта толькі апынуцца недзе паблізу ці ўбачыць яго ў акенца, седзячы ў машыне, як мяне тут жа ахоплівае хваляванне. І справа зусім не ў настальгіі па мінулых імгненнях студэнцкага жыцця, а ў тым, колькі сіл і энергіі спатрэбілася, каб атрымаць доўгачаканы дыплом.

[irp posts="20 750″ name="Антыбар'ер у Гродне: ад акцыі да грамадскай кампаніі"]

Ці варта ўдакладняць, што з таго часу, як я пайшла вучыцца, абстрактнае словазлучэнне «даступнасць ВНУ» здабыла для мяне асабіста цалкам канкрэтны сэнс? А паколькі пачынаць лепш з малога, мы з хлопцамі вырашылі пратэставаць два суседнія будынкі ГрДУ, у якіх, дарэчы, і праходзіла вялікая частка маіх заняткаў: вул. Леніна 32 і вул. Ажэшкі 22 — гэта значыць галоўны корпус універсітэта.

Па пандусе забрацца няпроста, а вышэй першага паверху не патрапіць

Пандус у будынку галоўнага корпуса ГрДУ сканструяваны зігзагам, з-за чаго было складана карэктна вымераць даўжыню і вышыню яго верхняй часткі, даўжыня другой паловы пандуса 3 метры, пры яго вышыні 32 см (яшчэ 20 см і існуючыя стандарты былі б выкананыя).

youtu.be/vlKB0−6zMBM

Забрацца наверх зусім няпроста.

— Табе трэба было б прыязджаць сюды за гадзіну, каб паспець на заняткі на час! — жартуе Ілля, які прыйшоў разам са мной, каб паўдзельнічаць у нашым чарговым эксперыменце.

Але калі казаць сур’ёзна, то чалавек у вазку не зможа самастойна падняцца вышэй першага паверху, бо ліфты ва ўніверсітэцкіх будынках папросту адсутнічаюць.

Ва ўніверсітэце — больш інтэнсіўны рытм

— Для чалавека з інваліднасцю вельмі важна выбудаваць добрыя адносіны з аднакурснікамі. Трэба быць адкрытым і добразычлівым да людзей і не саромецца прасіць аб дапамозе, калі гэта неабходна, — дзеліцца вопытам былы студэнт ГрДУ, а цяпер настаўнік гісторыі Іван Мікалаевіч. — Калі я вучыўся, ля ўваходу ў корпус гістфаку, на Кастрычніцкай 5 не было нават парэнчаў, а вось у 2014 годзе іх пабудавалі, і зараз там усё выдатна.

Ваня прызнаўся, паколькі хлопцы-аднагрупнікі заўсёды былі побач і дапамагалі, праблема перамяшчэння адышла для яго на другі план. Цяжэй было прызвычаіцца да інтэнсіўнага працоўнага і жыццёваму рытму, да больш высокіх патрабаванняў, у параўнанні з надомным навучаннем у школе.

[irp posts="22 167″ name="На ровары ездзіць балюча: «Антыбар'ер» праверыў Альшанку на даступнасць"]

Пагадзіўшыся, што студэнцкае жыццё прадугледжвае некаторае «паскарэнне», я міжволі згадваю, як часта спазнялася на пары. Напрыклад, на тое, каб пешшу перайсці ў суседні корпус на вул. Леніна і падняцца на другі ці трэці паверх, мне патрабавалася хвілін 30, а перапынак паміж заняткамі ўсяго 10. Пры гэтым побач заўсёды павінен быў знаходзіцца чалавек, які будзе трымаць мяне за руку, бо самастойна хадзіць я не магу…

На Леніна пандус лепшы, але адпаведных прыбіральняў усё яшчэ няма

Як жа добра, што цяпер ёсць магчымасць пракаціцца ў вазку і ўжо праз 5 хвілін апынуцца на месцы, каля корпуса ўніверсітэта на Леніна.

Дарэчы, пандус тут пабудаваны паводле ўсіх стандартаў, яго даўжыня 8 м 43 см, пры вышыні ўсяго 76 см. Заехаць наверх змогуць нават людзі, якія не валодаюць дастатковай фізічнай сілай. У мяне, напрыклад, атрымалася няблага.

Як не дзіўна, справы з туалетамі ў абодвух будынках ідуць значна горш, чым з пандусамі на ўваходзе. Не аднойчы даводзілася сыходзіць дадому задоўга да канца лекцый, таму што патрапіць туды самастойна чалавеку, які дрэнна стаіць ці ходзіць, немагчыма. А супраць прыроды, як той казаў, не папрэш!

Вось чаму галоўным вынікам нашага эксперыменту я лічу ліст, адпраўлены на імя рэктара, з просьбай вырашыць наяўныя праблемы,
гэта значыць прывесці ў парадак прыбіральні. Калі ж мне даводзіцца ўзгадваць вучобу, як страшны сон, дык няхай хоць астатнім пашанцуе больш.

Універсітэт паабяцаў вырашыць праблемы

Адказ аказаўся больш чым натхняльным:

Зараз застаецца толькі чакаць. Яшчэ трохі і мы ўбачым, ці зможа адміністрацыя ГрДУ выканаць сваё абяцанне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025